In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Зязюля Норберт

Нашы партнеры:

BTO

LBV

 

Мянушка: Норберт

У гонар: супрацоўніка нямецкага таварыства аховы птушак Норберта Шафера 

Пол: мужчынскі 

Статус перадатчыка: неактыўны

Узрост: дарослы

Дзе быў злапаны: ваколіцы Турава

 

Апошнія перамяшчэнні зязюлі Норберта

Без Норберта?! (на 11.10)

Апошні сігнал ад Норберта мы атрымалі 15 верасня; ён быў зафікасаваны ля вытокаў ракі Чыкапа ў правінцыі Паўднёвая Лунда, Ангола. Чым выклікана такое доўгае маўчанне, і ці жывая яшчэ птушка, адназначна сказаць пакуль нельга. Магчыма і такое развіццё падзей, якое здарылася з зязюляй па мянушцы Віктар: больш за два тыдні ад птушкі не было сігнала -- яна трымалася ў густых лясах нацыянальнага парку ў Румыніі. У гэты час із-за недахопу святла батарэя не магла поўнасцю зараджацца, і новыя сігналы ад Віктара пайшлі толькі тады, калі птушка пачала вандроўку на поўдзень.

(на 04.08)

Услед за Віктарам у Анголу выправілася другая наша птушка — зязюля Норберт. Да гэтага яна трымалася некалькі дзён у самым цэнтры ДР Конга, паўночней горада Любефю. Пераадолеўшы больш за 800 км, зязюля даляцела да ангольскай правінцыі Паўднёвая Лунда і зараз знаходзіцца паўночней невялікага гарадка Cazaje у 80 км ад нацыянальнага парку Cameia. Большасць тэрыторыі Анголы  гэта плато, таму вышыня над узроўнем мора, дзе зараз знаходзіцца Норберт, складае каля 1100 м. Зараз тут сезон засухі, тэмпература ў дзень дасягае 33 оС, без ападкаў. Ці паляціць Норберт далей на поўдзень? Гэта магчыма, бо нават у Паўднёва Афрыканскай Рэспубліцы адзначаны звычайныя зязюлі, так гэта будзе ці не, мы даведаемся ў бліжэйшы дні дзякуючы спадарожнікаваму перадатчыку. 

(на 26.08)

Вось і другая наша зязюля дабралася да Паўднёвага паўшар'я. Ад моманту апошняга сігнала, Норберт пераадолеў каля 1000 км і зараз знаходзіцца ў самым цэнтры вечназялёных экватарыяльных лясоў. Тэрытарыяльна, птушка знаходзіцца ў правінцыі Усходні Касаі ДР Конга, непадалёку ад горада Убунду, які размяшчаецца не беразе ракі Конга. Штодзённа ў гэтых мясцінах тэмпература паветра падымаецца да 30 ос, і ідуць кароткачасовыя дажджы, якія абумоўліваюць высокую вільготнасць. Напэўна, такія ўмовы не надта падыходзяць для нашх зязюляў, таму можна чакаць, што Норберт працягне сваю вандроўку  на Поўдзень, як мінімум да той прыроднай зоны ў якой зараз трымаецца Павел.

Тыповы выгляд біятопа, у якім апошні раз была адзначана зязюля па мянушцы Норберт. Фота  Yourikoelbl узята з panoramio.comТыповы выгляд біятопа, у якім апошні раз была адзначана зязюля па мянушцы Норберт. Фота Yourikoelbl узята з panoramio.com

(на 24.08)

Услед за Паўлам на Поўдзень рушыў і Норберт. Па апошнім звесткам ён перасёк мяжу з Паўднёвым Суданам і праляцеў больш за 140 км на паўднёвы-захад. Зараз птушка знаходзіцца непадалёку ад горада Гогрыаль штата Вараб. Кліматычныя ўмовы тут такія ж як і на поўдні Судана: кароткачасовыя дажджы ў дзень і тэмпература каля 30 оС. Магчыма, гэта проста мясцовы пералёт, а магчыма пачатак больш працяглай вандроўкі падобнай на палёт Паўла. Так гэта ці не, мы даведаемся ў бліжэйшыя некалькі дзён. 

(на 23.07)

Часам, сігнал які патрапляе да спадарожніка можа быць не дастаткова моцным, каб дакладна вызначыць кардынаты птушкі, і ў выніку можа з’явіцца  не зусім карэктная кропка. Хутчэй за ўсё, такі выпадак здарыўся з зязюляй Норбретам, калі спадарожнік вызначыў, што зязюля знаходзіцца ў Лівіі, у той час, як насамрэч яна ляцела ўздоўж Ніла праз Егіпет. Зараз Норберт дасягнуў паўднёвай часткі Судана, і спыніўся на схіле гары Nubah. Як па ўсім поўдні Судана, дзённая тэмпература тут сягае за 30 оС і кожны дзень ідуць дажды. 

Тыповы краявід гарыстай мясцовасці ў якой трымаецца зязюля Норбрет. Фота ўзята з panoramio.com Тыповы краявід гарыстай мясцовасці ў якой трымаецца зязюля Норбрет. Фота ўзята з panoramio.com

(на 20.07)

Як аказалася, Норберт таксама вырашыў доўга не затрымлівацца ў Баўгарыі, перасек міжземнае мора ў раёне Лівіі. Хутчэй за ўсе птушка не будзе тут спыняцца, а працягне свой палет у глыб кантынента. Пералёт праз Сахару даўжынёй больш за 1000 км стане сапраўдным выпрабаваннем для Норберта. Бясхмарнае неба, дзённая тэмпература вышэй за 35оС і канешне, адсутнасць вады, вось толькі некаторыя небяспекі, якія чакаюць птушку на гэтым шляху. Гэта адзін з самых складаных і небяспечных адрэзкаў за час усёй міграцыі. 

Непадалёку ад гэтых мясцін апошні раз быў адзначаны Норберт. Фота Fouderg з panoramio.comНепадалёку ад гэтых мясцін апошні раз быў адзначаны Норберт. Фота Fouderg з panoramio.com

(на 17.07)

Норберт, як і Юлія, зрушыў з месца, і праляцеўшы тэрыторыю Украіны, Малдовы і Румыніі, накіраваўся на поўдзень. Апошнім разам ён адзначаны ў баўгарскай весачцы  Старае-Сяло.  Надвор'е ў бліжэйшыя дні ў гэтых мясцінах чакаецца +24 — +26, без істотных ападкаў. 

(на 10.07)

Больш за тыдзень зязюля трымаецца на тэрыторы Жытомірскай вобласці Украіны. Аблюбаваў Норберт лес паўднёвей населенага пункта Народзічы. Напэўна,там дастаткова ежы і рушыць наперад  зязюля Норберт пакуль не збіраецца. 

Лясная дарога ў мясцінах, у якіх пакуль трымаецца зязюля Норберт. Фота VystrelЛясная дарога ў мясцінах, у якіх пакуль трымаецца зязюля Норберт. Фота Vystrel

За мяжу! (на 01.07)

Апошнія дадзеныя пра самца па мянушцы Норберт наконт ягонага месцазнаходжання зафіксаваны 29 чэрвеня, Норберт перасёк паўднёвую мяжу і паляцеў у накірунку, падобным да кірунка Філа, таксама ў бок Кіева, але яго дыстанцыя аказалася меншай – датчык фіксуе, што ён каля мясціны Народзічы, непадалеку ад беларускай мяжы.