In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Зязюля Юлія

Нашы партнеры:

BTO

LBV

 

Мянушка: Юлія

Пол: жаночы

Статус перадатчыка: актыўны

Узрост: дарослая

Дзе была злапана: ваколіцы Турава

 

Апошнія перамяшчэнні зязюлі Юлія

У Намібію (Юлія на 16.01)

Яшчэ адна афрыканская краіна ўвайшла ў спіс тых, куды заляталі беларускія зязюлі. Гэтым разам зязюля па мянушцы Юлія была адзначана на тэрыторыі Намібіі, у самай усходняй яе вобласці — Капрыві. Апошнія сігналы сведчаць, што птушка зараз знаходзіцца ў Нацыянальным парку Бвабвата (Bwabwata National Park), паміж рэкамі Кванда і Акванга. Дадзеная мясцовасць уяўляе сабой савану, якая чаргуецца з кустарнікавымі зараслямі. Бвабвата з'яўляецца транспамежнай прыродаахоўнай тэрыторыяй і ўваходзіць у склад Транспамежнай прыродаахоўнай вобласці Каванга-Замбезі (Kavango–Zambezi Transfrontier Conservation Area), у склад якой уваходзяць нацыянальныя паркі пяці краін.

Kavango–Zambezi Transfrontier Conservation AreaKavango–Zambezi Transfrontier Conservation Area

Асноўная мэта дадзенага ўтварэння не толькі захаванне рэдкіх відаў млекакормячых і птушак, але і стварэнне ўмоў для бесперашкоднай міграцыі сланоў праз дадзеную тэрыторыю. Частка НП Бвабвата таксама з'яўляецца Тэрыторыяй важнай для птушак (IBA — Mahango Game Reserve and Kavango river) на якой можна яшчэ сустрэць такія рэдкія віды птушак як Southern Ground Hornbill (Bucorvus leadbeateri) і Wattled Crane (Bugeranus carunculatus). 

Праз Бвабвата пралягаюць міграцыйныя шляхі сланоў. Фота nobrepedro62 узята panoramio.comПраз Бвабвата пралягаюць міграцыйныя шляхі сланоў. Фота nobrepedro62 узята panoramio.com

Дадзеная мясцовасць савану з вялікай колькасць кустоў. Тэмпература паветра ў Бвабвата зрэдку падымаецца да 30 оС і кожны дзень ідуць кароткачасовыя дажджы. Магчыма, Юлія затрымаецца тут на некаторы час, а магчыма паляціць у Анголу, ад мяжы якой знаходзіцца ўсяго ў 10 км і дзе зараз трымаюцца астатнія нашы зязюлі. 

(на 16.09)

Як мы і меркавалі, кропка ад Юліі ў самым цэнтры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга была толькі прамежкавай адзнакай на шляху на поўдзень. Амаль за два дні птушка праляцела яшчэ 1000 км і дабралася да самага поўдня краіны. Па апошніх звестках, птушка знаходзіцца заходней невялікага горада Мючача, усяго ў 80 км ад мяжы з Анголай і Замбіяй. Хутчэй за ўсё, далей яна не паляціць, бо дабралася да тых біятопаў, у якіх трымаюцца Норберт, Віктра і Павел. Дзённая тэмпература паветра ў гэтых мясцінах на  тыдні будзе трымацца каля 31-33 оС, к канцу тыдня прагназуецца павілічэнне ападкаў, што сведчыць пра хуткі пачатак сезону дажджоў. 

(на 12.09)

Пасля знаходжання больш чым месяц у Судане наша адзіная самка па мянушцы Юлія рушыла на поўдзень. Пакінуўшы зялёныя ўзгоркі на паўднёвым захадзе Судана, дзе яна аднаўляла сілы  пасля доўгага пералёту над Міжземным морам і Сахарай, зязюля перасекла мяжу і зараз знаходзіцца на самай поўначы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Па апошніх дадзеных спадарожнікавага перадатчыка птушка пераадолела больш за 200 км. Надвор'е тут такое ж, як і ў Судане: штодзённа ідуць дажджы і тэмпература больш за 32 оС. Пры гэтым  дзённая тэмпература паступова падымаецца — гэта сведчыць пра хуткі надыход сезона засухі. Ці гэта кароткі пералёт у больш прыдатныя мясціны, ці пачатак доўгай вандроўкі ў Паўднёвае паўшар'е, дзе знаходзяцца тры іншыя нашы зязюлі, мы даведаемся ўжо ў бліжэйшыя дні. 

