In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Клуб “Крылаты дазор”

Клуб для тых, хто працуе з дзецьмі. У клуб запрашаюцца настаўнікі, кіраўнікі дзіцячых гурткоў і юнаты.

Калі вашы вучні цікавяцца прыродай, падтрымліваюць і ўдзельнічаюць у прыродаахоўнай дзейнасці і хацелі б ведаць больш, чым прапануе школьная праграма, вы можаце стварыць клуб «Крылаты дазор».

Быць сябрам клуба «Крылаты дазор» – гэта ўнікальная магчымасць для вучняў быць не толькі сябрам АПБ, але і ўдзельнічаць у акцыях і кампаніях АПБ, займацца прыродаахоўчай дзейнасцю, удзельнічаць у конкурсах і атрымліваць прызы, мець зносіны з аднадумцамі, паляпшаць свае веды пра прыроду і птушак, займацца любімай справай.

Для настаўнікаў – кіраўнікоў клуба «Крылаты дазор» АПБ прапануе метадычныя матэрыялы для работы з дзецьмі, а таксама прыкладны каляндар работы, які адлюстроўвае маерапрыемствы АПБ для дзяцей. АПБ праводзіць адукацыйныя семінары для кіраўнікоў клуба «Крылаты дазор», дзе можна атрымаць цікавую і актуальную інфармацыю па рабоце з дзецьмі, пазнаёміцца са сваімі калегамі і абмяняцца вопытам удзелу ў акцыях і кампаніях АПБ.

Акрамя таго, кіраўнікі клуба атрымліваюць поўны сяброўскі капплект матэрыялаў (інфармацыйны бюлетэнь АПБ, 2 выпускі часопіса «Птушкі і мы», сяброўскую картку, налепку з птушкай года, віншавальныя паштоўкі) і дадатковыя метадычныя матэрыялы, а таксама матэрыялы для дзяцей свайго гуртка (сяброўскія карткі, налепкі з птушкай года і значкі для кожнага сябра клуба).

 

Як стварыць клуб «Крылаты дазор»?

Як працуюць клубы "Крылаты дазор"

Як аплаціць сяброўскі ўзнос?

Карта клубаў "Крылаты дазор"