In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
гісторыя падрабязней

Нягледзячы на тое, што АПБ была зарэгістравана 18 чэрвеня 1998 года, яе гісторыя пачынаецца ў 1985, калі было створана Беларускае аддзяленне Усесаюзнага арніталагічнага таварыства (устаноўчы з’езд у сакавіку 1985), якое было тыповай навуковай грамадскай арганізацыяй. Аднак у тыя гады менавіта гэта арганізацыя аб’ядноўвала ўсіх арнітолагаў Беларусі. Першым старшынёй арганізацыі быў Міхаіл Сцяпанавіч Долбік. Другім – Леанід Паўлавіч Шкляроў. Асабліва папулярнымі былі штомесячныя арніталагічныя сустрэчы ў Інстытуце заалогіі ў Мінску, якія арганізоўваў Леанід Паўлавіч Шкляроў, настаўнік большасці арнітолагаў, скончыўшых у 1970-80-х гадах БДУ.

Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці арнітолагі-прафесіяналы і аматары птушак, аб’яднаўшыеся пад эгідай БА УАТ, зарэгістравалі ў 1992 г. Беларускае арніталагічнае таварыства (БАТ). Прэзідэнтам арганізацыі быў абраны Леанід Шкляроў, якога пазней змяніў Міхаіл Нікіфараў. У таварыстве было каля 100 чалавек. У 1993 г. у г.Гродна ствараецца Заходне-беларускае таварыства аховы птушак (ЗБТАП), якое ў сваёй працы удзяляла увагу арнітолагам-аматарам, а таксама выконвала міжнародныя праекты па маніторынгу і ахове драпежных птушак Беларусі. У таварыстве было каля 60 сябраў з усіх абласцей Беларусі, акрамя Магілёўскай.

У 1995 г. па ініцыятыве нямецкага арнітолага Марціна Фладэ адбылася міжнародная экспедыцыя па пошуку ў Палессі месц гняздавання вяртлявай чаротаўкі, віда, які знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення. Папуляцыі гэтай птушкі былі вядомы у сумежных раёнаў Польшчы і Украіны. І арнітолагі прадугледжвалі, што ў Беларусі павінны знаходзіцца месцы пражывання гэтай птушкі, якія з’яўляюцца злучальным звяном паміж польскай і украінскай групоўкамі. Гэтую гістарычную экспедыцыю з беларускага боку арганізоўвалі арнітолагі Аляксей Цішачкін і Аляксандр Казулін, а з нямецкага — арнітолагі Марцін Фладэ і Норберт Шэфер. Экспедыцыя 1995 года выявіла вялікія гнездавыя групоўкі вяртлявай чаротаўкі, роўных якім у свеце на гэты час не было вядома. У выніку наступных экспедыцый у 1996-1997 гг., фінансіруемых Фондам Міхаэля Отто па захаванню навакольнага асяроддзя (Германія) выявілася, што Беларусь мае вялікае значэнне для захавання некалькіх глабальна пагражаемых відаў птушак і ўнікальных экасістэм. Аб адкрыцці тых экспедыцый стала вядома шырокім прыродаахоўным колам Еўропы, у тым ліку і глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International. У той жа час па ініцыятыве групы арнітолагаў Беларусь далучылася да міжнароднай праграмы BirdLife International «Тэрыторыі, важныя для птушак» (ТВП/IBA). У выніку аналізу інфармацыі, якая была, і дадатковых палявых работ было апісана 20 тэрыторый, якія атрымалі статус ТВП.

У снежні 1998 г. у Мінску адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі RSPB (Каралеўскае таварыства абароны птушак, BirdLife у Вялікабрытаніі) — кіраўнік Еўрапейскіх праграм Лоўрэнс Роўз і Норберт Шэфер, Фонда Міхаэля Отто – Марцін Фладэ, Беларускага арніталагічнага таварыства — прэзідэнт Міхаіл Нікіфараў і сябра Савета Аляксандр Казулін, ЗБТАП — прэзідэнт Аляксандр Вінчэўскі. На сустрэчы было прынята рашэнне аб неабходнасці аб’яднання намаганняў па захаванню прыроды Беларусі.

10 красавіка 1998 адбыўся устаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі», на якім сябры БАТ і ЗБТАП прынялі статут арганізацыі і абралі птушку-сімвал – вяртлявую чаротаўку. У жніўні адбыўся семінар па распрацоўцы стратэгічнага плана развіцця арганізацыі (пры падтрымцы RSPB і з удзелам яе прадстаўнікоў), у якім удзельнічаў таксама дырэктар Балгарскага партнёра BirdLife International Петар Янкаў.

