Шумілінскае раённае аддзяленне.
Аддзяленне створана ў 2006 годзе ў межах Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Неглядзячы на тое, што наша аддзяленне зарэгістравана менш як год, але ўжо сёння яно налічвае больш за 90 сябраў. Амаль палова з іх - гэта дзеці, і ў школах раёна працуе 14 клубаў АПБ "Крылаты дазор".
Большасць дарослых сябраў - настаўнікі і кіраўнікі ўстаноў адукацыі, больш за 90 адсоткаў мае вышэйшую адукацыю. У асноўным гэта педагогі - біёлагі і географы, але ёсці і філолагі, і матэматыкі і сябры з вышэйшай тэхнічнай адукацыей. Але вось спецыялістаў - арнітолагаў няма зусім. Таму ў сваёй дзейнасці часта звяртаемся за дапамогай да прафесіяналаў.
Прымаем актыўны ўдзел ва ўсіх кампаніях АПБ. Улічваючы, што большасць дарослых сябраў аддзялення маюць дачыненне да школы, асноўная мэта дзейнасці - экалягічная адукацыя і выхаванне.
Аддзяленне з'яўляецца арганізатарам і каардынатарам усіх адукацыйных экалагічных праектаў, якія працуюць на тэрыторыі рэгіёна. Да прыродаахоўнай дзейнасці заахвочваем і нашых суседзяў з Віцебску, Наваполацку, Бешанковіцкага раёну.
Шмат увагі надаем супрацоўніцтву з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя, рэдакцыяй раённай газеты і іншымі зацікаўленымі арганізацыямі.
Сярод задач на бліжэйшы час:
- развіццё экалагічнай адукацыі ў рэгіёне,
- узмацненне ролі клубаў "Крылаты дазор" у экалагічным выхаванні
вучняў,
- павышэнне асабістага прафісіяналізму сябраў аддзялення,
- актыўны ўдзел ў акцыях і кампаніях АПБ,
- супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі па развіццю экалагічнага
турызма,
- вывучэнне біяразнастайнасці рэгіёна.
| Старшыня Савета аддзялення: |
Сінкевіч Іна Уладзіміраўна. Метадыст па экалагічнай адукацыі Шумілінскага цэнтра пазашкольнай работы. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
 |
| Савет аддзялення: |
1. Кулікова Ірына Уладзіміраўна. Дырэктар Шумілінскага цэнтра пазашкольнай работы. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
 |
2. Пахомава Надзея Сямёнаўна. Настаўнік геаграфіі Суровенскай БШ, кіраўнік школьнага эколага-краязнаўчага клуба. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
 |
3. Терашчук Вольга Аляксандраўна. Настаўнік хіміі і біялогіі СШ №1 г.п. Шуміліна, кіраўнік школьнага экалагічнага клуба. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
 |
4. Штокін Аляксандр Мікалаевіч. Дырэктар Обальскай школы. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
 |
|
Рэвізійная камісія: |
1. Бадзешчанкава Валянціна Уладзіміраўна. Старшыня рэвізійнай камісіі. Метадыст Шумілінскага цэнтра пазашкольнай работы па турысцка-краязнаўчай працы. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
 |
2. Зелянкова Жана Вільеўна. Сакратар рэвізійнай камісіі. Настаўнік геаграфіі Шумілінскай раённай гімназіі. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
 |
3. Барысевіч Аляксей Пятровіч. Сябра рэвізійнай камісіі. Настаўнік геаграфіі Кардонскай СШ, кіраўнік школьнага экалагічнага клуба. Мае вышэйшую педагагічную адукацыю. |
 |
Кантактныя тэлефоны: маб. 591-79-27; (02130) - 2-12-49.
E-mail: apb_shum@mail.ru