In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Куды ляцяць беларускія зязюлі?

Нашы партнеры:

BTO

LBV

Вандруючы на зімоўку да Афрыкі і назад, зязюлі пераадольваюць вельмі доўгі і цяжкі шлях.  Шматлікія выпрабаванні чакаюць птушак падчас пералёту, таму дамоў вяртаецца менш зязюляў, чым ляціць туды. Мы дагэтуль дакладна не ведаем, дзе зімуюць зязюлі, і чаму іх колькасць увесь час зніжаецца. Каб высветліць гэта, мы распачынаем вялікі міжнародны праект з удзелам трох краінаў – Брытаніі, Германіі і Беларусі. Пятнаццаць птушак – па 5 з кожнай краіны ў 2013 годзе і +30 птушак — па +10 з кожнай краіны ў 2014 годзе – прымуць удзел у гэтым «раследаванні». Кожная зязюля атрымала высокатэхналагічны спадарожнікавы міні-перадатчык. Такім чынам мы будзем сачыць за іх пералётам і нарэшце здолеем адказаць на галоўнае пытанне – куды ляцяць беларускія зязюлі?

 

Апошнія навіны

Праект па міжнародным сачэнні за зязюлямі з'явіўся і ў Твітэры. Таксама, за зязюлямі можна сачыць і на старонцы ў Фэйсбуку. Такім чынам вы будзеце заўсёды ведаць актуальную інфармацыю, атрымаеце магчымасць дзяліцца ёю з сябрамі, а таксама зможаце задаць пытанні, якія вас цікавяць па біялогіі зязюляў. 

Пора в Африку... в июне?

Кукушки, которых мы, казалось бы, совсем недавно встречали из далекой Африки, уже успели найти "приемных родителей" для своих птенцов. теперь они засобирались назад на "черный континент". Причем довольно рано: 4 из 5 кукушек уже покинули Беларусь. О новых перемещениях - здесь

4 кукушки же в Беларуси. Кто задержался? 

Кукушки со спутниковыми передатчиками Юлия, Виктор, Александр и Игорь уже машут крыльями в окрестностях Житковичей и, видимо, начали подыскивать приёмных родителей для нового поколения. О необычном пути Александра и о том, кого еще ждем — в новом обзоре

Кукушка Игорь уже в Беларуси! 

В воскресенье 19 апреля, когда вся Беларусь отправилась на большие выходные, у Игоря был очередной «рабочий»: птица спешила домой. Сигнал мы получили уже из окрестностей Житковичей: первая кукушка со спутниковым передатчиком – на территории Беларуси! Поздравляем лидера, читаем свежий обзор и ждем домой остальных! 

С возвращением, Игорь! С возвращением, Игорь!

Александр и Shasha, Виктор и Крит 

С каждым днем у нашей страницы "Куды ляцяць беларускія зязюлі" – все больше посетителей: люди интересуются судьбой кукушек со спутниковыми передатчиками, которые начали свой нелегкий путь из Африки домой, в Беларусь. Как птицы строят маршруты в Беларусь, кто спешит на Родину больше всех? Читаем здесь

Виктор уже машет крыльями где-то над Критом! Виктор уже машет крыльями где-то над Критом!

Первый пошел! Про кукушку Игоря, которая летит по маршрутам своего тёзки-режиссера 

У белорусских кукушек, которые зимовали в Африке, нынче активный период: птицы вылетают домой! О мартовских перемещениях, молчуне Викторе и турецком "туристе" Игоре, который повторяет маршрут своего тёзки-режиссера, — в новом обзоре.

Маркус: не прошло и полгода! Одна кукушка "воскресла", а другие засобирались домой 

В Беларуси весна совпала по погоде и календарю. Чувствуют ли это белорусские кукушки, разлетевшиеся зимовать по африканским просторам? Как не прошло и полгода, чтобы найти Маркуса, и как птицы засобирались домой — в новом обзоре!

Пора на север? 

Мы продолжаем следить за белорусскими кукушками в Африке. Какие сюрпризы преподнес январь? В первый месяц 2015-го Виктор временно исчез, а Трофим починил передатчик. Подробнее — в свежем обзоре!

Кукушечий Новый год: Юля и ЮАР, и подарок «партизана» Трофима 

Где справляли Новый год наши кукушки со спутниковыми передатчиками и их немецкие "коллеги" из Баварии? Как юля добралась до севера ЮАР и какой новогодний подарок преподнес нам Трофим? Спешите читать новый обзор!  

Как белорусские кукушки готовятся к Новому году? 

Где застала середина декабря наших кукушек со спутниковыми передатчиками? Кто остается верен Анголе, кто "висит" на границе между странами, а главное — куда вновь пропал Трофим? Обзор декабря-2014!  

На Берегу скелетов и водопаде Лофои 

Теплая осень-2014 подходит к концу, но белорусским кукушкам, которые уже давно в Африке, до этого нет никакого дела. Сколько птиц остаются верны Анголе и как ведет себя "воскресший" Трофим? Как прошел октябрь – в нашем обзоре

Кто летает дружно в ряд? Кто летает дружно в ряд?

Трофим. Спасибо, что живой! 

После месяцев молчания кукушка Трофим вышла на связь! Птица жива! Почему не работал передатчик, сколько птиц пропали без вести и на сколько белорусские кукушки отстают от своих британских собратьев? Читайте в обзоре.

Трофим жив! Трофим жив!

Африканский сентябрь (3.10)

На календаре – октябрь. Пора узнать, как прошел первый месяц осени у 12 белорусских кукушек, которые преодолевают тысячи километров в поисках теплой зимовки со спутниковыми передатчиками на спине! Как перемещались птицы в сентябре — в обзоре Андрея Бородина. Читать подробнее...

Пойманный в Турове Александр Пойманный в Турове Александр

 
Віктар і Вікторыя — на мяжы паміж Суданамі! (3.09)


З мая 12 беларускіх зязюль (разам з зязюлямі з Германіі і Англіі) апынуліся пад пільным наглядам арнітолагаў і іншых зацікаўленых людзей. Сачыць за імі стала магчыма дзякуючы спадарожнікавым передатчыкам, якія былі ўдала прымацаваныя да птушак. У кожнага  з нашых «аб’ектаў даследавання» ёсць нават сваё імя. Мы сочым за птушкамі і хвалюемся за іх!  

На календары – верасень. Час зрабіць агляд: як справы ў нашых зязюль у пачатку восені? Чытаць больш

 

 

О гусеницах, сытости и 10 пойманных кукушках (11.06) 

Месяц назад любители природы могли наблюдать за тем, как орнитологи ловили белорусских кукушек и прикрепляли к ним спутниковые передатчики. Что это? Это полезный научный эксперимент, который поможет отследить миграционные потоки птиц. Теперь к Виктору и Юлии, двум белорусским кукушкам, которые участвуют в проекте с прошлого года, присоединились новые пернатые. Белорусские и европейские специалисты включили в проект десяток птиц. Большинство — с востока Беларуси и Туровского региона. Появилась и одна столичная кукушка. Как и, главное, зачем ловили кукушек? Читать больше

 
10 птушак далучыліся да праекта па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі! (13.05) 

У мінулым годзе быў пачаты ўнікальны міжнародны праект па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі. Удзельнічаюць у ім Беларусь, Германія і Брытанія. Арнітолагі гэтых краін вырашылі высветліць шляхі міграцыі зязюль, якія дагэтуль застаюцца невядомымі.

У 2013 годзе ў межах праекта спадарожнікавыя перадатчыкі замацавалі на пяці беларускіх зязюлях, што дапамагло адсачыць іх міграцыю. Дзве з пяці беларускіх птушак — Віктар і Юлія, паспяхова вярнуліся дадому. Такім чынам, мы атрымалі першыя дадзеныя аб асаблівасцях міграцыі беларускіх зязюль. Аднак на гэтым праект не скончыўся, і ў гэтым годзе ўжо 10 беларускіх зязюль адсочваюцца новымі перадатчыкамі. Чытаць больш 

 

 

 
Беларускія зязюлі вярнуліся ў Беларусь! (30.04) 

Беларускія зязюлі Віктар і Юлія пасля амаль дзевяці месяцаў адсутнасці вярнуліся на Радзіму. За гэты час яны пераадолелі больш за 15 000 км, перасеклі некалькі кліматычных зон і лінію экватару, пабывалі ў Паўднёвым паўшар’і, двойчы перасеклі Міжземнае мора і пустыню Сахару, і вярнуліся ў Беларусь. Зараз яны трымаюцца ў Жыткавіцкім раёне, у тых жа мясцінах, дзе і атрымалі адмысловыя спадарожнікавыя перадатчыкі. Вярнуліся яны ў Беларусь для размнажэння, каб пакінуць нашчадкаў. Усяго праз тры месяцы яны зноў выправяцца ў свой доўгі і небяспечны шлях у Афрыку, і іх жыццёвы цыкл паўторыцца. Чытаць больш

 

 

Зязюля Віктар вярнулася на Радзіму! (23.04)

22 красавіка адна з удзельніц Міжнароднага праекта па спадарожнікаваму сачэнню за зязюлямі, зязюля Віктар, вярнулася ў Беларусь і зараз знаходзіцца на Тураўскім лузе!

