САЛАВЕЙ – ПТУШКА 2007 ГОДА.


     Нацыянальная кампанія “Птушка года” праводзіцца з 2000 года грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Асноўная мэта кампаніі – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем дзікіх птушак.  У розныя гады птушкамі года сталі – белы бусел, белая пліска, авяльга, дамовы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка. У рамках кампаніі праводзяцца конкурсы, акцыі і прыродаахоўныя мерапрыемствы.
       Птушкай 2007 года абвешчаны ўсходні салавей. Крытэрыямі выбара сталі: папулярнасць і вядомасць птушкі сярод насельніцтва, паўсюдная распаўсюджанасць. Нават у вялікіх гарадах яшчэ ёсць месцы, дзе жывуць салаўі. Мала яшчэ якая птушка заслужыла столькі ўвагі, прызнання і павагі чалавека, як салавей. Але і для гэтай птушкі чалавек стварыў не мала перашкод. Частае выкашванне травы ў населеных пунктах, паўсюднае стварэнне газонаў, высечка кустоў, татальнае прыбіранне апаўшага лісця - не паляпшаюць знешняе ассяроддзе, а знішчаюць месцы пражывання птушак, якія будуюць гнезды на зямлі ці кустах. У гарадах, часам, не застаецца нават маленькіх месцаў, дзе птушкі адчувалі б сябе ўтульна. Наша мэта ў 2007 паспрабаваць стварыць такі свет, дзе ўтульна будзе і людзям, і птушкам.
Малюнак салаўя Аляксандра Міцяніна.

10 фактаў пра салаўя:
1.    Зімуе ў Афрыцы;
2.    З месц зімоўкі прылятае звычайна ў пачатку мая і адразу пачынае спяваць;
3.    Знешне непрыкметная птушка, мае бурую афарбоўку з рудаватым хвастом, самка падобная да самца;
4.    Спявае толькі самец, часцей на змярканні і ноччу: «віць-віць-віць, цьох-цьох-цьох, а-я-я, ох-ох-ох!».;
5.    Салавей – адзіная птушка, якая спыняе пець адразу як толькі ў гнёздах з’явяцца птушаняты.
6.    Гняздо будуе на зямлі звычайна недалёка ад вады пад кустамі, выкарыстоўвая сухое лісцё;
7.    Харчуецца насякомымі і ягадамі, але  птушанят выкармлівае насякомымі і іншымі дробнымі бесхрыбетнымі;
8.    Лічэбнасць у нашай краіне складае каля 160 000 пар;
9.    Бліжэйшы родзіч салаўя – кралька;
10.    Шмат гнёздаў салаўёў гіне у выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека, пры выкашванні расліннасці в траўні-чэрвені, ад наземных драпежнікаў, вырубкі кустоў знішчая гнездавое асяроддзе салаўя.

Конкурс казкі пра салаўя.
Казка павінна даваць адказ на наступныя пытанні:
-    Чаму салавей спявае на змярканні і ноччу?
-    Чаму ў салаўя прыгожая песня і сціплы знешні выгляд?
-    Чаму салавей гняздуецца на зямлі?
-    Чаму салавей жыве ў лясах і садах каля рэчак і азёр?
-    Чаму салавей адлятае на зіму за мора?
Вы можаце прапанаваць сваю арыгінальную тэму, выкарыстоўваючы асаблівасці птушкі. Казка можа быць напісана на беларускай, рускай ці англійскай мовах. Дасылаць працы лепш у надрукаваным ці электронным выглядзе. У выпадку падачы рукапісных тэкстаў почарк павінен быць акуратным і разборлівым.
Усе работы павінны адпавядаць агульным патрабаванням да конкурсных работ. Казкі трэба дасылаць на адрас АПБ: г. Мінск, а/с 306, 220050
Тэрмін падачы работ: да 15 кастрычніка 2007 года.
Узрост удзельнікаў: не абмежаваны. 

 “Салавей у творах юных мастакоў”
     Прымаюцца выявы салаўя (малюнак, аплікацыя, вышыўка, скульптура). Работа павінна мець аўтарскую назву. Не прымаюцца малюнкі зробленыя простым алоўкам, а таксама працы з пластыліну. Усе работы павінны суправаджацца інфармацыяй адпаведна агульным патрабаванням да конкурсных работ.
Конкурсныя малюнкі дасылайце ў рэгіянальныя аддзяленні ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (адрасы пазначаны ніжэй).
Тэрмін падачы работ: да 31 мая 2007 года.
Узрост удзельнікаў: да 17 год.

