Клуб200 — гэта добраахвотнае аб’яднаньне сябраў АПБ, якія цікавяцца назіраннямі птушак. Клуб дапамагае яго сябрам убачыць у прыродзе новыя для іх віды птушак, а таксама віды птушак, рэдкіх у Беларусі або зрэдку адзначаемых на яе тэрыторыі; больш даведацца пра вызначэнне птушак. Адначасова Клуб накіраваны на актыўную ахову птушак на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Клуб200 адкрыты для кожнага сябра АПБ, які падзяляе мэты Клубу, выконвае нормы (правілы) Клубу.
Сябрам Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 200 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі.
Кандыдатам у сябры Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 100 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Кандыдат у сябры распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клубу, але не можа быць абраны ў Праўленне Клубу і галасаваць па гэтаму і іншым пытанням, звязаным з дзейнасцю Клубу.
Як дасылаць інфармацыю аб назірання рэдкіх відаў птушак?
Калі Вы сустрэлі птушку, якая ўнесена ў спіс відаў цікавых для Клуба200, вышліце нам як мага хутчэй інфармацыю аб гэтым назіранні Каардынатару Клуба200 — Яўгену Сліжу. Пажадана гэта зрабіць у выглядзе SMS-паведамлення на нумар +37525-919-17-47 (Life), або патэлефанаваць на гэты нумар. Таксама інфармацыю магчыма даслаць па электроннай пошце club200@tut.by
У паведамленні патрэбна напісаць: від птушкі, колькі асобін, дата назірання, падрабязна аб месцы сустрэчы, аўтар(ы) паведамлення.
Як стаць сябрам, або кандыдатам у сябры Клуба200?
Каб стаць сябрам, або кандыдатам у сябры Клуба200 Вам неабходна:
Скласці спіс відаў птушак, якіх Вы назіралі ў прыродзе на тэрыторыі Беларусі (назіранні рэдкіх відаў птушак павінны быць пацверджаны Беларускай орнітафаўністычнай камісіяй). Даслаць яго для Каардынатара Клуба200 на адрас электроннай пошты: club200@tut.by
Птушкі, інфармацыя пра якіх цікава для сябраў Клуба200.
Як атрымліваць інфармацыю аб назіраннях рэдкіх відаў птушак?
Атрымліваць інфармацыю магчыма праз SMS-паведамленні.
Калі Вы хочаце атрымліваць інфармацыю аб назіраннях рэдкіх птушак, Вам неабходна звязацца з Каардынатарам Клуба200 – Яўгенам Сліжом (+375-25-919-17-47, або club200@tut.by
).
Статут. Агульныя палажэньні
Этычныя нормы.
Клуб 200 акцэптуе толькі карэктныя паводзіны на прыродзе і для сваіх сяброў прапануе наступныя правілы:
• Нельга даваць ў гнездавы перыяд інфармацыю аб заселеным гняздзе.
• Да таго, як даваць у распаўсюджваньне каардынаты месца назіраньняў, Вы павінны вызначыць, ці зможа птушка, месца і навакольле без шкоды для сябе вытрымаць вялікую колькасьць назіральнікаў на працягу кароткага часу.
• Калі неабходна, дайце неабходную інфармацыю людзям, якія жывуць або працуюць побач, каб пазьбегнуць агрэсіўных паводзінаў з іх боку да прыязжаючых назіральнікаў.
•Пажадана прадумаць магчымыя абмежаваньні па назіраньням, падыходам, пад’ездам да птушак, калі гэтага вымагае сітуацыя. Зрабіце аналіз пад’язных шляхоў і магчымасьці стаянак для аўтамабіляў. Калі зручна дабрацца на цягніку або аўтобусе, адзначце расклад руху на найбліжэйшай станцыі. Памятайце, што правілы для праезду машын і магчымая ад аўтамабіляў шкода можа быць большай, чым у выпадку пешай прагулкі да месца назіраньняў. Калі неабходна, пазначце найлепшы маршрут для аўтамабіляў і пешых адмысловымі меткамі.
• Упэўніцеся, што інфармацыя па найлепшых шляхах падыходу да месца назіраньня будзе атрымана Каардынатарам разам з інфармацыяй пра назіраньні птушкі.
•Пры назіраньнях захоўвайце неабходную адлегласьць і цішыню. Ніколі не старайцеся падыйсьці да назіраемай птушкі бліжэй, чым іншыя людзі, якія за ёй назіраюць разам з вамі. Карыстайцеся оптыкай!
•Мы вітаем узаемапавагу і ўзаемадапамогу: абмен ведамі і неабходнымі для назіраньняў прыстасаваньнямі.
• Старайцеся, каб гэтыя правілы выконваліся іншымі.
Распаўсюджваньне інфармацыі:
• Інфармацыя павінна быць праўдзівай.
• Калі Вы не ўпэўнены наконт дакладнага вызначэньня назіраемай птушкі, але ёсьць вялікая магчымасьць, што назіраеце цікавы для сяброў і кандыдатаў у сябры Клубу від, Вы павінны адзначыць гэта ў распаўсюджваемай інфармацыі.
• Кожны сябар і кандыдат у сябры мае права на атрыманьне інфармацыі пра ўсе выпадкі-магчымасьці назіраньняў, за выключэньнем выпадкаў, адзначаных у этычных нормах.
• Інфармацыя аб магчымасьцях назіраньняў павінна быць як мага хутчэй перададзена Каардынатару Клубу, які прымае рашэньне аб мэтазгоднасьці яе далейшага распаўсюджаньня.
• Сябры і кандыдаты ў сябры Клубу атрымліваюць інфармацыю праз SMS-паведамленні па мабільнаму тэлефону. Каардынатарам Клуба вызначаецца сяброўская складка, якая павінна цалкам кампенсаваць расходы Каардынатара на распаўсюджванне інфармацыі.
• Сябры і кандыдаты ў сябры Клубу павінны аператыўна паведамляць Каардынатару пра змены ў сваіх дадзеных для кантактаў у рамках Клубу.
Крытэры ўключэньня відаў у асабісты спіс:
1. Візуальна або на слых адзначаныя жывыя дзікія віды птушак, якія натуральным чынам трапілі і знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
2. Адлоўленыя ў навуковых мэтах або параненыя асобіны птушак, калі яны ўбачаны не ў вальерах заапаркаў і падобных месцах часовага або пастаяннага іх утрыманьня.
3. Віды, назіраньні якіх патрабуюць падцьверджаньня БАФК, заносяцца ў сьпіс толькі пасьля іх афіцыйнай рэгістрацыі БАФК.
4. Колькасьцю відаў, адзначаных сябрам Клубу, лічыцца тая колькасьць, якая пацьверджана Праўленьнем Клубу ў асабістым сьпісе пры ўступленьні і штогадовых зьменах у ім.
5. На пачатку кожнага году Праўленьне распаўсюджвае афіцыйна пацьверджаныя зьмены ў сьпісах сяброў і кандыдатаў у сябры, а таксама састаўляе рэйтынгавы сьпіс сяброў Клубу па колькасьці адзначаных імі відаў птушак.