Праект распачаўся ўвесну 2013 года, калі на пяць зязюль, якіх адлавілі ў ваколіцах Турава, надзелі высокатэхналагічныя спадарожнікавыя міні-перадатчыкі, якія працуюць ад сонечных батарэяў. Такім чынам, усе жадаючыя напрацягу года маглі назіраць за падарожжам пяці беларускіх зязюль на сайце "Аховы птушак Бацькаўшчыны" на адмысловай старонцы праекта. Падчас міграцыі зязюлі не раз прымушалі хвалявацца сваіх гледачоў — выходзілі на сувязь з затрымкамі, у выніку сігнал захаваўся толькі ад зязюлі Віктара. Чытаць больш

 

 
Беларускія зязюлі выляцелі з Афрыкі! (09.04) 

Амаль адначасова дзве нашы зязюлі — Віктар і Юлія, якія знаходзіліся ў розных частках Афрыкі, пакінулі яе тэрыторыю і рушылі на поўнач у бок Беларусі. Праляцеўшы тысячы кіламетраў і перадолеўшы разнастайныя перашкоды, птушкі зараз на паўшляху дадому! Хто дабярэцца на Радзіму першы? Чытаць больш 

Краявід на горны раён у Турцыі, дзе апошні раз была адзначана зязюля Юлія. Фота з panoramio.comКраявід на горны раён у Турцыі, дзе апошні раз была адзначана зязюля Юлія. Фота з panoramio.com

Тога і Конга (Агляд за 18.03-27.03)

Яшчэ ў адну афрыканскую краіну заляцелі нашы птушкі са спадарожнікавымі перадатчыкамі. Зляцеўшы з Ганы, зязюля па мянушцы Віктар перабралася ў суседнюю краіну Тога. Птушка праляцела ўсяго 160 км, пераадолела возера Вольта і дабралася да плато ў цэнтральнай частцы краіны. Апошні сігнал, які быў атрыманы 19 сакавіка, паказвае, што птушка была ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад невялікага горада Амламе (правінцыя Плато), насельніцтвам у 10 000 тыс. чалавек. Апошні раз птушка знаходзілася на самай мяжы плато, вышыня над узроўнем мора тут рэзка мяняецца з 700 метраў амаль да 300. Чытацаць больш 

Вадаспад d'Ayom? на мяжы плато, на якім апошні раз быў адзначаны Віктар. Фота з panoramio.comВадаспад d'Ayom? на мяжы плато, на якім апошні раз быў адзначаны Віктар. Фота з panoramio.com

Зноў у Анголу (Агляд за 8.03-17.03)

Апошнія звесткі ад Юліі сведчаць, што наша зязюля зноў перабралася ў Анголу. Гэтым разам на тэрыторыю краіны яна трапіла, паступова рухаючыся ў паўночным накірунку з Замбіі. Праляцеўшы колькі дзясяткаў кіламетраў, птушка зараз знаходзіцца ва ўсходняй правінцыі Анголы — Мошыка. Трымаецца яна ў маланаселенай узгорыстай тэрыторыі (вышыня над узроўнем мора складае каля 1100 метраў), на правым беразе ракі Замбезі. Па левым беразе ракі ў гэтай мясцовасці праходзіць усходняя мяжа Нацыянальнага парку Камея. Надвор'е зараз тут даволі дажджлівае, штодзённа ідуць моцныя дажджы, праўда, тэмпература не перавышае 26 оС. Чытаць больш

Закат над ракой Замбезі, недалёка ад якой трымаецца зязюля Юлія. Фота з panoramio.comЗакат над ракой Замбезі, недалёка ад якой трымаецца зязюля Юлія. Фота з panoramio.com

Віктар у Гане! (Агляд за 16.02-06.03)

Пасля даволі доўгага маўчання ад Віктара зноў пайшлі сігналы. Нечакана для ўсіх птушка выйшла на сувязь не ў Анголе, дзе была адзначана ў апошні раз, а за 2500 км ад яе, у невялікай цэнтральна афрыканскай краіне Гана, на ўзбярэжжы Гвінейскага заліва. Цяпер птушка знаходзіцца на ўсходзе правінцыі Ашанці. Надвор'е ў гэтых мясцінах у бліжэйшы час будзе даволі спякотнае — да 35 оС, з вялікай вільготнасцю і моцнымі дажджамі. З'яўленне новых сігналаў ад Віктара можна патлумачыць тым, што птушка вылецела з цёмных лясоў, і батарэя змагла поўнасцю перазарадзіцца, каб зноў перадаваць сігналы. Чытаць больш

Віктар нечакана апынуўся ў ГанеВіктар нечакана апынуўся ў Гане

У чаканні вясны (Агляд за  08.02-15.02)

Хоць да радасці ўсіх Віктар і аб'явіўся пасля працяглага маўчання, стала дасылаць сігналы спадарожнікам ён, напэўна, не збіраецца. Пасля апошняй перадачы, якая адбылася 7 лютага, ужо больш за тыдзень мы не маем ад яго ніякіх звестак, хоць перадатчык за гэты час павінен быў даслаць ужо тры сігналы. Апошнія звесткі сведчаць, што птушка знаходзіцца ў даліне невялікай ракі ў правінцыі Уіжэ. Спадарожнікавыя здымкі гэтай мясцовасці могуць нам падказаць, чаму зноў ад Віктара няма сігналаў. Расліннасць у даліне ракі даволі шчыльная, і калі птушка ўвесь час трымаецца ў кроне дрэваў, то з-за недахопу святла сонечная батарэя перадатчыка не можа поўнасцю перазарадзіцца і даслаць новыя сігналы. Будзем спадзявацца, што мы даведаемся дзе Віктар знаходзіцца, як толькі птушка "выйдзе на белы свет". Чытаць больш

Даліна ракі Luachimo, ў якой зараз трымаецца зязюля па мянушцы Павел (правінцыя Паўночная Лунда, Ангола). Фота з panoramio.comДаліна ракі Luachimo, ў якой зараз трымаецца зязюля па мянушцы Павел (правінцыя Паўночная Лунда, Ангола). Фота з panoramio.com

Доўгая дарога дадому (Агляд за 19.01- 06.02)

Першым рухацца на поўнач пачаў Віктар, на самым пачатку года ён здзейсніў пералёт амаль 1000 км, і пасля гэтага мы перасталі атрымліваць ад яго сігналы. Адначасова, перасталі сігналы ісці і ад іншай нашай птушкі — зязюлі Філа. Доўгае маўчанне — і шанцы на тое, што яны яшчэ жывыя, змяншаліся кожны дзень. Напэўна, Віктар любіць паказытаць нам нервы, як і летам, пасля доўгага маўчання, ён зноў выйшаў на сувязь — усяго ў некалькіх кіламетрах ад апошняй кропкі. Зараз птушка знаходзіцца ў правінцыі Уіжэ ў Анголе, у даліне невялікай ракі. А вось ад Філа і да гэтага часу няма ніякіх звестак, апошні раз ён быў адзначаны ў правінцыі Уіла напачатку студзеня. Чытаць больш

Зязюля Юлія ўжо колькі дзён трымаецца непадалёку ад маляўнічага вадаспаду Нганье. Фота з panoramio.comЗязюля Юлія ўжо колькі дзён трымаецца непадалёку ад маляўнічага вадаспаду Нганье. Фота з panoramio.com

У Намібію (Юлія на 16.01)

Яшчэ адна афрыканская краіна ўвайшла ў спіс тых, куды заляталі беларускія зязюлі. Гэтым разам зязюля па мянушцы Юлія была адзначана на тэрыторыі Намібіі, у самай усходняй яе вобласці — Капрыві. Апошнія сігналы сведчаць, што птушка зараз знаходзіцца ў Нацыянальным парку Бвабвата (Bwabwata National Park), паміж рэкамі Кванда і Акванга. Дадзеная мясцовасць уяўляе сабой савану, якая чаргуецца з кустарнікавымі зараслямі. Бвабвата з'яўляецца транспамежнай прыродаахоўнай тэрыторыяй і ўваходзіць у склад Транспамежнай прыродаахоўнай вобласці Каванга-Замбезі (Kavango–Zambezi Transfrontier Conservation Area), у склад якой уваходзяць нацыянальныя паркі пяці краін.

