In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Структура АПБ

Вышэйшым органам АПБ з’яўляецца З’езд , які склікаецца адзін раз у кожны календарны год.

З’езд:

  • зацвярджае Стратэгію развіцця на наступны перыяд і асноўныя напрамкі дзейнасці АПБ на год; разглядае і зацвярджае змены і дапаўненні ў Статут АПБ;
  • абірае Старшыню, сябраў Центральнага савета (ЦС) і Рэвізійнай камісіі (РК) тэрмінам на тры гады;
  • заслухоўвае і зацвярджае справаздачу ЦС, фінансавую справаздачу за год Дырэктара, справаздачу РК, прымае па іх рашэнні;
  • зацвярджае ці адмяняе (пры неабходнасці) рашэнні ЦС.

У перыяд паміж з’ездамі працай АПБ кіруе Цэнтральны савет АПБ .

Старшынёй ЦС і адначасова вышэйшай службовай асобай АПБ з’яўляецца Старшыня АПБ.

Да кампетэнцыі Цэнтральнага савета належыць:

  • выпрацоўка асноўных напрамкаў дзейнасці АПБ;
  • разгляд і зацвярджэнне гадавой тэхнічнай справаздачы Дырэктара, бюджэту, гадавога балансу і гадавой фінансавай справаздачы Дырэктара;
  • унясенне ў Статут змяненняў і дапаўненняў у сувязі са змяненнем юрыдычнага адраса або са змяненнем заканадаўства;
  • стварэнне і ліквідацыя мясцовых аддзяленняў, як з правамі юрыдычнай асобы, так і без іх, стварэнне і ліквідацыя рабочых групаў, клубаў сябраў АПБ;
  • прыняцце любых іншых рашэнняў, якія не адносяцца да кампетэнцыі З’езда.

Выканаўчым органам АПБ з’яўляецца Сакратарыят , працай якога і арганізацыі ўвогуле кіруе Дырэктар АПБ.

Кантрольным органам АПБ з’яўляецца Рэвізійная камісія , якая абіраецца З’ездам тэрмінам на тры гады і рыхтуе справаздачы толькі для З’езда.

Рэвізійная камісія АПБ:

  • ажыццяўляе кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю АПБ, яе арганізацыйных структур АПБ і камерцыйных арганізацый, таксама і з долевым удзелам;
  • разглядае гадавыя справаздачы ЦС, бюджэт, баланс, уносіць свае папраўкі і заўвагі; ажыццяўляе кантроль за вядзеннем дакументацыі ў АПБ;
  • мае права патрабаваць ад кіраўнікоў, сябраў, супрацоўнікаў АПБ любыя дакументы, якія маюць адносіны да фінансавай дзейнасці АПБ.