1985 — створана Беларускае аддзяленне Усесаюзнага арніталагічнага таварыства
1992 — рэгіструецца Беларускае арніталагічнае таварыства
1993 — ствараецца Заходне-беларускае таварыства аховы птушак
1995 – адкрыццё беларускай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі беларуска-нямецкай экспедыцыей
1997 – Першая міжнародная канферэнцыя па захаванню нізінных балот і пойм Палесся.
1998 — устаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі» (АПБ)
1998 – першыя штатныя супрацоўнікі АПБ
1999 – арганізацыя офіса АПБ у БДПУ (Мінск)
1999 – вымушаная змена назвы: грамадская арганізацыя «Ахова птушак Беларусі» (АПБ)
1999 – наладжана цеснае супрацоўніцтва з прадстаўніцтвам ПРААН у Мінску
1999 – статус афіцыяльнага прадстаўніка BirdLife International у Беларусі
2001 — статус кандыдата ў партнёры BirdLife International
2001 — офіс АПБ пераязджае з БДПУ ў Рэспубліканскі экалагічны цэнтр для дзяцей і юнацтва (Мінск)
2002 – першыя маркі с Птушкай года
2005 – АПБ атрымала статус партнёра BirdLife International у Беларусі
2004 – колькасць сябраў АПБ дасягае 1000
2006 — вымушаная змена назвы: грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ)
2007 – першая манета с Птушкай года