Kavango–Zambezi Transfrontier Conservation AreaKavango–Zambezi Transfrontier Conservation Area

Асноўная мэта дадзенага ўтварэння не толькі захаванне рэдкіх відаў млекакормячых і птушак, але і стварэнне ўмоў для бесперашкоднай міграцыі сланоў праз дадзеную тэрыторыю. Частка НП Бвабвата таксама з'яўляецца Тэрыторыяй важнай для птушак (IBA — Mahango Game Reserve and Kavango river) на якой можна яшчэ сустрэць такія рэдкія віды птушак як Southern Ground Hornbill (Bucorvus leadbeateri) і Wattled Crane (Bugeranus carunculatus). 

Праз Бвабвата пралягаюць міграцыйныя шляхі сланоў. Фота nobrepedro62 узята panoramio.comПраз Бвабвата пралягаюць міграцыйныя шляхі сланоў. Фота nobrepedro62 узята panoramio.com

Дадзеная мясцовасць савану з вялікай колькасць кустоў. Тэмпература паветра ў Бвабвата зрэдку падымаецца да 30 оС і кожны дзень ідуць кароткачасовыя дажджы. Магчыма, Юлія затрымаецца тут на некаторы час, а магчыма паляціць у Анголу, ад мяжы якой знаходзіцца ўсяго ў 10 км і дзе зараз трымаюцца астатнія нашы зязюлі. 

У краіне сланоў і жырафаў (агляд за 20.12-05.01)

Беларускія зязюлі сустрэлі новы 2014 год, птушкай якога была абрана якраз звычайная зязюля, у Афрыцы, а дакладней, у паўднёвай яе частцы. Зыходзячы з сігналаў ад чатырох спадарожнікавых перадатчыкаў, можна меркаваць, што частка беларускіх зязюль зараз знаходзіцца паміж 8 і 23 паралелямі паўднёвага паўшар'я. Імаверна, тут яны правядуць большую частку зімы, перад тым як вярнуцца на Беларусь. Чытаць больш

У Чобе знаходзіцца самая вялікая папуляцыя сланоў. Фота snorth ўзята з panoramio.comУ Чобе знаходзіцца самая вялікая папуляцыя сланоў. Фота snorth ўзята з panoramio.com

Павел у ПАР, а Юлія ў Мазамбік (на 20.11)

Яшчэ адна беларуская зязюля не затрымалася надоўга ў Замбіі і рушыла далей на паўднёвы-ўсход: Павел за некалькі дзён праляцеў больш за 1100 км і дасягнуў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР). Зараз птушка знаходзіцца ў правінцыі Лімпапо на захад ад знакамітага нацыянальнага парка Кругер. Дадзеная тэрыторыя Selati Game Reserve таксама мае прыродаахоўны статус і паўстала, як сваесаблівы звяз некалькіх землеўладальнікаў і фермерскіх гаспадарак з мэтай захавання ўнікальнага тутэйшага жывёльнага комплексу. Чытаць больш

Лімпапо, Лімпапо, Лімпапо  (на 15.11)

За апошнія некалькі дзён Юлія пераадолела больш за 1200 км і праляцела праз Зімбабвэ. Па апошніх дадзеных птушка дабралася да поўначы ПАР і зараз знаходзіцца ў правінцыі Лімпапо. Апошні атрыманы рыдыясігнал зафіксаваў, што птушка трымаецца недалёка ад вёскі Tshivhungweni, у 16 км ад знакамітай ракі Лімпапо. Дадзеная мясцовасць знаходзіцца паміж дзвюма прыродаахоўнымі тэрыторыямі: прыродным рэзерватам Нванэдзі і знакамітым афрыканскім нацыянальным паркам Кругер. Чытаць больш

Следите за птицей (Артыкул пра нашых зязюль на сайце kyky.org )

Белорусские кукушки улетели на зиму в Африку с передатчиками на спине, похожими на микрорюкзаки. Дарина Обухова отправилась в организацию «Ахова Птушак Бацькаўшчыны» узнать о кукушках-путешественницах больше. Чытаць больш

Павел і Філ (на 30.10)

Насуперак нашаму меркаванню дзве з пяці беларускіх птушак напачатку тыдня здзейснілі пералёты, праўда, зусім невялічкія. Так, Павел праляцеў дакладна на поўдзень каля 250 км. Пакінуўшы Паўночна-заходнюю правінцыю, птушка зараз знаходзіцца ў Заходняй правінцыі Замбіі. Мясціны, дзе зараз знаходзіцца Павел, уяўляюць з сябе рэдкалессе, якое ўтварылася пасля таго, як адступіла путыня Калахары. Таму глеба тут пясчаная, а месцамі нават засталіся дзюны. Надвор'е зараз неблагое: тэмпература паветра вагаецца каля 27-29 оС, напрацягу дня ідуць кароткачасовыя дажджы, ветра амаль няма. Ці застанецца Павел тут, ці паляціць у якое іншае месца, — напрыклад, у даліну ракі Замбезі, ад якой знаходзіцца ўсяго ў 100 км, мы даведаемся ў бліжэйшыя дні.

Трошкі меншую вандроўку на гэтым тыдні здзейсніў Філ, які праляцеў каля 150 км у заходнім накірунку унутры правінцыі Маланжэ ў Анголе. Зараз птушка трымаецца непадалёку ад маляўнічай ракі Кванза.

Недалёка ад ракі Кванза зараз трымаецца Філ. Фота  Antonio Rodrigues Pe… узята з panoramio.comНедалёка ад ракі Кванза зараз трымаецца Філ. Фота Antonio Rodrigues Pe… узята з panoramio.com

На месцы (агляд за 18.10-25.10)

Ужо больш за два тыдні беларускія зязюлі трымаюцца на адных і тых жа месцах, што і раней: у Замбіі і Анголе. І няма ніякіх адзнак, што яны будуць здзейсняць у бліжэйшы час якія-небудзь перамяшчэнні. А сезон дажджоў, які набірае моц у гэтым рэгіёне, і адпаведнае паляпшэнне ўмоваў, паспрыяе таму, што менавіта тут зязюлі і правядуць большую частку нашых зімовых месяцаў. Праўда, гэта тычыцца не ўсіх птушак... Чытаць больш

Магчыма, менавіта ў Анголе і Замбіі беларускія зязюлі і правядуць зімовы месяцы -Магчыма, менавіта ў Анголе і Замбіі беларускія зязюлі і правядуць зімовы месяцы -

Без Норберта?! (на 11.10)

Апошні сігнал ад Норберта мы атрымалі 15 верасня; ён быў зафікасаваны ля вытокаў ракі Чыкапа ў правінцыі Паўднёвая Лунда, Ангола. Чым выклікана такое доўгае маўчанне, і ці жывая яшчэ птушка, адназначна сказаць пакуль нельга. Магчыма і такое развіццё падзей, якое здарылася з зязюляй па мянушцы Віктар: больш за два тыдні ад птушкі не было сігнала -- яна трымалася ў густых лясах нацыянальнага парку ў Румыніі. У гэты час із-за недахопу святла батарэя не магла поўнасцю зараджацца, і новыя сігналы ад Віктара пайшлі толькі тады, калі птушка пачала вандроўку на поўдзень.

Віктар (на 10.10)

Апошнія  сігналы ад зязюлі па мянушцы Віктар засведчылі, што птушка праляцела  56 км у паўднёва-заходнім накірунку, але пакуль яшчэ не пакінула правінцыю Кванда-Кубанга ў Анголе. Зараз птушка знаходзіцца каля невялічкага паселішча з назвай Chinguanja, у даліне ракі Кучы. 

