In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Зязюля Павел

Нашы партнеры:

BTO

LBV

 

Мянушка: Павел

У гонар: Паўла Пінчука, дырэктара Беларускага цэнтра кальцавання птушак

Пол: мужчынскі

Статус перадатчыка: неактыўны

Узрост: дарослы

Дзе быў злапаны: ваколіцы Турава

 

Апошнія перамяшчэнні зязюлі Павел

Павел і Філ (на 30.10)

Насуперак нашаму меркаванню дзве з пяці беларускіх птушак напачатку тыдня здзейснілі пералёты, праўда, зусім невялічкія. Так, Павел праляцеў дакладна на поўдзень каля 250 км. Пакінуўшы Паўночна-заходнюю правінцыю, птушка зараз знаходзіцца ў Заходняй правінцыі Замбіі. Мясціны, дзе зараз знаходзіцца Павел, уяўляюць з сябе рэдкалессе, якое ўтварылася пасля таго, як адступіла путыня Калахары. Таму глеба тут пясчаная, а месцамі нават засталіся дзюны. Надвор'е зараз неблагое: тэмпература паветра вагаецца каля 27-29 оС, напрацягу дня ідуць кароткачасовыя дажджы, ветра амаль няма. Ці застанецца Павел тут, ці паляціць у якое іншае месца, — напрыклад, у даліну ракі Замбезі, ад якой знаходзіцца ўсяго ў 100 км, мы даведаемся ў бліжэйшыя дні. 

Трошкі меншую вандроўку на гэтым тыдні здзейсніў Філ, які праляцеў каля 150 км у заходнім накірунку унутры правінцыі Маланжэ ў Анголе. Зараз птушка трымаецца непадалёку ад маляўнічай ракі Кванза.

(на 02.10)

Яшчэ адна беларуская зязюля са спадарожнікавым перадатчыкам дабралася да Замбіі. Пасля непрацяглага адпачынку ў ДР Конга і некалькіх кароткіх пералётаў, птушка даляцела да ляснога рэзервата Chibombo. На сённяшні дзень Павел знаходзіцца ў 100 км ад другой птушкі — Юліі, якая трымаецца непадалёку ад горада Чылікіта правінцыя Паўночна-Заходняя. У бліжэйшыя дні надвор'е тут чакаецца без ападкаў, а тэмпература паветра складзе каля 28 оС. 

(на 24.08)

Тым часам, Павел працягвае свой палёт на Поўдзень. За два дні ён пераадолеў больш чым 650 км і зараз знаходзіцца непадалёку ад невялікага горада Маноно, што ў правінцыі Танганьіка ДР Конга. Апошні раз птушка зафіксавана на ўскрайку даліны ракі Лувуа. Клімат тут адрозны чым у Судане, дзе яшчэ тыдзень назад знаходзіўся Павел. Зараз ідзе сезон засухі, калі тэмпература паветра ў дзень дасягае 37 оС, а вільготнасць паветра не перавышае 25%. 

(на 21.08)

Зязюля па мянушцы Павел зрушыла з месца і паляцела на поўдзень. Праляцеўшы больш за 400 км птушка аказалася ў цэнтральнай частцы Паўднёвага Судана. Зараз яна знаходзіцца ў 20 км ад мяжы Нацыянальнага парка "Паўднёвы" у штаце Азёрны, заходней горада Румбеке. Тутэйшыя мясціны ўяўляюць сабой трапічныя (мусоныя) лясы, з шматлікімі балотамі. Клімат тут больш спякотны чым у Судане, у дзень тэмпература дасягае 36 оС, а напрацягу дня ідуць кароткачасовыя дажджы, у начы тэмпература не апускаецца ніжэй за 22 оС.

(на 31.07)

Павел па ранейшаму на Поўдні Судана, ён не зрабіў якіх значных пералётаў і трымаецца ў тых жа мясцінах, што і раней. Умовы тут падобныя да тых, у якіх трымаецца Норберт, бо яны знаходзяцца на адной паралелі і іх аддзяляе ўсяго 150 км. Дзённая тэмпература там зараз трымаецца на ўзроўні 33 оС.  

