|
Калі Вы падзяляеце мэты нашай арганізацыі, але па нейкіх прычынах не можаце зараз стаць сябрам ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Вы можаце далучыцца да руху прыхільнікаў АПБ. Для гэтага неабходна зрабіць ахвяраванне на любы напрамак дзейнасці АПБ.
Некаторыя напрамкі дзейнасці, на якія Вы можаце зрабіць ахвяраванне:
1. На выраб штучных гнёздаў для рэдкіх птушак. Некаторыя птушкі самі не будуюць гнёзды, а займаюць старыя іншых відаў. Сярод іх ёсць такія рэдкія, як сокал-дрымлюк, сокал-пустальга, сіпуха, сыч-сіпель, барадатая кугакаўка і інш. Калі гэтыя птушкі не знойдуць падыходзячага месца для гнязда, яны не змогуць выгадаваць птушанят. Мы здольныя дапамагчы ім, пабудаваў штучныя гнёзды.
2. На даследаванне і ахову птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Каб эфектыўна ахоўваць птушак неабходна добра ведаць іх жыццё, сучасную колькасць, пагрозы месцам пражывання. Для гэтага патрэбна рэгурярнае правядзенне даследаванняў біялогіі птушак,асабліва тых, хто знаходзіцца пад пагрозай знікнення. З Вашай дапамогай мы зможам захаваць іх для будучых пакаленняў.
3. На развіццё арганізацыі. Ваша падтрымка АПБ дае магчымасць для ўстойлівага развіцця нашай арганізацыі, стварэння і падтрымкі рэгіянальных груп, правядзення адукацыйных семінараў, трэнінгаў, палявых летнікаў для падлеткаў, настаўнікаў, актыўных сябраў “Аховы птушак Бацькаўшчыны”.
Таксама Вы можаце зрабіць ахвяраванне на гэтыя напрамкі і калі Вы ўжо з’яўляецеся сябрамі ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Кожны атрымае справаздачу, куды пайшлі яго грошы. Загадзя ўдзячны! |
|
© 2006-2007
Ахова птушак Бацькаўшчыны г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313 +375 17 263 01 30 +375 17 263 06 13 |