Первые итоги Международных дней наблюдений за птицами в Беларуси.

Во время Международных дней наблюдений за птицами в нынешнем году белорусские наблюдатели отметили 24 872 птицы, относящиеся к 112 видам. Самыми наблюдаемыми птицами стали:

Скворец – 3055 особей;

Серый журавль – 2723 особи;

Галка – 2122 особи.

В наблюдениях приняли участие 606 человек. Наиболее активными были жители Шумилинского, Кобринского, Мядельского районов, а также городов: Гродно, Жодино, Минск. Вместе с информацией любители природы делились своими впечатлениями. Шутка ли, в октябре услышать пение соловья. Долго педагог из Жодино Инна Иосифовна Гриневич вместе с воспитанниками пыталась разобраться в ситуации. Может быть, это варакушка или скворец имитирует великого маэстро? Как оказалось, петь соловьиными трелями может и жулан-сорокопут, спрятавшийся в зарослях кустарника. Из Мяделя позвонила Елена Вячеславовна Паршуто. Ее воспитанники-первоклашки вооружившись биноклями и определительными таблицами АПБ, сами смогли определить 5-х бакланов. Педагог засомневалась и обратилась за консультацией в АПБ. Эти маленькие детки, которые и читать то еще не умеют, точно определили птиц методом исключения. Вот уж действительно тот случай, когда устами младенца глаголит истина! Регина Петровна Сыч из Щучинского района с учениками наблюдали за чернозобыми гагарами. Команда наблюдателей во главе с Дмитрием Винчевским видели усатых синиц, пастушка, скопу. Сергей Абрамчук с друзьями на «Ельне» отметили орлана-белохвоста, полевого луня, тысячную стаю журавлей. Олег Кальченко из Кобрина сумел собрать на экскурсию 68 человек. Гродненское обласное отделение АПБ организовало экскурсию для 108 человек. Осенние дни наблюдений за птицами состоялись, хотя звонки продолжают поступать до сих пор.

В 16.45 (7 октября) белорусская анкета «улетела» по сети Интернет в Швейцарию. Спасибо всем участникам наблюдений. А одного из организаторов наблюдательных групп ожидает полевой бинокль. Кто его получит, мы узнаем на съезде АПБ в ноябре.

Руслан Шайкин, Максим Повх.

EuroBirdwatch 2007 – вынікі найбуйнейшых назіранняў птушак у Еўропе

Больш 40 000 чалавек з 31 краіны па ўсёй Еўропе прынялі запрашэнне партнёрскіх арганізацый BirdLife International на працягу двух дзён прыняць удзел у назіраннях птушак. І, найперш, дагэтуль шмат у чым здзіўляючай і фантастычнай восеньскай міграцыі птушак. Пад час 1 120 экскурсій бёдуотчарамі ад Іспаніі да Азэрбайджану і ад Мальты да Швэцыі было заўважана больш 2 мільёнаў птушак!
Як і раней – Сусветныя назіранні птушак адбываюцца штогод з 1993 года – адна з галоўных мэтаў была растлумачыць важнасць існавання і аховы для мігрыруючых птушак бяспечных месцаў, дзе яны могуць адпачыць і падсілкавацца. “Мігрыруючыя віды маюць патрэбу не толькі ў разнастайных месцах гнездавання, але таксама і ў бяспечных месцах адпачынку пад час міграцыі і адпаведных месцах зімоўкі” – падкрэсліў Фрыц Гірт (Fritz Hirt), каардынатар Eurobirdwatch 07 з SVS/BirdLife Switzerland (Швайцарыя). Амаль напярэдадні Сусветных назіранняў птушак прыйшло хвалюючае паведамленне з Іспаніі, што улады Каталоніі хочуць легалізаваць “паляванне” на птушак з дапамогай клею (падрабязней па-беларуску гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=294 )
Нацыянальныя партнёры BirdLife арганізавалі разнастайныя акцыі і мерапрыемствы, каб прыцягнуць як мага больш людзей да назіранняў за птушкамі. Пад час якіх падлічваліся не толькі ўсе заўважаныя віды, але і колькасць асобін. Да 16.00 нядзелі нацыянальныя каардынатары павінны былі даслаць падагульненыя дадзеныя са сваіх краін у Швайцарыю, дзе рабіліся падлікі для ўсёй Еўропы. На жаль, партнёры з Аўстрыі, Францыі, Грэцыі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы і Партугаліі не здолелі своечасова даслаць дадзеныя аб сваіх назіраннях, таму вынікі EuroBirdwatch 2007 можна паглядзець тут (без гэтых краін): http://www.birdlife.ch/d/anlaesse_ebw07.html
У Беларусі, дзе Сусветныя дні назіранняў птушак каардынавала, як і заўсёды, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ), на працягу 6 і 7 кастрычніка было арганізавана 126 экскурсій у якіх прынялі ўдзел агулам 606 чалавек. Тройка найбольш масавых відаў, якіх назіралі ў гэтыя дні склалася наступная: звычайны шпак, шэры журавель і каўка.
У Латвіі адмыслова да гэтага мерапрыемства быў падрыхтаваны буклет “Як пачаць назіраць за птушкамі”. Міністар аховы навакольнага асяроддзя перамог разам са сваёй камандай у “Гонцы за птушкамі” для Важных персон (VIP-Birdrace). BirdLife Славакіі праводзіла спаборніцтвы сярод школьнікаў на найлепшы малюнак і здымак птушкі. У Азэрбайджане да экскурсій далучыліся амбасадары Грэцыі і Германіі.
Паводле падагульненных вынікаў у Еўропе найчасцей назіранымі відамі птушак сталі:
1. Звычайны шпак (Sturnus vulgaris)
2. Чайка-рыбачка (Larus ridibundus)
3. Качка-крыжанка (Anas plathyrhynchos)
Краінай з найбольшай колькасцю праведзеных экскурсій стала Расія (207).
Найбольш назіральнікаў удзельнічала ў Іспаніі (22 000).
Найбольшую колькасць птушак назіралі ў Венгрыі (461 000).