 (на 04.09)

Па сігналам атрыманым ад Філа і Юліі, нашы зязюлі пакуль не збіраюцца пакідаць суседнія рэгіёны на мяжы Судана і Чада. Адлегласць паміж птушкамі складае ўсяго 240 км, надвор'е ў гэтым рэгіёне на сёння — ясна, без ападкаў, тэмпература паветра складзе каля 30 оС. Паступова сезон дажджоў падыходзіць да заканчэння, ці будзе гэта мець уплыў на нашых зязюляў і вымусіць іх ляцець на поўдзень, мы даведаемся ў бліжэйшыя дні. 

(на 31.07)

Зязюля Юлія трымаецца ў межах аднаго біятопу і толькі здзяйсняе невялікія перамяшчэнні ў некалькі кіламетраў. Зараз у паўднёвай частцы Судана тэмпература дасягае 31 оС і амаль кожны дзень ідуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. У нечым, надвор’е там зараз падобна да беларускага.

(на 23.07)

Юлія зараз ў паўднёва-заходняй частцы Судана, паміж гарадамі Эль-Генэйна і Ньяла, што з’яўляюцца сталіцамі рэгіёнаў Заходні Дарфур і Паўднёвы Дарфур адпаведна, і знаходзяцца на аднайменным плато Дарфур. Гэта горысты рэгіён саваннаў з дрэвамі і кустарнікамі. Зараз дзённая тэмпература паветра ў гэтых мясцінах складае каля 30 оС, і кожны дзень ідуць дажджы з навальніцамі.

(на 19.07)

Як мы і меркавалі, апошні сігнал ад Юліі ў Турцыі, быў прамежкавым на доўгім пералёце які яна зараз здзяйсняе. Зыходзячы з апошняй  зарэгістраванай кропкі, якая знаходзіцца паўдневей егіпецкага горада Харга, зязюля паспяхова перасекла Міжземнае мора і зараз  ляціць праз Усходюю Сахару. Усяго за некалькі дзён адзіная самка з нашага праекту праляцела каля 3000 км ад цяністых лясоў Украіны, да бясконцых пяскоў самай вялікай пустыні — Сахары. Хутчэй за ўсе зязюля зараз знаходзіцца напрыканцы свайго складанага пералету, таму пажадаем ёй поспеху і будзем чакаць новай кропкі яе рэгістрацыі.  

Бясконцыя пяскі Сахары. Фота naglwitz@aon.atБясконцыя пяскі Сахары. Фота [email protected]

(на 17.07)

Юлія накіравалася на поўдзень — яна пакінула Украіну і была зафіксавана падчас свайго палёта праз заходнюю частку Турцыі, непадалёку ад горада Йені. Таму пачакаем наступнага сігнала, каб пабачыць, дзе Юлія зробіць прыпынак падчас сваёй вандроўкі. 

(на 12.07)

Па ўсёй бачнасці, Юліі даспадобы прыйшліся лясы Украіны: яна затрымалася на гэтым месцы больш чым на тыдзень, апошні сігнал датчыка сведчыць, што птушка ўсё так жа непадалёк ад Мар’янаўкі. Цікава, што зараз зязюля трымаецца ў лесе, які знаходіцца ў Чарнобыльскай зоне адчужэння. 

Фотаздымак біятопа ў якім трымаецца зязюля Юлія, зроблены з пажарнай вежы. Фота БуянычФотаздымак біятопа ў якім трымаецца зязюля Юлія, зроблены з пажарнай вежы. Фота Буяныч

Тэрыторыя з'яўляецца паўднева-заходнім ускрайкам Чарнобыльскай зоны адчужэння. Фота БуянычТэрыторыя з'яўляецца паўднева-заходнім ускрайкам Чарнобыльскай зоны адчужэння. Фота Буяныч

(на 03.07)

Юлія таксама вырашыла паляцець на поўдзень, але не так далёка – апошнія дадзеныя (за другое ліпеня) паказваюць, што Юлія перасекла беларуска-украінскую мяжу і праз поўнач Жытомірскай вобласці паляцела ў Кіеўскую, і зараз знаходзіцца трохі паўднёвей за мясціну Мар’янаўка.

(на 01.07)

Юлія — адзіная самка ў нашым праекце. Бачна, што яна пакуль не вырашыла ляцець далёка, і перамяшчаецца ў межах Гомельскай вобласці – спачатку трохі паўночней Турава (менавіта там яе акальцавалі), а затым пераляцела ў бок Чырвонага возера, у бок Мінскай вобласці, і там на нейкі час затрымалася.