In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Гродзенскае абласное аддзяленне

Было створана сябрамі АПБ з Гарадзеншчыны і пастаўлена на ўлік Упраўленьнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкаму 7 кастрычніка 2002г. Таму ў 2007 г. мы адзначылі першы юбілей – пяцігоддзе з дня афіцыйных народзінаў.
Насамрэч мы працягваем і разьвіваем добрыя справы і традыцыі створанага яшчэ ў 1993–94г. Заходне-Беларускага таварыства аховы птушак, сябры якога ў 1998г. былі аднымі з заснавальнікаў АПБ (тады — «Аховы птушак Беларусі»). Таму неафіцыйнай эмблемай аддзялення застаецца сокал-кабец.

Асноўныя накірункі дзейнасьці аддзяленьня:

  • спрыяньне падрыхтоўцы і каардынацыя правядзеньня акцый і кампаній АПБ на Гарадзеншчыне;
  • удзел у навуковых праектах і акцыях па вывучэньню і ахове птушак і біяразнастайнасьці;
  • супраца з ўстановамі адукацыі, СМІ, НДА і інш. ў экаасьвеце і выхаваньню (найперш дзетак і падлеткаў);
  • папулярызацыя назіраньняў за птушкамі (бёдуотчынгу) і экатурызму;
  • нефармальная адукацыя актыўных сябраў АПБ з Гарадзеншчыны;
  • дапамога ў арганізацыйным разьвіцьці рэгіянальным групам і аддзяленьням АПБ на Гарадзеншчыне;
  • пошук і распаўсюд інфармацыі пра жыцьцё і дзейнасьць нашых папярэднікаў – натуралістаў і дасьледнікаў прыроды Беларусі і ВКЛ;
  • інфармаваньне мясцовых сябраў АПБ і грамадзкасьці пра дзейнасьць аддзяленьня і АПБ.

Будзьма разам – для птушак і людзей!
Любая дапамога вітаецца!
Далучайцеся да АПБ і нашай дзейнасьці і дапамажыце захаваць прыроду Беларусі!
Перыядычна (2-4 разы на год) выходзіць інфармацыйны бюлетэнь нашага аддзяленьня «Кабец». Ён бясплатна распаўсюджваецца сярод сябраў АПБ з Гарадзеншчыны. Яго зьмест залежыць і ад Вашых каментараў, заўваг, артыкулаў, фотаздымкаў, малюнкаў – ад Вашай неабыякавасьці і падтрымкі – чакаем іх, каб зрабіць «Кабец» больш актуальным і цікавым. Каб не чакаць з’яўленьня папяровай версіі «Кабца», будзем выкладваць некаторыя артыкулы адразу на сайце – зазірайце.

Паштовы адрас аддзяленьня і рэдакцыі «Кабца»:
а/с 197, Гродна 230023

Кантактныя тэлефоны:
(+375 152) 73-01-18, (+375 29) 230-07-36 мтс

Электронная пошта:
[email protected]

Старшыня савету аддзялення

Андрэй Храмогін

Дырэктар аддзялення

 

Таццяна Смыкоўская

Савет аддзялення

Дзьмітры Вінчэўскі

Віталь Гуменны

Алег Созінаў

Таццяна Кажан

Юрый Лукашэнка

Юрый Квач

Рэвізійная камісія (РК):

Аляксандра Рыжая

Вольга Янчурэвіч

Таццяна Яварэц