Мястэчка Chinguanja у Анголе ў ваколіцах якога зараз трымаецца зязюля Віктар. Фота Marcoafrika узята з panoramio.comМястэчка Chinguanja у Анголе ў ваколіцах якога зараз трымаецца зязюля Віктар. Фота Marcoafrika узята з panoramio.com

Віктар (на 09.10)

Зязюля па мянушцы Віктар, якая адной з першых заляцела так далёка на поўдзень і ўжо стала трымалася ў ваколіцах возера  Чыбонда (правінцыя Меланжэ, Ангола), вырашыла паляцець яшчэ далей. Па апошніх дадзеных Віктар праляцеў больш за 600 км на поўдзень і дабраўся амаль да самай мяжы з Намібіяй. Затым ён змяніў накірунак свайго палёту і праляцеў на поўнач яшчэ 200 км. Зараз птушка знаходзіцца ў даліне ракі Куэлэі, аднаго з прытокаў ракі Кубанга ў правінцыі Кванда-Кубанга ў Анголе, непадалёку ад горада Серпа Пінто. Такое рэзкае змяненне  напрамку палёту можна патлумачыць тым, што далей на поўдзень пачынаецца пустыня Калахары і надвор'е у гэтых мясцінах даволі спякотнае: тэмпература паветра ўдзень трымаецца вышэй за 36 оС і без ападкаў. У гэты ж час у Серпа Пінто прагназуюцца невялікія ападкі і тэмпература паветра да 32 оС. Як павядзе сябе Віктар — застанецца тут ці паляціць на поўнач — мы даведаемся ўжо ў бліжэйшыя дні. 

Рака Куэлэі ў даліне якой зараз трмаецца зязюля Віктар. Фота Herminio cruz узята з panoramio.comРака Куэлэі ў даліне якой зараз трмаецца зязюля Віктар. Фота Herminio cruz узята з panoramio.com

(на 02.10)

Яшчэ адна беларуская зязюля са спадарожнікавым перадатчыкам дабралася да Замбіі. Пасля непрацяглага адпачынку ў ДР Конга і некалькіх кароткіх пералётаў, птушка даляцела да ляснога рэзервата Chibombo. На сённяшні дзень Павел знаходзіцца ў 100 км ад другой птушкі — Юліі, якая трымаецца непадалёку ад горада Чылікіта правінцыя Паўночна-Заходняя. У бліжэйшыя дні надвор'е тут чакаецца без ападкаў, а тэмпература паветра складзе каля 28 оС. 

Філ (на 30.09)

Па апошнім дадзеным ад спадарожнікавага перадатчыка Філа зязюля спынілася ўсяго ў 20 км ад мяжы паміж ДР Конга і Анголай, ў якой зараз знаходзяцца дзве іншыя беларускія птушкі — Норберт і Віктар. За час другога этапу восеньскай міграцыі Філ пераадолеў больш за 2300 км. Такім чынам, на сённяшні момант зязюля знаходзіцца на адлегласці больш чым 6500 км ад ваколіц Турава, дзе яна атрымала свой перадатчык. У параўнанні з Чадам, дзе Філ знаходзіўся некалькі дзён назад, і ў якім зараз тэмпература дасягае 40 оС, надвор'е тут даволі спрыяльнае — дзённая тэмпература не перавышае 30 оС і кожны дзень ідуць дажджы. Магчыма, тут Філ не затрымаецца на доўга, а, як і Віктар, паляціць ў Анголу пасля невялікага адпачынку. 

Філ у Паўднёвым паўшар'і (на 27.09)

Як мы і меркавалі, зязюля па мянушцы Філ не спынілася на дасягнутым і працягнула свой палёт на поўдзень. За час паміж сігналамі птушка пераадолела яшчэ 900 км і зараз знаходзіцца ў правінцыі Бандунду ДР Конга непадалёку ад аднайменага горада. Зараз у гэтых мясцінах тэмпература паветра рэдка дасягае 29 ОС і штодзень ідуць дажджы. Паляціць Філ далей ці застанецца тут — пра гэта мы даведаемся ў самы бліжэйшы час.

Філ (на 26.09)

Вось і апошняя беларуская птушка, якая яшчэ заставалася ў Паўночным паўшар'і, рушыла на поўдзень. Зязюля па мянушцы Філ за два дні пераадолела больш за 1100 км, праляцела Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку і дабралася да паўночна-заходняга ўскрайку Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Апошні раз Філ быў адзначаны непадалёку ад горада Гемена Экватарыяльнай правінцыі -- на пачатку зоны вечназялёных экватарыяльных трапічных лясоў. Хутчэй за ўсё, птушка не спынілася ў гэтых мясцінах, а зараз працягвае сваю вандроўку ў Паўднёвае паўшар'е. Зыходзячы з маршрутаў іншых белаускіх птушак, Філа чакае больш за 1000-кіламетровы пералёт над адным з самых вільготных месцаў на планеце. Штодзённа тут ідуць дажджы, а тэмпература ў дзень трымаецца каля адзнакі ў 30 оС. Куды накіраваўся Філ, мы даведаемся ўжо ў бліжэйшыя гадзіны.

Далей на Поўдзень (агляд за тыдзень 13.09-20.09)

Яшчэ так далёка на поўдзень за тры гады даследаванняў не залятала ніводная з зязюль, на якіх былі замацаваны адмысловыя спадарожнікавыя перадатчыкі. Беларуская птушка па мянушцы Юлія на мінулым тыдні перасякла 13-ю паралель паўднёвай шыраты і зараз знаходзіцца ў Замбіі.

Пасля невялікага адпачынку ў лясах на поўдні Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, птушка пераадолела каля 400 км і зараз знаходзіцца ў Паўночна-Заходняй правінцыі Замбіі. Трымаецца яна ў рэдкіх лясах каля гарадка Ватопа, у даліне ракі Кабомпо. Недалёка ад гэтай мясціны пачынаюцца межы двух лясных рэзерватаў Kabompo Forest Reserve і Dongwe Forest Reserve. Надвор'е ў гэтых мясцінах у бліжэйшыя дні даволі камфортнае: дзённая тэмпература паветра будзе трымацца каля адзнакі 28 оС, пераменная воблачнасць і кароткачасовыя дажджы. Чытаць больш 

Выгляд тыповага ляснога біятопа ў Замбіі, дзе зараз трымаецца зязюля Юлія. Фота Andre Brink узята з panoramio.com — See more at: http://www.ptushki.org/info/press/item/10676.html#sthash.6KCYduQa.dpufВыгляд тыповага ляснога біятопа ў Замбіі, дзе зараз трымаецца зязюля Юлія. Фота Andre Brink узята з panoramio.com — See more at: http://www.ptushki.org/info/press/item/10676.html#sthash.6KCYduQa.dpuf

Юлія, Норберт і Віктар (на 19.09)

Апошнія сігналы ад зязюлі Юліі сведчаць, што яе вандроўка на поўдзень скончылася. Пасля пераадолення больш за 2500 км, птушка некалькі дзён трымаецца на самым поўдні Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Тутэйшыя біятопы ўяўляюць сабой сухія лясы, якія мяжуюць з рэдкалессем. Вышыня над узроўнем мора больш за 1000 м. На бліжэйшыя дні надвор'е ў гэтых мясцінах прагназуецца жаркае і яснае, тэмпература паветра будзе вышэй за 30 оС. 

У гэты ж час ад Норберта ўжо чацвёрты дзень няма ніякіх сігналаў. Апошні раз ён быў зафікасаваны ля вытокаў ракі Чыкапа ў правінцыі Паўднёвая Лунда. Будзем спадзявацца, што гэта толькі часовая замінка, і ў хуткім часе мы даведаемся, ці там ён яшчэ знаходзіцца. У 170 км ад Норберта трымаецца іншая наша птушка — зязюля Віктар.  Некалькі дзён яна знаходзіцца непадалёку ад невялікага возера Чыбонда ў ангольскай правінцыі Маланжэ. 

Юлія (на 16.09)

Як мы і меркавалі, кропка ад Юліі ў самым цэнтры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга была толькі прамежкавай адзнакай на шляху на поўдзень. Амаль за два дні птушка праляцела яшчэ 1000 км і дабралася да самага поўдня краіны. Па апошніх звестках, птушка знаходзіцца заходней невялікага горада Мючача, усяго ў 80 км ад мяжы з Анголай і Замбіяй. Хутчэй за ўсё, далей яна не паляціць, бо дабралася да тых біятопаў, у якіх трымаюцца Норберт, Віктра і Павел. Дзённая тэмпература паветра ў гэтых мясцінах на  тыдні будзе трымацца каля 31-33 оС, к канцу тыдня прагназуецца павілічэнне ападкаў, што сведчыць пра хуткі пачатак сезону дажджоў. 