Мастацкія работы неабходна дасылаць рэгіянальным каардынатарам:

Брэстская вобласць: Абрамчук А.В., а/с 38, Брэст, 224039
Магілёўская вобласць: Сідарэнка А.В., а/с 001, г. Магілёў, 212017
Гродзенская вобласць: Гуменны В.С., Гімназія №1, пр-т Я.Купалы, д. 82, г. Гродна, 230010
Гомельская вобласць:  Зеніна І.М., вул. Лясная, д.7, кв.1, г. Тураў, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл., 247980
Віцебская вобласць: Сінкевіч І.В., Цэнтр пазашкольнай работы, вул. Ленінская, 22, г.п. Шуміліна, Віцебская вобл., 211260 
Мінская вобласць:  АПБ, г.Мінск, а/с 306, 220050

Агульныя патрабаванні да конкурсных работ. На кожнай рабоце павінны быць пазначаны імя, імя па бацьку, прозвішча, узрост, дакладны адрас і тэлефон аўтара, назва гуртка, адрас, а так сама імя, прозвішча кіраўніка гуртка і яго тэлефон, калі аўтар з’яўляецца сябрам  якога-небудзь мастацкага гуртка. Без выканання гэтых патрабаванняў работы прымацца не будуць!

Конкурсныя работы не вяртаюцца. Яны могуць быць выкарыстаны для выставаў і публікацый у выданнях АПБ, а таксама ў газетах і часопісах з захаваннем аўтарства.

Узнагароджанне пераможцаў. Лаўрэатам конкурсаў будуць уручаны дыпломы, заахвочваючыя прызы і сувеніры. Усе ўдзельнікі атрымаюць лісты з падзякай і налепку з салаўём.
 

Акцыя “Першая песня салаўя”
   Мэтай акцыі з’яўляецца выяўленне першых салаўёў і назіранне за  прылётам птушак у розных абласцях нашай краіны. Калі ў Вашай мясцовасці заспявае першы салавей, неабходна да адразу патэлэфанаваць ці напісаць: дзе, калі і кім была зарэгістравана першая песня салаўя.   
 

Конкурс “Салаўіны гарадок”
    Мэтай акцыі з’яўляецца выяўленне населеных пунктаў, у якіх пражывае найбольшая колькасць салаўёў. Вялікая колькасць салаўёў сведчыць аб тым, што ў населеным пункце вялікая колькасць зялёных насаджэнняў і спрыяльнае экалагічнае асяроддзе.
   Па выніках акцыі адміністрацыі населеных пунктаў, дзе будзе зарэгістравана большая колькасць салаўёў атрымаюць спецыяльны сертыфікат, а населены пункт – статус "Салаўінага гарадка". 
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ў адзін з майскіх вечароў падлічыць колькасць салаўёў, якія спяваюць у Вашым горадзе ці вёсцы. Колькасць спяваючых самцоў, дату падлікаў, прозвішча, імя, адрас, тэлефон паведаміць ў АПБ да 31 мая.   

Акцыя “Салаўіныя ночы”
    Мэтамі акцыі з’яўляюцца знаёмства людзей с цудоўнай птушкай і яе песняй Салаўіныя вечары праводзяцца ў зялёнай зоне населеных пунктаў, дзе пяюць салаўі. Адбудуцца ўвечары 19-20 мая. У Мінску акцыя праводзіцца офісам АПБ, у регіёнах – мясцовымі аддзяленнямі АПБ.
   Разам з гэтай акцыяй АПБ правядзе Нацыянальны ўлік салаўёў У адзін з майскіх вечароў неабходна выйсці ў бліжэйшы лясны масіў, пойму ракі, парк ці сквер населенага пункта і падлічыть усіх салаўёў, якія сустрэнуцца на шляху. Колькасць спяваючых самцоў, працягласць маршрута ці плошчу парку, скверу, дату падлікаў, прозвішча, імя, адрас, тэлефон паведаміць ў АПБ да 31 мая.