Місія, мэты, задачы АПБ
Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.
Асноўнымі мэтамі АПБ з’яўляюцца:
-
Захаванне біялагічнай разнастайнасці;
-
Заахвочванне насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.
Задачы АПБ:
-
Вывучэнне і захаванне біяразнастайнасці, асабліва разнастайнасці дзікіх птушак;
-
Выяўленне, вывучэнне, захаванне і (пры неабходнасці) аднаўленне прыродных тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці, асабліва для дзікіх птушак;
-
Захаванне прыродных экасістэм;
-
Заахвочванне насельніцтва да практычных дзеянняў па захаванню біяразнастайнасці, у асаблівасці дзікіх птушак і прыродных тэрыторый, павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва;
-
Садзейнічанне устойліваму выкарыстанню прыродных рэсурсаў.
Прадмет дзейнасці АПБ – экалагічная дзейнасць.
Структура арганізацыі
Гісторыя АПБ
Статут
Сакратарыят
Савет