In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Тэхналогія сачэння

Нашы партнеры:

BTO

LBV

GPS-перадатчыкі, якія выкарыстоўваюцца для сачэння за птушкамі, даволі вялікія і энэргаёмістыя, яны не падыходзяць для сачэння за невялікімі птушкамі, якіх у прыродзе большасць. Апошняя распрацоўка ў гэтай галіне — Platform Transmitter Terminals (PTTs) –якая выкарыстоўвае больш традыцыйныя тэхналогіі, што дазваляе выкарыстоўваць іх на птушках вага якіх не меньш за 100 грамаў. У нашым праекце па сачэнню за зязюлямі выкарыстоўваюцца менавіта гэтыя перадатчыкі, вагой меньш за 5 грамаў, кампаніі Microwave Telemetry Inc. Яны кіруюцца праз спадарожнікавую сістэму Аргос. Новыя дасягненні ў галіне тэхналогій дазволілі паменьшыць памер перадатчыкаў – прыстасаванне, якое мы выкарыстоўваем, мае сонечную панэль, якая дазваляе ўвесь час зараджаць невялікую батарэю.

Прынцып дзейнасці заключаецца ў тым, што прыстасаванне перадае радыасігнал, які ловіцца спадарожнікам Арго, калі ён пралятае над дадзеным рэгіёнам. Вылічэнне каардынат пазначанай птушкі заснавана эфекце Доплера. Як толькі перадатчык патрапіў ў зону дзейнасці спадарожніка, рэгіструецца даўжыня хвалі сігнала, якая з рухам спадарожніка змяняецца. Менавіта гэта змяненне і дазваляе разлічыць прыкладныя каардынаты крыніцы сігнала.

Перадатчык заснаваны на новай тэхналогіі. Фота © Microwave Telemetry Inc.

У параўнанні з GPS – тэхналогіяй, дакладнасць вызначэння каардынат якой складае некалькі метраў, PTTs-перадатчыкі вызначаюць  кардынаты з дакладнасцю да 500 метраў. Калі не ўлічваць дадзеную акалічнасць, то новая тэхналогія дазваляе атрымаць даволі дакладныя дадзеныя па міграцыі ў глабальным і рэгіянальным плане, і забяспечыць больш надзейнае і падрабязнае сачэнне, чым тэхналогія заснаваная на рэгістрацыі колькасці сонечнага святла – геалакатары.

Перадатчыкі, якія мы выкарыстоўваем, разлічаны на тое, каб перадаваць сігнал на працягу 10 гадзін, пасля чаго, яны преаходзяць у стан сну – на падзарадку, якая працягваецца 48 гадзін. Такім чынам прыстасаванне працуе да таго моманту пакуль не сапсуецца перадатчык ці птушка загіне. Такі падыход дазваляе атрымаць аб’ектыўную інфармацыю аб тым, што здарылася з кожнай пазначанай птушкай.