Аддзяленне створана ў 2006 годзе ў межах Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Неглядзячы на тое, што наша аддзяленне зарэгістравана менш як год, але ўжо сёння яно налічвае больш за 90 сябраў. Амаль палова з іх — гэта дзеці, і ў школах раёна працуе 14 клубаў АПБ "Крылаты дазор".
Большасць дарослых сябраў — настаўнікі і кіраўнікі ўстаноў адукацыі, больш за 90 адсоткаў мае вышэйшую адукацыю. У асноўным гэта педагогі — біёлагі і географы, але ёсці і філолагі, і матэматыкі і сябры з вышэйшай тэхнічнай адукацыей. Але вось спецыялістаў — арнітолагаў няма зусім. Таму ў сваёй дзейнасці часта звяртаемся за дапамогай да прафесіяналаў.
Прымаем актыўны ўдзел ва ўсіх кампаніях АПБ. Улічваючы, што большасць дарослых сябраў аддзялення маюць дачыненне да школы, асноўная мэта дзейнасці — экалягічная адукацыя і выхаванне.
Аддзяленне з'яўляецца арганізатарам і каардынатарам усіх адукацыйных экалагічных праектаў, якія працуюць на тэрыторыі рэгіёна. Да прыродаахоўнай дзейнасці заахвочваем і нашых суседзяў з Віцебску, Наваполацку, Бешанковіцкага раёну.
Шмат увагі надаем супрацоўніцтву з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя, рэдакцыяй раённай газеты і іншымі зацікаўленымі арганізацыямі.
Сярод задач на бліжэйшы час:
Сінкевіч Іна Уладзіміраўна.
Метадыст па экалагічнай адукацыі Шумілінскага цэнтра пазашкольнай работы.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Кулікова Ірына Уладзіміраўна.
Дырэктар Шумілінскага цэнтра пазашкольнай работы.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Зязюлька Галіна Уладзіміраўна
Настаўнік Суравенскай базавай школы
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Терашчук Вольга Аляксандраўна.
Настаўнік хіміі і біялогіі СШ №1 г.п. Шуміліна, кіраўнік школьнага экалагічнага клуба.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Штокін Аляксандр Мікалаевіч.
Дырэктар Обальскай школы.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Бадзешчанкава Валянціна Уладзіміраўна.
Старшыня рэвізійнай камісіі.
Метадыст Шумілінскага цэнтра пазашкольнай работы па турысцка-краязнаўчай працы.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Зелянкова Жана Вільеўна.
Сакратар рэвізійнай камісіі.
Настаўнік геаграфіі Шумілінскай раённай гімназіі.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Барысевіч Аляксей Пятровіч.
Сябра рэвізійнай камісіі.
Настаўнік геаграфіі Кардонскай СШ, кіраўнік школьнага экалагічнага клуба.
Мае вышэйшую педагагічную адукацыю.