Юлія (на 12.09)

Пасля знаходжання больш чым месяц у Судане наша адзіная самка па мянушцы Юлія рушыла на поўдзень. Пакінуўшы зялёныя ўзгоркі на паўднёвым захадзе Судана, дзе яна аднаўляла сілы  пасля доўгага пералёту над Міжземным морам і Сахарай, зязюля перасекла мяжу і зараз знаходзіцца на самай поўначы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Па апошніх дадзеных спадарожнікавага перадатчыка птушка пераадолела больш за 200 км. Надвор'е тут такое ж, як і ў Судане: штодзённа ідуць дажджы і тэмпература больш за 32 оС. Пры гэтым  дзённая тэмпература паступова падымаецца — гэта сведчыць пра хуткі надыход сезона засухі. Ці гэта кароткі пералёт у больш прыдатныя мясціны, ці пачатак доўгай вандроўкі ў Паўднёвае паўшар'е, дзе знаходзяцца тры іншыя нашы зязюлі, мы даведаемся ўжо ў бліжэйшыя дні. 

(на 02.09)

Ад беларускіх зязюляў  стала ідуць сігналы, і за апошнія два дні мы атрымалі звесткі ад усіх пяці птушак. Філ і Юлія па-ранейшаму трымаюцца на мяжы Чада і Судана, умовы і надвор'е спрыяе гэтаму: удзень тэмпература зрэдку дасягае 30 оС і перыядычна ідуць моцыня дажджы. А вось для зязюляў, якія перабраліся ў Паўднёвае паўшар'е, умовы больш экстрымальныя — тэмпература ўдзень дасягае 34 оС і амаль няма ападкаў. Магчыма, гэта акалічнасць і прымушае птушак рабіць невялікія пералёты ў пошуках больш спрыяльных умоў. Так, Павел, які знаходзіцца на паўднёвым-усходзе ДР Конга, трошкі адляцеў на поўнач. Тое самае здзейснілі Норберт з Віктарам, якія зараз знаходзяцца ў цэнтры Анголы. 

Розныя стратэгіі беларускіх зязюль (агляд за тыдзень 01.09-06.09)

За мінулы тыдзень дзве беларускія зязюлі Віктар і Норберт, якія паляцелі на поўдзень, дабраліся да прыдатных мясцін і зараз знаходзяцца ў Анголе. Такім чынам, у Паўднёвым паўшар’і на адлегласці больш за 6500 км ад Беларусі знаходзяцца тры нашыя птушкі (Павел, Норбет і Віктар), а ў Паўночным засталіся дзве (Філ і Юлія), якія адляцелі ад месца кальцавання — ваколіц Турава — больш чым на 4000 км. Чытаць больш

Норберт (на 04.08)

Услед за Віктарам у Анголу выправілася другая наша птушка — зязюля Норберт. Да гэтага яна трымалася некалькі дзён у самым цэнтры ДР Конга, паўночней горада Любефю. Пераадолеўшы больш за 800 км, зязюля даляцела да ангольскай правінцыі Паўднёвая Лунда і зараз знаходзіцца паўночней невялікага гарадка Cazaje у 80 км ад нацыянальнага парку Cameia. Большасць тэрыторыі Анголы  гэта плато, таму вышыня над узроўнем мора, дзе зараз знаходзіцца Норберт, складае каля 1100 м. Зараз тут сезон засухі, тэмпература ў дзень дасягае 33 оС, без ападкаў. Ці паляціць Норберт далей на поўдзень? Гэта магчыма, бо нават у Паўднёва Афрыканскай Рэспубліцы адзначаны звычайныя зязюлі, так гэта будзе ці не, мы даведаемся ў бліжэйшы дні дзякуючы спадарожнікаваму перадатчыку. 

Філ ды Юлія (на 04.09)

Па сігналам атрыманым ад Філа і Юліі, нашы зязюлі пакуль не збіраюцца пакідаць суседнія рэгіёны на мяжы Судана і Чада. Адлегласць паміж птушкамі складае ўсяго 240 км, надвор'е ў гэтым рэгіёне на сёння — ясна, без ападкаў, тэмпература паветра складзе каля 30 оС. Паступова сезон дажджоў падыходзіць да заканчэння, ці будзе гэта мець уплыў на нашых зязюляў і вымусіць іх ляцець на поўдзень, мы даведаемся ў бліжэйшыя дні. 

(на 02.09)

Вось і прыйшла восень у Беларусь, з кожным днём становіцца ўсё халадней, ды і дзень ужо не такі доўгі. А вось для нашых зязюляў, якія зараз у Афрыцы, сапраўднае лета. Для Філа і Юліі яно больш вільготнае, бо зараз яны знаходзяцца ў Паўночным паўшар'і, ў геаграфічным рэгіёне ў якім усталяваўся дажджлівы сезон. А для Норберта і Паўла больш спякотнае, бо зараз у Паўднёвым паўшар'і стаіць сезон засухі і тэмпература паветра трымаецца каля 36 оС.

За першыя два дні восені мы атрымалі сігналы ад усіх пяці нашых птушак, гэта сведчыць, што перадатчыкі працуюць стабільна і ім дастаткова святла, каб поўнасцю зараджаць батарэю. Апошнія дадзеныя засведчылі, што нашы птушкі трымаюцца на тых жа мясцінах што і раней, акрамя Віктара, які вырашыў працягнуць палёт на поўдзень. Зязюля пераадолела больш за 600 км і зараз знаходзіцца ў самым цэнтры Анголы, усходней ад горада Камакула.  Птушка перасекла 12 паралель Паўднёвага паўшар'я і зараз знаходзіцца паўднёвей сярод усіх зязюляў, якія ўдзельнічаюць у праекце. 

Тэмпература паветра ў гэтых мясцінах трымаецца каля 31 оС, у дзень ясна без істотных ападкаў. Магчыма, гэта толькі прамежкавая  кропка, і Віктар паляціць далей, пра гэта мы даведаемся ў самы бліжэйшы час. 

Здымак лясной дарогі недалёка ад якой была апошні раз адзначана зязюля Віктар.  Фота Michal Synowiec узята з panoramio.comЗдымак лясной дарогі недалёка ад якой была апошні раз адзначана зязюля Віктар. Фота Michal Synowiec узята з panoramio.com

Віктар (на 31.08)

Нястомная зязюля Віктар праляцела яшчэ каля 1000 км на поўдзень, агулам пералёт ад Судана складзе больш за 2000 км! На сённяшні дзень, зязюля знаходзіцца на адлегласці больш за 6500 км ад месца, дзе яна была акальцаввана —  ваколіцы беларускага горада Тураў. Апошнія сігналы ад перадатчыка сведчаць, што птушка знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, непадалёку ад невялічкага горада Фешы і ў 130 км ад мяжы з Анголай. Зараз тут сезон засухі і тэмпература паветра ўдзень трымаецца каля 34-36 оС.

Незвычайныя беларускія зязюлі (агляд за тыдзень 23.08-30.08)

З усіх зязюляў, якія ўдзельнічаюць у праекце, тры нашыя птушкі (Віктар, Норберт і Павел) знаходзяцца далей за астатніх на поўдні, а дзве з іх дабраліся да Паўднёвага паўшар'я! Усе тры яны зараз знаходзяцца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Пры гэтым птушкі пазбягаюць трымацца ў вільготных экватарыяльных лясах, а аддаюць перавагу адкрытым прасторам. Чытаць больш

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга зараз находзяцца тры беларускія зязюлі (Віктар, Норберт і Павел) — See more at: http://www.ptushki.org/info/press/item/10496.html#sthash.yXFYEL9S.dpufУ Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга зараз находзяцца тры беларускія зязюлі (Віктар, Норберт і Павел) — See more at: http://www.ptushki.org/info/press/item/10496.html#sthash.yXFYEL9S.dpuf

Віктар (на 28.08)

Вось і наша трэцяя зязюля рушыла да экватару. Гэтым разам пералёт у 1000 км у паўднёвым накірунку здзейсніла зязюля па мянушцы Віктар. За час паміж апошнімі сігналамі птушка праляцела ад усходняй часткі Чада да паўночна-заходняга ўскрайку Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, пераадолеўшы Цэнтральна Афрыканскую Рэспубліку. Зараз Віктар знаходзіцца на ўсходзе ад памежнага горада Лібенге, правінцыя Экватар ДР Конга. Дадзеная мясцовасць уяўляе сабой балоцістую даліну ракі Убангі, якая ў пэўнай ступені з'яўляецца пачаткам вечназялёных экватарыяльных лясоў. Надвор'е тут даволі вільготнае, кожны дзень ідуць дажджы, а тэмпература паветра ў дзень трымаецца каля 30оС. Можна чакаць, што падобна Норберту і Паўлу, Віктар працягне сваю вандроўку на Поўдзень. Так гэта ці не, мы даведаемся ўжо ў бліжэйшыя дні.