Падрыхтавалі Дзьмітры і Аляксандр Вінчэўскія (АПБ) паводле www.birdlife.ch

 

Восеньскія назіранні птушак на Берасцейшчыне

 

Мінулыя выходныя сябры АПБ з Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення як і тысячы іншых аматараў птушак - дзетак і дарослых, правялі, назіраючы за нашымі крылатымі сябрамі - птушкамі. У Восеньскіх назіраннях птушак-2007 на Берасцейшчыне прынялі ўдзел больш за 130 чалавек: настаўнікі і вучні, студэнты і навукоўцы, ўсе разам назіралі птушак, насалоджваліся добрым восеньскім надвор’ем.

І хаця птушак было адзначана не так шмат, усяго каля 50 відаў, нас не абмінулі цікавыя сустрэчы. Так, пад час экскурсіі па Брэсцкай крэпасьці ўдалося убачыць малую чайку і пачуць зімародка. Дзяніс Кіцель і Алег Кальчанка пад час экскурсій ў розных месцах, разам з дзеткамі назіралі і нават чулі еўрапейскіх юркоў, птушак якія ужо даўно павінны былі адляцець ў вырай. Зараз больш верагодна адзначыць звычайнага юрка, якога дарэчы таксама бачылі пад час назіранняў, чым еўрапейскага. Найбольшую колькасць экскурсантаў арганізаваў Алег Кальчанка з Кобрына. Ён правёў экскурсію адразу для трох 8-х класаў адной са школ. Групе пад кіраўніцтвам Віктара Ліхвана на ачышчальных сажалках г.Кобрына ўдалося назіраць адну з самых рэдкіх птушак Беларусі – белавокага нырка. Сябры аддзялення пад кіраўніцтвам Сяргея Абрамчука былі на экскурсіі ў ваколіцах балота Ельня (Віцебшчына), дзе сярод іншага адзначылі чараду з прыкладна тысячы шэрых жураўлёў. Вадзім Пракапчук арганізаваў экскурсію для дзетак з Лунінеччыны.

Сябры аддзялення віталі восень ў Брэсце, Кобрыне, Дывіне, Маларыце, Страдзечах, Заказанцы, Олтушы, Лунінцы, на балоце Ельня і ў іншых месцах нашай краіны – разам, для птушак і людзей!  

Андрэй Абрамчук, Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ

 

 

Сусветныя дні назіранняў за птушкамі Мінскі Diplomatic Birding Club правёў на Ельне

На славутае балота Ельню (ТВП міжнароднага значэння) адбылася экскурсія сябраў Мінскага Diplomatic Birding Club у складзе дыпламатаў з амбасад Нямеччыны і Вялікабрытаніі, а таксама Прадстаўніцтва ААН па справах уцекачоў. Гідамі сталі Аляксандар Вінчэўскі (АПБ/BirdLife International) і Пётр Багалей (дырэктар заказніка "Ельня"). Надвор'е было пераменным, але нам пашанцавала назіраць сотні мігрыруючых гусей і больш за тысячу жураўлёў.
Ельне пагражаюць пажары - балота штодзень траціць тысячы тон вады з-за каналаў, якія былі пракапаны ў 20 стагоддзі (падрабязней пра гэта гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?p=news&area=1&newsid=252 ). Дыпламаты былі ўражаны энтузіазмам брэсцкіх, мінскіх і віцебскіх сябраў і прыхільнікаў АПБ, якія ў кастрычніцкі холад і дождж мужна працавалі над пабудовай 2 дамб каля возера Бярэжа. Прычым амаль палову ратавальнікаў балота склалі дзяўчаты!
Акрамя ўжо ўзгаданых, сярод цікавых назіранняў птушак: палявые луні,залацістыя сеўкі, вялікія белыя чаплі, якія заляцелі аж на наша паўночнае возера Абстэрна.
Ельня - найвялікшае вядомае прыстанішча пралётных жураўлёў і гусей у нашай краіне (падрабязней гл. тут: http://www.ptushki.org/index.php?area=1&p=static&page=balotaelna )
І падсумоўваючы ўражанні дыпламатаў Ілія Тодоровіч (Глава Прадстаўніцтва Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі) сказаў: "Я першы раз на журавінным балоце, і бачу вельмі прыгожае месца! Тут жыве Бог!"
Таму - выратуйма Ельню разам!

