Аддзяленне створана ў сярэдзіне 2007 года ў межах Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Асноўная мэта дзейнасці аддзялення — каардынацыя акцый і кампаній АПБ у Барысаўскім раёне, вывучэнне і ахова біяразнастайнасці Барысаўскага раёна.
На сёняшні дзень на тэрыторыі Барысаўскага раёна адзначана 198 віда птушак, 36 з іх занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Сустракаюцца вельмі рэдкія віды — вялікі арлец, вяртлявая чаротаўка, дубальт. Асноўныя месцы іх абітанная знаходзяцца ў межах Тэрыторый, важных для птушак (ТВП) Бярэзіна-Гайна , Бярэзінскі запаведнік і Броды .
Левы Сямён Васільевіч.
Супрацоўнік АПБ, спецыяліст па прыродаахоўным пытанням, нацыянальны каардынатар Праграмы ТВП.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. Скончыў Брэсцкі Дзяржаўны Універсітэт ім. А.С. Пушкіна.
Багданоўская Алена Іосіфаўна.
Настаўніца Дзяржаўнай установы адукацыі "Навасадзская сярэдняя школа".
Кіраўнік гуртка "Крылаты дазор"
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Журавель Анжэла Валер'еўна.
Дырэктар Барысаўскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва.
Намеснік старшыні Савета аддзялення.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. Скончыла Віцебскі Дзяржаўны Універсітэт.
Мультан Алена Яўгеньеўна
.
Настаўнік СШ №3 г. Барысава.
Намеснік старшыні Савета аддзялення.
Мае вышэйшую біялагічную адукацыю. Скончыла Беларускі Дзяржаўны Універсітэт.
Сіняглазая Таццяна Сямёнаўна
.
Супрацоўнік Інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Верамянюк Аліна Канстанцінаўна.
Старшыня рэвізійнай камісіі.
Настаўнік Барысаўскага Дзяржаўнага Педагагічнага Каледжа.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Аляксеева Вольга Іванаўна.
Пенсіянер.
Мае вышэйшую адукацыю.
Кантактныя тэлефоны:
маб. 8-029-521-19-78 (МТС);
8-029-665-17-31 (Velcom).
E-mail: levy@ptushki.org