Норберт (на 26.08)

Вось і другая наша зязюля дабралася да Паўднёвага паўшар'я. Ад моманту апошняга сігнала, Норберт пераадолеў каля 1000 км і зараз знаходзіцца ў самым цэнтры вечназялёных экватарыяльных лясоў. Тэрытарыяльна, птушка знаходзіцца ў правінцыі Усходні Касаі ДР Конга, непадалёку ад горада Убунду, які размяшчаецца не беразе ракі Конга. Штодзённа ў гэтых мясцінах тэмпература паветра падымаецца да 30 ос, і ідуць кароткачасовыя дажджы, якія абумоўліваюць высокую вільготнасць. Напэўна, такія ўмовы не надта падыходзяць для нашх зязюляў, таму можна чакаць, што Норберт працягне сваю вандроўку  на Поўдзень, як мінімум да той прыроднай зоны ў якой зараз трымаецца Павел.

Тыповы выгляд біятопа, у якім апошні раз была адзначана зязюля па мянушцы Норберт. Фота  Yourikoelbl узята з panoramio.comТыповы выгляд біятопа, у якім апошні раз была адзначана зязюля па мянушцы Норберт. Фота Yourikoelbl узята з panoramio.com

Філ (на 25.08)

Зязюля Філ зноў здзейсніла невялікі пералёт. У гэты раз яна праляцела каля 300 км на ўсход і спынілася ў даліне ракі Батха. Зараз яна знаходзіцца ў адміністрацыйным рэгіёне Sila, у якім таксама трымаецца і другая наша птушка, зязюля па мянушцы Віктар. Тэмпература паветра ў гэтых мясцінах сёння складзе каля 29 оС, у другой палове дня чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

Птушыны Чад! (25.08)

На дадзены момант, Чад самая папулярная краіна сярод зязюляў, у ёй знаходзіцца ажно 10 з 30 птушак, якія прымаюць удзел у нашым міжнародным праекце. З беларускага боку там трымаюцца Філ і Віктар, з нямецкага — Lebkuchen Schmidt, Richard, Niederbayern 1, з брытанскага — Sussex, Chris, BB, Livingstone, Waller. Цікава, што дзвье зязюлі Sussex і BB, якія атрымалі свае перадатчыкі ў розных канцах Брытаніі, зараз знаходзяцца на адлегласці 2 км адна ад другой. А вось ад нашай зязюлі па мянушцы Філ, якая трымаецца ў ваколіцах возера Фітры, у 25 км знаходзіцца брытанская птушка  Waller. Усяго з атрада зязюляпадобныя ў Чадзе сустракаецца 13 відаў. 

Брытанскія зязюлі Sussex і BB  знаходзяцца недалёка адна ад адной.Брытанскія зязюлі Sussex і BB знаходзяцца недалёка адна ад адной.
 
Павел(на 24.08)

Тым часам, Павел працягвае свой палёт на Поўдзень. За два дні ён пераадолеў больш чым 650 км і зараз знаходзіцца непадалёку ад невялікага горада Маноно, што ў правінцыі Танганьіка ДР Конга. Апошні раз птушка зафіксавана на ўскрайку даліны ракі Лувуа. Клімат тут адрозны чым у Судане, дзе яшчэ тыдзень назад знаходзіўся Павел. Зараз ідзе сезон засухі, калі тэмпература паветра ў дзень дасягае 37 оС, а вільготнасць паветра не перавышае 25%. 

Норберт (на 24.08)

Услед за Паўлам на Поўдзень рушыў і Норберт. Па апошнім звесткам ён перасёк мяжу з Паўднёвым Суданам і праляцеў больш за 140 км на паўднёвы-захад. Зараз птушка знаходзіцца непадалёку ад горада Гогрыаль штата Вараб. Кліматычныя ўмовы тут такія ж як і на поўдні Судана: кароткачасовыя дажджы ў дзень і тэмпература каля 30 оС. Магчыма, гэта проста мясцовы пералёт, а магчыма пачатак больш працяглай вандроўкі падобнай на палёт Паўла. Так гэта ці не, мы даведаемся ў бліжэйшыя некалькі дзён. 

Да экватару! (агляд за тыдзень 16.08-23.08)

Зазюля Павел дасягнула і пераадолела лінію экватару. Гэта першая беларуская зязюля з перадатчыкам, якая заляцела так далёка на Поўдзень. Чытаць больш 

Павел (на 21.08)

Зязюля па мянушцы Павел зрушыла з месца і паляцела на поўдзень. Праляцеўшы больш за 400 км птушка аказалася ў цэнтральнай частцы Паўднёвага Судана. Зараз яна знаходзіцца ў 20 км ад мяжы Нацыянальнага парка "Паўднёвы" у штаце Азёрны, заходней горада Румбеке. Тутэйшыя мясціны ўяўляюць сабой трапічныя (мусоныя) лясы, з шматлікімі балотамі. Клімат тут больш спякотны чым у Судане, у дзень тэмпература дасягае 36 оС, а напрацягу дня ідуць кароткачасовыя дажджы, у начы тэмпература не апускаецца ніжэй за 22 оС.

(на 20.08)

За апошнія дні, ад усіх пяці зязюляў былі атрыманы сігналы. Зыходзячы з іх, птушкі застаюцца ў мясцінах, у якіх былі адзначаны раней. Толькі ў цэнтры Чада, дзе трымаецца Філ, сёння сонечна і без ападкаў, тэмпература паветра прагрэецца да  32 оС. У іншых мясцінах, дзе трымаюцца беларускія зязюлі з перадатчыкамі, як заўсёды, ў дзень пройдуць навальніцы з дажджамі, а тэмпература будзе вагацца ў межах 28-31 оС.

(агляд за тыдзень 9.08-16.08)

Па апошнім сігналам зязюля па мянушцы Філ здзейсніла пералёт у 100 км у паўночна-ўсходнім накірунку і зараз знаходзіцца на ўсход ад горада Аці. Яна трымаецца ў саване непадалёку ад эфемернай ракі Батха, якая з’яўляецца толькі падчас моцных залеваў у сезон дажджоў. Чытаць больш

(на 16.08)

Па апошнім сігналам зязюля па мянушцы Філ здзейсніла пералёт у 100 км у паўночна-ўсходнім накірунку і зараз знаходзіцца ўсходней горада Аці. Яна трымаецца ў саване непадалёку ад эфемернай ракі Батха, якая з’яўляецца толькі падчас моцных залеваў у сезон дажджоў. Геаграфічная зона ў якой знаходзіцца Філ, а таксама Віктар з Юліяй, называецца Сахель. Гэта тэрыторыя, якая вузкай стужкай перасякае Афрыку ад Атлантычнага да Індыйскага акіяна, і з’яўляецца сваеасаблівым пераходам ад Сахары да трапічных рэгіёнаў. Яна ўяўляе сабой трапічную савану, адно з самых спякотных месцаў на планеце, дзе сярэднемесячная тэмпература летам скаладае 33-36 оС. У гэты час, сезон мусонаў, штодзённа адбываюцца моцныя кароткачасовыя дажджы. Дзьве іншыя нашы зязюлі, Норберт і Павел, знаходзяцца трошкі паўдневей гэтай зоны, у так называемай прыроднагеаграфічнай зоне Судан, з больш мягкім кліматам. 

Філ (на 14.08)

Філ змяніў накірунак свайго палёта і зараз рухаецца ў паўднёва-ўсходнім напрамку. Ён праляцеў непадалёку ад прэснаводнага возера Фітры, якое з’яўляецца адным з нацыянальных паркаў Чада, а таксама, мае статус рамсарскай тэрыторыі. Але ў гэтых прыдатных мясцінах Філ вырашыў не спыняцца, і зараз знаходзіцца ў 40 км усходней возера. Апошнія кропкі паказваюць, што ён ў гарыстай мясцовасці. Напэўна птушка шукае прыдатныя мясціны, каб спыніцца на доўгі час. На сённяшні момант, Філ самая заходняя птушка з нашых пазначаных зязюляў.

