In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Cтатут Клуба200

1. Клуб200 — гэта добраахвотнае аб’яднанне сяброў АПБ, якія цікавяцца назіраннямі птушак. Клуб дапамагае яго сябрам убачыць у прыродзе новыя для іх віды птушак, а таксама віды птушак, рэдкіх у Беларусі або зрэдку адзначаемых на яе тэрыторыі; больш даведацца пра вызначэнне птушак. Адначасова Клуб накіраваны на актыўную ахову птушак на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
2. Клуб200 адкрыты для кожнага сябра АПБ, які падзяляе мэты Клубу, выконвае этычныя нормы і правілы Клубу і плаціць штогадовую клубную сяброўскую складку. Сябрам Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 200 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі.
Кандыдатам у сябры Клубу можа быць назіральнік птушак, які назіраў не менш за 100 відаў птушак на тэрыторыі Беларусі. Кандыдат у сябры распаўсюджвае і атрымлівае ўсю інфармацыю нароўні з сябрамі Клубу, але не можа быць абраны ў Праўленне Клубу і галасаваць па гэтаму і іншым пытанням, звязаным з дзейнасцю Клубу. Кандыдат у сябры Клубу мае права дарадчага голасу на канферэнцыях Клубу.
3. Клуб 200 на канферэнцыі сваіх сяброў выбірае Праўленне Клубу і вызначае правілы, якія назіранні птушак могуць быць залічаны ў асабістыя спісы сяброў і кандыдатаў у сябры.
4. Пад час уступлення сябры і кандыдаты ў сябры запаўняюць адмысловую анкету і прадстаўляюць на разгляд Праўлення свой асабісты спіс адзначаных відаў птушак. Анкета з пацверджаным Праўленнем асабістым спісам з патрэбнай мінімальнай колькасцю відаў з’яўляюцца падставай для ўключэння сябра АПБ ў Клуб, або склад кандыдатаў у сябры.
5. Сябра Клубу да пачатку кожнага наступнага году павінен дасылаць на адрас Праўлення Клубу дадзеныя па назіраннях новых для сябе відаў птушак за бягучы год, а таксама на адрас БАФК назіранні птушак, рэгістрацыя якіх патрабуе рэгістрацыі БАФК.
6. Любая заведама ілжывая інфармацыя, зьвязаная з назіраньнямі птушак можа з’яўляцца падставай для часовага прыпыненьня сяброўства або кандыдаваньня ў сябры непаўналетніх і пажыцьцёвага выключэньня з Клубу дарослых.
7. Галоўным кіруючым органам Клуба200 з’яўляецца канферэнцыя. Канфэрэнцыі сяброў Клубу павінны склікацца Праўленнем не радзей аднаго разу ў год. Запрашенні ўсім сябрам і кандыдатам ў сябры павінны быць высланы за 25 дзён да яе.
Канферэнцыя:
7.1 Большасцю галасоў ад прысутнічаючых сяброў Клуба ўносіць змяненні ў Статут і дадаткі да яго.
7.2 Абірае склад Праўлення Клуба.
7.3 Заслухоўвае і зацвярджае справаздачу Праўлення Клуба і Каардынатара, прымае планы работы Клуба на год.
7.4 Разглядае апеляцыі і прымае канчатковае рашэнне аб прыпыненні сяброўства або кандыдатства ў Клубе. (або Разглядае апеляцыі і прымае канчатковае рашэнне па спрэчным рашэнням Праўлення)
Канфэрэнцыі сяброў Клуба павінны адбывацца не радзей аднаго разу ў год.
8. Праўленне Клубу абіраецца на Канферэнцыі Клуба з сяброў Клубу на 2 гады і складаецца з 5 чалавек. Усе рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў.
8.1 Праўленне абірае Каардынатара Клубу, які адказны за распаўсюджванне інфармацыі паміж сябрамі і кандыдатамі ў сябры.
8.2 Праўленне Клуба абірае Старшыню праўлення Клуба200 на перыяд сваёй дзейнасці.
Функцыі Старшыні праўлення Клуба200:
• Кіруе працай праўлення Клуба, склікае і арганізоўвае паседжанні праўлення Клуба.
• Ачольвае паседжанні Праўлення і Канферэнцыю Клуба.
• Прадстаўляе інтарэсы Клуба ў адносінах з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, а таксама з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Пры адсутнасці магчымасці выконваць Старшынёй гэтай функцыі, праўленне Клуба можа прыняць рашэнне аб часовай перадачы паўнамоцтваў Старшыні іншаму сябру Клуба.
• Падпісвае ўсе прынятыя праўленнем дакументы.
• Ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю Каардынатара Клуба.
• Пры роўнасці галасоў на паседжанні праўлення Старшыня мае вырашальны голас.
8.3 Праўленне вызначае памер штогадовай складкі для кандыдатаў і сяброў Клубу.
8.4 Праўленне збіраецца не менш чым 2 разы на год і на сваіх паседжаннях зацвярджае асабістыя спісы адзначаных птушак кандыдатаў і сяброў Клубу і штогадовыя змены ў іх.
8.5 Рашэнне аб прыпыненні сяброўства і тэрміне, на які яно адбываецца або выключэнні з шэрагаў Клубу прымаецца Праўленнем. Яно прымае рашэнні наконт іншых прынцыповых пытанняў дзейнасці Клубу паміж канферэнцыямі сяброў Клубу.
8.6 Праўленне мае права занесці рэдкі від птушак у асабісты спіс сябра Клуба або кандыдата, калі яно ўпэўнена, што від дакладна вызначаны. Калі потым гэтае назіранне не будзе пацверджана БАФК, від выключаецца з спіса аўтара (аўтараў) назірання.