(на 19.07)

Не паспелі мы падумаць, што Павел затрымаецца на працяглы час у Эрытрэі, як ён паляцеў  у Паўднёва-Заходнім накірунку, праляцеў праз паўночную частку Эфіопіі і накіраваўся ў Судан. Апошні сігнал зафікасаваў зязюлю ўсяго ў 20 км ад Белага Ніла на ускрайку плато. Мясцовасць тут небагатая на расліннасць, з невялікімі кустамі і рэдкімі дрэвамі, а калі ўлічыць, што тэмпература ў дзень там дасягае зараз 40 оС, умовы не зусім падыходзячыя, каб  зязюля затрымалася тут на доўга. 

У такім бяітопе апошні раз быў адзначаны Павел. Фота gamal salihУ такім бяітопе апошні раз быў адзначаны Павел. Фота gamal salih

(на 17.07)

Пасля пералету праз Чырвонае мора, зязюля Павел аблюбаваў узгоркі Эфіопскага нагор'я на мяжы Эрытрэі і Эфіопіі, вышыня над узроўнем мора вагаецца тут ад 1200 да 1500 м. Трымаецца зязюля недалека ад ракі Марэб (якая ў засушлівыя гады поўнасцю перасыхае) у правінцыі Дэбуб, у 5 км ад невялічкага населенага пункта Adi Mahari Cristos. Мясціны тут даволі бязлюдныя з небагатай расліннасцю, і даволі складанымі кліматычнымі умовамі, уначы тэмпература складае  +20 оС а ў дзень дасягае   +28 оС. Хоць зараз там і лічыцца сезон дажджоў, колькасць ападкаў не перавышае 1 см у дзень, і амаль кожны дзень тут адбываюцца навальніцы. Зыходзячы з  таго, што Павел прытрымліваецца пэўнага ўзгорка і не робіць значных перамяшчэнняў, можна мяркаваць, што тут ён можа затрымацца надоўга. 

Тыповы выгляд біятопа, у якім зараз трымаецца зязюля Павел. Фота Big MarioТыповы выгляд біятопа, у якім зараз трымаецца зязюля Павел. Фота Big Mario

(на 12.07)
Павел перасёк Чырвонае мора і цяпер адпачывае ў маленькай Эрытрэі.  Ён самы актыўны і самы далёкі наш самец, адным з першых выляцеў з Беларусі і праз некалькі дзён даляцеў да Саудаўскай Аравіі. Як і меркавалі арнітолагі, зараз ён у Паўночна-Ўсходняй Афрыцы, недалёка ад Эфіопіі, і магчыма, хутка працягне свой рух на поўдзень. 
(01.07 — 03.07)

Апошнія дадзеныя пра самца Паўла сведчаць, што зязюля ў Саудаўскай Аравіі. Пераадолеўшы маршрут, які прыкладна укладываецца ў лінію Вінніца (Украіна) – Кішынёў (Малдова) – Ізміт (Турцыя) – цэнтр Кіпра – Іерусалім (Ізраіль), датчык зафіксаваў Паўла трошкі заходней ад арабскай Медзіны. Гэты нечаканы маршрут наводзіць даследчыкаў на думку, што беларускія зязюлі могуць ляцець да Афрыкі цалкам іншым міграцыйным маршрутам!

«Мяркую, што большасць спецыялістаў лічаць, што беларускія зязюлі павінны далучыцца да міграцыйных маршрутаў Скандынаўскіх і Брытанскіх зязюляў, то бок яны даляцяць да ўсхода Афрыкі і накіруюцца да Цэнтральнай Афрыканскай Рэспублікі, дзе будуць зімаваць на паўднёвым захадзе Конга, і затым вернуцца ўвесну назад праз Заходнюю Афрыку », кажа Філ Аткінсан.