Віктар (на 13.08)

Зязюля Віктар паспяхова пераадолела больш чым 2000 км над пустыняй Сахарай і зараз знаходзіцца на паўднёвым-усхозе Чада. Кліматычныя і прыродныя ўмовы тут падобныя да тых, у якіх трымаецца наша адзіная самка Юлія, якая зараз на паўднёвым-захадзе Судана. Птушак раздзяляе ўсяго 200 км. Віктар прытрымліваецца гарыстай мясцовасці непадалёку ад даліны вадзі, якая ў гэты час, у сезон дажджоў, пераўтвараецца ў сапараўдную раку. Умовы тут даволі спрыяльныя,  31 оС у дзень, кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Верагодна, што Віктар можа тут затрымацца надоўга. Уяго, беларуская зязюля пераадолела больш за 4500 км, пакуль дабіралася сюды ад месца кальцаваня. 

Даліна вадзі непадалёку ад якой трымаецца зязюля Віктар. Фота UPDOC узята з http://www.panoramio.com/Даліна вадзі непадалёку ад якой трымаецца зязюля Віктар. Фота UPDOC узята з http://www.panoramio.com/

Філ даляцеў да Чада! (на 12.08)

Пасля адной з апошніх зафіксаваных кропак на ўзбярэжжы Міжземнага мора ў Лівіі, птушка паспяхова пераадолела самую вялікую на планеце пустыню і дасягнула краіны Чад. Нажаль, дакладных кропак, якія бы адлюстроўвалі маршрут, па якім птушка перасекла Сахару, няма, але вядома, што птушка праляцела больш за 2000 км над бязмежнымі пясчанымі прасторамі.  Зараз Філ патроху прабіраецца ў глыб краіны, тырмаючы свой шлях уздоўж перасохлай ракі, якую называюць вадзі. Яна ўляе сабой рэчышча, якое напаўняецца падчас моцных залеваў у сезон дажджоў. Апошні раз птушка была адзначана паўднёвей горада Мусора, які з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам рэгіёна Бахр-эль-Газаль. Дзённая тэмпература ў гэтых мясцінах трымаецца каля +31 оС, кожны дзень ідуць дажджы з навальніцамі. Хутчэй за ўсё, птушка працягне сваё падарожжа  на поўдзень Чада, дзе трымаюцца іншыя птушкі з перадатчыкмі.

Краявід характэрны для вадзі. Фота Santiago Cordero ўзята з http://www.panoramio.com/Краявід характэрны для вадзі. Фота Santiago Cordero ўзята з http://www.panoramio.com/

 
Новы сігнал ад Віктара (агляд за тыдзень 2.08-9.08)

Пасля доўгага маўчання зязюля па мянушцы Віктар выйшла на сувязь, ды не проста была адзначана ў тым месцы, дзе і апошні раз, а адразу паляцела ў Афрыку! Вырашыў не адставаць ад Віктара і Філ, які доўгі час трымаўся ў Беларусі і толькі зараз накіраваўся па поўдзень. Ці паляцяць яны ў Судан, да астаніх беларускіх птушак, альбо накіруюцца ў іншыя краіны, мы даведаемся ў хуткім часе.  Чытаць больш

Віктар (на 08.08)

Зязюля Віктар паспяхова перасекла Міжземнае мора і зараз знаходзіцца ў Афрыцы! Па апошніх дадзеных ад перадатчыка, яна была зафіксавана ў ваколіцах лівійскага  мястэчка Джагбуб непадалёку ад мяжы з Егіптам. Дадзеная мясцовасць уяўляе сабой аазіс, які знаходзіцца ў Лівійскай пустыні. Утварыўся ён у выніку таго, што тут знаходзяцца даволі буйныя запасы падземных вод, ды і сам па сабе ён уяўляе ўпадзіну, якая размяшчаецца на вышыні 15 м ніжэй за ўзровень мора. Магчыма, дадзены аазіс зязюля выкарыстоўвае як кропку адпачынку перад працяглым палётам на поўдзень праз пустыню. Надвор’е там вельмі спякотнае:   38оС у дзень, сонечна, вільготнасць каля 50%.

Краявід аднаго з вадаёмаў у ваколіцах Джагбуба. Фота nicola baccetti узята з http://www.panoramio.com/Краявід аднаго з вадаёмаў у ваколіцах Джагбуба. Фота nicola baccetti узята з http://www.panoramio.com/

Філ (на 07.08)

Вось і апошняя зязюля, якая яшчэ дзень назад была на Беларусі, рушыла ў палёт на Поўдзень, і гэта не шлях у суседні лес, а доўгі пералёт да месцаў зімовак. Апошні сігнал, які быў прыняты ўчора а 8 гадзіне, паказаў, што птушка праляцела ўсяго ў 15 км ад сталіцы Румыніі — Бухарэста.

Здымак мясціны ў якой апошні раз была адзначана зязюля па мянушцы Філ. Фота  www.musca.ro з сайта http://www.panoramio.com/Здымак мясціны ў якой апошні раз была адзначана зязюля па мянушцы Філ. Фота www.musca.ro з сайта http://www.panoramio.com/

Віктар (на 06.08)

Ура!!! Віктар выйшаў на сувязь! Пасля 13 дзён маўчання, мы атрымалі першы сігнал. Ён зафікcаваў птушку на тэрыторыі Грэцыі ў 30 км ад узбярэжжа Міжземнага мора, каля невялічкага мястэчка Эсімі. Надвор'е зараз там сонечнае, тэмпература паветра ў дзень трымаецца каля 33оС.

Магчыма і сапраўды, такое працяглае маўчанне было выклікана доўгім знаходжаннем птушкі ў цёмных лясах Румыніі, дзе сонечная батарэя перадатчыка не магла добра зараджацца. Цяпер, калі птушка рушыла на Поўдзень, будзем чакаць ад яе сталых сігналаў. Штосьці падказвае, што апошняя кропка ў Грэцыі ўсяго прамежкавая адзнака, і зязюля зараз здзяйсняе адзін з самых доўгіх пералётаў да месцаў зімовак. Так гэта ці не, мы даведаемся ў самы бліжэйшы час.

Віктар (на 05.08)

Хоць ад зязюлі па мянушц Віктар ужо даўно няма сігналаў, але яшчэ застаецца шанец, што птушка жывая, і ў хуткім часе ад яе можна будзе атрымаць сігнал. Такая доўгая затрымка можа быць выклікана тым, што птушка большасць часу трымаецца ў густым лесе, дзе недастаткова святла, каб батарэя поўнасцю зарадзілася і змагла перадаваць сігнал. Апошні сігнла, які быў атрыманы ад Віктара, якраз і быў з такой мясціны — рамсарскай тэрыторыі "Малы востраў Брэіле". Апошнія дадзеныя па тэмпературы цела птушкі і напрузе ў батарэі сведчаць, што зязюля была жывая. Падобны выпадак здарыўся з нямецкай зязюляй Флорыан, калі на працягу тыдня ад яе не было ніякіх сігналаў, а пасля яна зноў выйшла на сувязь са спадарожнікам. Будзем спадявацца, што з Віктарам усё добра, і мы атрымаем у хуткім часе такі доўгачаканы сігнал. 

На (03.08)

Па выніках апошніх сігналаў зязюлі застаюцца на тых тэрыторыях і ў тых біятопах, у якіх былі адзначаны яшчэ тыдзен назад. Толькі ад зязюлі Віктара да гэтага часу няма ніякіх сігналаў, апошні раз ён быў адзначаны 24 ліпеня ў пойме Дуная ў Румуныіі. Юлія, Норберт і Павле хутчэй за ўсё дабраліся да мясцінаў з падыходзячымі ўмовамі і бліжэйшы месяц ці болей правядуць менавіта там. Філ яшчэ трымаецца на Беларусі, назапашвае энэргію для дальнейшага пералёту, які ён можа распачаць у самы бліжэйшы час. 

Павел (на 31.07)

Павел па ранейшаму на Поўдні Судана, ён не зрабіў якіх значных пералётаў і трымаецца ў тых жа мясцінах, што і раней. Умовы тут падобныя да тых, у якіх трымаецца Норберт, бо яны знаходзяцца на адной паралелі і іх аддзяляе ўсяго 150 км. Дзённая тэмпература там зараз трымаецца на ўзроўні 33 оС.

