|
Слонімскае
раённае аддзяленне было
створана ініцыятыўнай групай са Слоніма і Слонімскага раёна і пастаўлена ўлік
Слонімскім раённым выканаўчым камітэтам 26 лістапада 2004 года. Актыўная
дзейнасць слонімскай суполкі аматараў птушак пачалася яшчэ раней - прыкладна на
пачатку 2003 года. Старшыня Савету аддзялення: Святлана Пракофьева Старшыня Савету слонімскага аддзялення, сябра Савету Гродненскага абласнога аддзялення і Центральнага Савету АПБ. Скончыла біялагічны факультэт БДУ (г. Мінск). Заолаг. Працуе на Слонімскай раённай станцыі выкладчыкам гурткоў. Зацікаўленні: экалогія драпежных звяроў, бёдуотчынг, вандроўкі, калекцыяніраванне, фатаграфія, арганізацыя сустрэч, краязнаўства, літаратурная дзейнасць.
Сяргей Клёсаў Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (г. Мінск). Кандыдат філасофскіх навук. Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Працуе выкладчыкам геаграфіі і экалогіі ў Селявіцкай сярэдней школе з экалагічным ухілам і на Слонімскай станцыі юных турыстаў выкладчыкам гурткоў. Зацікаўленні: бёдуотчынг, велатурызм, фатаграфія, арганізацыя паходаў, краязнаўства.
Наталля Блізнік Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны Інстытут імя М. Горкага. Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Працуе настаўнікам у СШ №4 г. Слоніма. Кіруе раённым метадычным аб’яднаннем настаўнікаў біялогіі. Зацікаўленні: кулінарыя, калекцыяніраванне мініяцюр.
Уладзімір Янушэвіч Сябра савету аддзялення. Скончыў Жыровіцкі аграрны тэхнікум, вучыўся ў Маскоўскай акадэміі мастацтваў (спецыяльнасць фотамастацтва). Індывідуальны прадпрымальнік. З’яўляецца ўладальнікам фотастудыі “Графъ фото”, займаецца фота- і відыёздымкамі, ладзіць фотавыставы. Сябра клубу калекцыянераў г. Мінска. Зацікаўленні: калекцыяніраванне старых фотаздымкаў, фатаграфія.
Таццяна Мінчук Старшыня рэвізійнай камісіі. Скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы Інстытут. Працуе метадыстам Слонімскай раённай станцыі юных натуралістаў. Зацікаўленні: прысядзібная гаспадарка, пакаёвыя расліны, ландшафтны дызайн.
Вера Мельнік Сакратар рэвізійнай камісіі. Скончыла Брэсцкі Дзяржаўны Педагагічны Інстытут імя А.С. Пушкіна. Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Працуе кіраўніком гурткоў Слонімскай станцыі юных натуралістаў. Зацікаўленні: падарожжы, хатнія жывёлы, мастацкая літаратура.
Ганна Грыневіч Скончыла Беларускі Дзяржаўны Універсітэт культуры і мастацтваў. Працуе ў Слонімскім краязнаўчым музеі імя І.І. Стаброўскага. Зацікаўленні: ахова гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі, краязнаўства, архітэктура, народныя танцы.
|
|
© 2006-2007
Ахова птушак Бацькаўшчыны г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313 +375 17 263 01 30 +375 17 263 06 13 |