In English, please
Клуб “Крылаты дазор”

Клуб АПБ «Крылаты дазор» — для тых, хто працуе з дзецьмі.

Калі Вам не хапае метадычных матэрыялаў для работы з дзецьмі, вашы вучні альбо гурткоўцы ведаюць пра АПБ і жадаюць далучыцца да яе сябраў, але памер узносаў для іх завялікі, то тады Вы можаце зрабіць Клуб "Крылаты дазор".

У клуб запрашаюцца настаўнікі, кіраўнікі дзіцячых гурткоў і юнаты . Дарослыя — сябры клуба — атрымліваюць поўны сяброўскі камплект і дадатковыя метадычныя матэрыялы. Яны атрымліваюць матэрыялы і для дзяцей са свайго гуртка — сябраў Клуба КД: налепку з выявай птушкі года і значок (для кожнага). Кожны год налепкі і значкі розныя.

Каб далучыцца да сябраў Клуба разам з сяброўскай анкетай кіраўніку трэба штогод дасылаць у сакратарыят АПБ спіс з не менш, чым 5 дзяцей да 16 год (Імя і Прозвішча, подпіс аднаго з бацькоў) і ўзносы. Гадавы ўзнос для кіраўніка клуба складае 11000 руб ., для сябра клуба 2000 руб.

© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org