In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Як працуюць клубы "Крылаты дазор"

АПБ прапануе азнаёміцца з вопытам работы лепшых клубаў «Крылаты дазор». Кіраўнікі клубаў ахвотна дзеляцца прэзентацыямі сваёй працы з дзецьмі і метадычнымі парадамі, выкарыстоўваючы якія, Вы можаце зрабіць работу свайго клуба больш цікавай і прадуктыўнай для Вашых гурткоўцаў.

Слуцкае раённае аддзяленне АПБ

Самая вялікая колькасць КД сярод аддзяленняў АПБ менавіта ў Слуцкім. У раёне працуюць 20 клубаў з больш чым 300 сябрамі.

Кіраўнік клуба «Крылаты дазор» сярэдняй школы № 9 г. Слуцка Жанна Валетка разам са сваімі гурткоўцамі ўдзельнічаюць у традыцыйных акцыях і кампаніях АПБ і, разам з тым, арганізуюць і праводзяць свае асабістыя. Акрамя таго, вучні выконваюць экалагічныя праекты і займаюцца практычнай прыродаахоўнай дзейнасцю на карысць птушкам і прыродзе.

Падрабязней

Мінскае гарадское аддзяленне АПБ

Аддзяленне налічвае 5 клубаў «Крылаты дазор» з больш чым 50 сябрамі.

Старшыня Савету Мінскага аддзялення, кіраўнік клуба «Крылаты дазор» гімназіі № 19 г. Мінска Святлана Якубоўская ў рабоце з дзецьмі выкарыстоўвае часцей інфармацыйныя тэхналогіі і разам з традыцыйнымі кампаніямі і акцыямі АПБ удзельнічае ў інтэрнэт-праектах, яе гурткоўцы ствараюць адмысловыя медыя-ролікі прыродаахоўнага зместу.

Падрабязней