Пры фінансавай падтрымцы Фонда Міхаэля Отто па захаванню навакольнага асяроддзя (Германія) і Каралеўскага таварыства аховы птушак у лістападзе 1998 года быў сфарміраваны штат з трох супрацоўнікаў і ў сакавіку 1999 года адчыніўся офіс АПБ у будынку Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

У красавіку 1999 года пачаўся вялікі навукова-практычны праект па распрацоўцы планаў кіравання трыма заказнікамі, на тэрыторыі якіх гняздзілася вяртлявая чаротаўка (спонсар – брытанскі фонд «Дарвінская ініцыятыва», RSPB, потым далучылася ПРААН). Паралельна ішла падрыхтоўка яшчэ некалькіх праектаў па вывучэнню і ахове птушак, якія потым атрымалі фінансавую падтрымку. Найбольш значнымі з іх з’яўляліся праект па аднаўленню гідралагічнага рэжыму балота Ельня, устойліваму кіраванню ахоўваемымі прыроднымі тэрыторыямі Палесся, па аднаўленню выпрацаваных тарфянікаў, па выяўленню і апісанню новых ТВП, мапаванню лясоў высокай прыродаахоўнай каштоўнасці. АПБ падтрымала першы ў Беларусі лагер па ратаванню амфібій, мігрыруючых вясной праз дарогу ў Бярэзінскім запаведніку.

У выніку выканання праекта па ўліку вялікага арляца аказалася, што ў нашай краіне замест прадугледжваемых 30 пар гняздзіцца папуляцыя ў 150-200 пар гэтага глабальна пагражаемага віда (спонсар — RSPB). Неацэнная дапамога і падтрымка АПБ у падрыхтоўцы і рэалізацыі праектаў была аказана Каралеўскім таварыствам аховы птушак (Норберт Шэфер, Эйдан Лонерган) і Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь (Ніл Бунэ, Аляксей Ільніцкі, Анне Хасінэн, Максім Вяргейчык).

У 1999 выканаўчы дырэктар Аляксандр Вінчэўскі прадстаўляў АПБ ў Малайзіі на Сусветнай сустрэчы партнёраў BirdLife International, дзе АПБ атрымала статус афіцыйнага эксклюзіўнага прадстаўніка BirdLife у Беларусі.

В 2001 прадстаўнікі АПБ – прэзідэнт Міхаіл Нікіфараў, Аляксандр Вінчэўскі і Аляксандр Казулін – удзельнічалі ў Еўрапейскай сустрэчы BirdLife у Гібралтары, дзе праводзіліся прамежкавыя вынікі выканання Еўрапейскай праграмы.

В 2004 у Дурбане (ПАР) на Сусветнай сустрэчы партнёраў BirdLife International выканаўчы дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі быў абраны ў састаў Еўрапейскага камітэта BirdLife International. Паспяховая праца АПБ па рэалізацыі прыродаахоўных праектаў была бы немагчымай без цеснага ўзаемадзеяння з супрацоўнікамі Інстытута заалогіі і без падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У мэтах больш эфектыўнага супрацоўніцтва паміж Мінпрыроды, АПБ, RSPB і Інстытутам заалогіі НАН Беларусі ў 2000 годзе падпісаны Мемарандум па захаванню ТВП.

У 2005 годзе АПБ атрымала статус Партнёра BirdLife International у Беларусі (з постсавецкіх краін трэцяя пасля Латвіі і Эстоніі).

Значную ролю у стварэнні і развіцці АПБ сыгралі тры міжнародныя канферэнцыі ў 1997, 2002 і 2007 па захаванню нізінных балот і пойм Палесся. Канферэнцыі былі фінансаваны Фондам Міхаэля Отто па захаванню навакольнага асяроддзя. Пад час першай праходзілі інтэнсіўныя кансультацыі паміж беларускімі і замежнымі прыродаахоўнікамі, якія ў вядомай ступені стымулявалі будучае станаўленне арганізацыі, а ўжо другая і трэцця канферэнцыя была арганізавана над эгідай АПБ.

Наша арганізацыя і RSPB прыклалі шмат намаганняў для арганізацыі абмеркавання і падпісання ў 2003 годзе ў Мінску Мемарандума аб узаемапаразуменні ў мерах па захаванню вяртлявай чаротаўкі пад эгідай Бонскай канвенцыі па захаванню мігрыруючых відаў, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі 13 краін. Бакі мемарандума падтрымалі таксама Мінскую дэкларацыю.

Важнейшым накірункам дзейнасці АПБ стала прапаганда аховы прыроды: прэс-рэлізы і прэс-канферэнцыі, радыёпраграмы і экалагічныя палосы ў газетах, інтэрв’ю і выступленні па радыё і тэлебачанні. Сапраўдным прарывам у экалагічнай асвеце насялення сталі сацыяльныя ролікі, зробленыя дырэктарам па развіццю і сувязям з грамадскасцю АПБ Ігарам Бышневым па заказу Мінпрыроды. К значным дасягненням у гэтым напрамку магчыма аднесці выпуск сумесна с Белвідэяцэнтрам больш за дзесяці прафесіянальных відэафільмаў, якія атрымалі рад вышэйшых узнагарод на міжнародных фестывалях. З 1999 года АПБ штогод праводзіць масавыя кампаніі і акцыі: зімовыя ўлікі птушак, міжнародныя восеньскія дні назіранняў за птушкамі, конкурс «Юны арнітолаг года». У рамках кампаніі «Птушка года», якая праводзіцца пры падтрымцы Мінпрыроды, Мінадукацыі і Мінсувязі, «Белпошта» штогод выдае паштовую марку, канверт першага дня са спецгашэннем, прысвечаным птушцы года. З 2007 года серыя манеты серыі «Птушка года» выпускаюцца Нацыянальным Банкам Рэспублікі Беларусь.