Віктар (на 31.07)

Ужо больш за тыдзень ад зязюлі па мянушцы Віктар няма ніякіх сігналаў, чым гэта выклікана, пакуль цяжка сказаць, але будзем спадзявацца што з ёй усё добра

Юлія (на 31.07)

Зязюля Юлія трымаецца ў межах аднаго біятопу і толькі здзяйсняе невялікія перамяшчэнні ў некалькі кіламетраў. Зараз у паўднёвай частцы Судана тэмпература дасягае 31 оС і амаль кожны дзень ідуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. У нечым, надвор’е там зараз падобна да беларускага.

Філ (на 28.07)

Пасля невялікай вандроўкі на поўнач, зязюля па мянушцы Філ ужо больш за 10 дзён трымаецца недалёка ад поймы Прыпяці ў Гомельскай вобласці. Апошняя кропка, дзе была зафіксавана птушка, знаходзіцца ўсяго ў пяці кіламетрах ад мінулай, непадалёку ад вёскі Хільчыцы Жыткавіцкага раёна. Хутчэй за ўсё, птушка трымаецца на дрэвах уздоўж  каналаў і дарог. Апошнія дні надвор'е ў Беларусі амаль афрыканскае.

Віктар (на 26.07)

Больш за два тыдні зязюля па мянушцы Віктар трымаецца ў даліне Дуная ў Нацыянальным парку  Insula Mare a Brailei, што ў перакладзе азначае Вялікі востраў Брэіле. Хутчэй за ўсё зязюля актыўна харчуецца, і папаўняе запасы энэргіі неабходныя для доўгага пералёту. Добра, што тут мясціны выдатныя для гэтага. Малы востраў Брэіле, на якім больш  часу праводзіць зязюля, з'яўляецца Тэрыторыяй Важнай для Птушак (ТВП), а таксама Рамсарскай тэрытоыряй. Надвор'е там зараз трымаецца цёплае, каля 30оС у дзень, з кароткачасовымі дажджамі. 

Невялічкае відэа тутэйшых мясцін.

Юлія(на 23.07)

Юлія зараз ў паўднёва-заходняй частцы Судана, паміж гарадамі Эль-Генэйна і Ньяла, што з’яўляюцца сталіцамі рэгіёнаў Заходні Дарфур і Паўднёвы Дарфур адпаведна, і знаходзяцца на аднайменным плато Дарфур. Гэта горысты рэгіён саваннаў з дрэвамі і кустарнікамі. Зараз дзённая тэмпература паветра ў гэтых мясцінах складае каля 30 оС, і кожны дзень ідуць дажджы з навальніцамі.

Норберт (на 23.07)

Часам, сігнал які патрапляе да спадарожніка можа быць не дастаткова моцным, каб дакладна вызначыць кардынаты птушкі, і ў выніку можа з’явіцца  не зусім карэктная кропка. Хутчэй за ўсё, такі выпадак здарыўся з зязюляй Норбретам, калі спадарожнік вызначыў, што зязюля знаходзіцца ў Лівіі, у той час, як насамрэч яна ляцела ўздоўж Ніла праз Егіпет. Зараз Норберт дасягнуў паўднёвай часткі Судана, і спыніўся на схіле гары Nubah. Як па ўсім поўдні Судана, дзённая тэмпература тут сягае за 30 оС і кожны дзень ідуць дажды. 

Тыповы краявід гарыстай мясцовасці ў якой трымаецца зязюля Норбрет. Фота ўзята з panoramio.comТыповы краявід гарыстай мясцовасці ў якой трымаецца зязюля Норбрет. Фота ўзята з panoramio.com

Норберт (на 20.07)

Як аказалася, Норберт таксама вырашыў доўга не затрымлівацца ў Баўгарыі, перасек міжземнае мора ў раёне Лівіі. Хутчэй за ўсе птушка не будзе тут спыняцца, а працягне свой палет у глыб кантынента. Пералёт праз Сахару даўжынёй больш за 1000 км стане сапраўдным выпрабаваннем для Норберта. Бясхмарнае неба, дзённая тэмпература вышэй за 35оС і канешне, адсутнасць вады, вось толькі некаторыя небяспекі, якія чакаюць птушку на гэтым шляху. Гэта адзін з самых складаных і небяспечных адрэзкаў за час усёй міграцыі. 

Непадалёку ад гэтых мясцін апошні раз быў адзначаны Норберт. Фота Fouderg з panoramio.comНепадалёку ад гэтых мясцін апошні раз быў адзначаны Норберт. Фота Fouderg з panoramio.com

 
Юлія (на 19.07)

Як мы і меркавалі, апошні сігнал ад Юліі ў Турцыі, быў прамежкавым на доўгім пералёце які яна зараз здзяйсняе. Зыходзячы з апошняй  зарэгістраванай кропкі, якая знаходзіцца паўдневей егіпецкага горада Харга, зязюля паспяхова перасекла Міжземнае мора і зараз  ляціць праз Усходюю Сахару. Усяго за некалькі дзён адзіная самка з нашага праекту праляцела каля 3000 км ад цяністых лясоў Украіны, да бясконцых пяскоў самай вялікай пустыні — Сахары. Хутчэй за ўсе зязюля зараз знаходзіцца напрыканцы свайго складанага пералету, таму пажадаем ёй поспеху і будзем чакаць новай кропкі яе рэгістрацыі.  

Бясконцыя пяскі Сахары. Фота naglwitz@aon.atБясконцыя пяскі Сахары. Фота [email protected]

 
Павел (на 19.07)

Не паспелі мы падумаць, што Павел затрымаецца на працяглы час у Эрытрэі, як ён паляцеў  у Паўднёва-Заходнім накірунку, праляцеў праз паўночную частку Эфіопіі і накіраваўся ў Судан. Апошні сігнал зафікасаваў зязюлю ўсяго ў 20 км ад Белага Ніла на ускрайку плато. Мясцовасць тут небагатая на расліннасць, з невялікімі кустамі і рэдкімі дрэвамі, а калі ўлічыць, што тэмпература ў дзень там дасягае зараз 40оС, умовы не зусім падыходзячыя, каб  зязюля затрымалася тут на доўга. 

У такім бяітопе апошні раз быў адзначаны Павел. Фота gamal salihУ такім бяітопе апошні раз быў адзначаны Павел. Фота gamal salih

Павел (на 12.07)

Павел перасёк Чырвонае мора і цяпер адпачывае ў маленькай Эрытрэі.  Ён самы актыўны і самы далёкі наш самец, адным з першых выляцеў з Беларусі і праз некалькі дзён даляцеў да Саудаўскай Аравіі. Як і меркавалі арнітолагі, зараз ён у Паўночна-Ўсходняй Афрыцы, недалёка ад Эфіопіі, і магчыма, хутка працягне свой рух на поўдзень.

Філ  (на 12.07)

Датчык засведчыў, што Філ вярнуўся ў Беларусь! Пры гэтым ён паляцеў значна паўночней месца, дзе атрымаў перадатчык. Зязюля зараз знаходзіцца ў Рагачоўскім раёне, каля невялікай вескі  з цікавай назвай Балаба. Трымаецца Філ у навакольных лясах, а па адной рэгістрацыі, быў адзначаны нават на ўскрайку вёскі.

Віктар (на 11.07)

Нарэшце Віктар пакінуў Беларусь, зараз яго зафіксавалі на поўдні Румыніі, непадалеку ад узбярэжжа Чорнага мора.  Ён трымае курс дакладна на поўдзень. Паглядзім, ці надоўга застанецца Віктар на гэтым месцы, альбо паляціць далей, у Афрыку.

Юлія (на 11.07)

Па ўсёй бачнасці, Юліі даспадобы прыйшліся лясы Ўкраіны: яна затрымалася на гэтым месцы больш чым на тыдзень, апошні сігнал перадатчыка сведчыць, што птушка ўсё так жа непадалёк ад Мар’янаўкі. Цікава, што зараз зязюля трымаецца ў лесе, які знаходіцца ў Чарнобыльскай зоне адчужэння.

Норберт (на 10.07)

Больш за тыдзень зязюля трымаецца на тэрыторы Жытомірскай вобласці Украіны. Аблюбаваў Норберт лес паўднёвей населенага пункта Народзічы. Напэўна,там дастаткова ежы і рушыць наперад  зязюля Норберт пакуль не збіраецца.