Аляксандар Вінчэўскі (АПБ), Мінск

Гімназісты сустрэліся з птушкамі

Сёння, ў першы дзень Сусветных назіранняў за птушкамі, больш за сто 8-класнікаў з гарадзенскай гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага прынялі ўдзел у невялікім свяце, якое арганізавалі для іх сябры АПБ з Гродзенскага абласнога аддзялення.
Пачалося свята з прэзентацыі “Як людзі назіраюць за птушкамі”, у якой не толькі распавядалася пра птушак, але і пра сучаснасць і мінулае назіранняў, аб метадах, якія для гэтага выкарыстоўваюцца і пра дзейнасць АПБ па вывучэнню і ахове птушак.
Пасля, аб’яднаўшыся ў групы, з адным ці двума дарослымі гідамі-назіральнікамі ўсе адправіліся на гадзінную экскурсію ў лесапарк Румлёва, які пачынаецца адразу каля гімназіі. Дзякуючы біноклям, і, асабліва, трубам, атрымалася добра разгледзець шызых галубоў, шэрых варон, малінаўку і папаўзня, а на Нёмане - чаек-рыбачак і качак-крыжанак. Усяго ж атрымалася пачуць і ўбачыць 21 від птушак.
Свята атрымалася. І хаця пад час абмеркаванняў аказалася, што спадабалася яно не ўсім, і многія наракалі на вільготнае і халоднае надвор’е, усё ж большасць водгукаў былі станоўчымі. Напрыклад: “Всё понравилось, было весело!”, “Понравились все увиденные птицы”, “Спадабаліся качкі і чайкі на Нёмане”, “попался класный проводник” и г.д.
Таму яшчэ раз дзякую усім сябрам АПБ, якія знайшлі час і дапамаглі арганізаваць гэтую сустрэчу гімназістаў з птушкамі: Яне і Андрэю Храмогіным, Алене Вінчэўскай, Віталю Гуменнаму, Ірыне Дзямешчык, Яўгену Сліжу, Тацяне Смыкоўскай, Дзянісу Табунову, а таксама настаўніцы гімназіі №1 Алене Багушэвіч.
Да новых сустрэч з птушкамі!

Дзьмітры Вінчэўскі, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ.

Юбілей адзначылі разам з птушкамі

7 кастрычніка 2007г., сябры Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ адзначалі свой першы юбілей – пяцігоддзе з дня афіцыйнай рэгістрацыі. Дата супала з Сусветнымі днямі назіранняў за птушкамі, таму было вырашана адзначыць юбілей разам з птушкамі. Людзі рознага ўзросту – ад 5 да 66 гадоў, розных прафесій і заняткаў: школьнікі і студэнты, выкладчыкі і інжынеры, прадпрымальнікі і сталяры, настаўнікі і дызайнеры сабраліся разам, бо ўсiх нас аб’ядноўвае любоў да прыроды і назіранняў за птушкамі.
Першы прыпынак 25 бёдуотчараў-юбіляраў зрабілі на адным з найлепшых месцаў для назіранняў птушак у навакольні Горадні – ачышчальных сажалках ВА “Азот” каля в.Беражаны. І сапраўды, не гледзячы на не вельмі спрыяльнае для назіранняў надвор’е – часам ішоў споры восеньскі дождж – атрымалася ўбачыць 31 від птушак. Сярод усіх відаў, канешне, найбольшай папулярнасцю карысталася Птушка 2008 года – вялікая белая чапля. Іх атрымалася убачыць 13 асобін!
Іншыя цікавыя назіранні – вясковыя ластаўкі, скапа, пастушкі. І від, варты паведамлення сябрам Клуба200 – вусатая сініца, - 6 птушак ляталі вакол нас дастаткова доўга, каб іх маглі заўважыць усе назіральнікі.
Яшчэ 2 віды дадаліся на нашым наступным прыпынку каля в.Загараны, і сярод іх – палявы лунь. Менавіта тут і пачалася неафіцыйная частка “з каўбаскамі” на вогнішчы (гл. здымак) і шматлікімі тостамі за здароўе птушак, бёдуотчараў і нашага аддзялення.
Вясёлыя юбіляры, Птушкі, Добры настрой і падсмажаныя прысмакі дапамаглі яшчэ раз зразумець – варта збірацца разам часцей.
Таму - да хуткай сустрэчы на наступнай экскурсіі!

Дзьмітры Вінчэўскі, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Горадня