Аддзяленне створана ў 2004 годзе ў межах 4 раёнаў Брэсцкай вобласці: Брэсцкага, Маларыцкага, Кобрынскага і Жабінкоўскага. Сёння ў аддзяленні налічваеца каля 100 сябраў: арнітолагаў-навукоўцаў і аматараў, а таксама ўсіх, хто цікавіца прыродай і каму неабыякавы яе лёс.
Неафіцыйна аддзяленне дзейнічае на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з 1999 года. Спачатку гэта была мясцовая ініцыятыўная група ГА АПБ, якая складалася з 5-10 чалавек, пераважна моладзі, студэнтаў, настаўнікаў і навукоўцаў, якія актыўна ўдзельнічалі амаль ва ўсіх акцыях арганізацыі. Акрамя таго, арганізоўвалі і праводзілі свае прыродаахоўчыя і навукова-асведчыя акцыі.
І вось нарэшце ў 2004 годзе гэтай ініцыятыўнай групай было ўтворана Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне ГА АПБ. Дзейнасць аддзялення распаўсюджваецца не толькі на раёны, ў межах якіх яно ўтворана, а таксама на ўвесь паўдневы-захад Беларусі.
Аддзяленне мае некалькі ўласных выданняў: "Кулён" і "Вялікі кулён" — інфармацыйныя бюлетэні, "Баталён" — рэгіянальны навуковы зборнік. Калі Вам ёсць што напісаць, дасылайце свае артыкулы на электронны адрас: apb_brest@mail.ru .
Галоўная мэта дзейнасці – безумоўна, сугучна з мэтай дзейнасці арганізацыі ўвогуле – «Захаванне біяразнастайнасці і заахвочванне людзей да актыўнай аховы прыроды». Але ў межах сваей кампетэнцыі.
Гэта перш за ўсе:
Кіцель Дзяніс Аляксандравіч.
Студэнт біялагічнага факультэта БрГУ ім. А.С. Пушкіна.
Абрамчук Андрэй Віктаравіч.
Сябра цэнтральнага Савета АПБ.
спецыяліст першай катэгорыі ГПУ "Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Прыбужскае Палессе".
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Харковіч Дзмітрый Віктаравіч.
Намеснік старшыні Савета аддзялення.
Студэнт біялагічнага факультэта БрГУ ім. А.С. Пушкіна.
Сербун Аляксандр Аляксандравіч.
Загадчык біялагічнага музея БрГУ ім. А.С. Пушкіна.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Сідарук Сяргей Аляксандравіч.
Педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай працы
БрГУ ім А.С. Пушкіна.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Ліхван Віктар Уладзіміравіч.
Кіраўнік Навуковага таварыства навучэнцаў г. Кобрына.
Мае педагагічнае і эканамічнае вышэйшыя адукацыі.
Мініч Аляксандр
Студэнт біялагічнага факультэта БрДУ ім. А.С. Пушкіна.
Страчук Аляксандр
Працуе ў Кобрынскім экалагічным цэнтры дзяцей і моладзі
Ківачук Аляксей
Працуе настаўнікам у горадзе Брэсце.
Кантактныя тэлефоны: 7251516.
E-mail: apb_brest@mail.ru