|
|

Вышэйшым органам АПБ з’яўляецца З’езд, які склікаецца адзін раз у кожны календарны год. З’езд:
- зацвярджае Стратэгію развіцця на наступны перыяд і асноўныя напрамкі дзейнасці АПБ на год; разглядае і зацвярджае змены і дапаўненні ў Статут АПБ;
- абірае Старшыню, сябраў Центральнага савета (ЦС) і Рэвізійнай камісіі (РК) тэрмінам на тры гады;
- заслухоўвае і зацвярджае справаздачу ЦС, фінансавую справаздачу за год Дырэктара, справаздачу РК, прымае па іх рашэнні;
- зацвярджае ці адмяняе (пры неабходнасці) рашэнні ЦС.
У перыяд паміж з’ездамі працай АПБ кіруе Цэнтральны савет АПБ. Старшынёй ЦС і адначасова вышэйшай службовай асобай АПБ з’яўляецца Старшыня АПБ.
Да кампетэнцыі Цэнтральнага савета належыць:
- выпрацоўка асноўных напрамкаў дзейнасці АПБ;
- разгляд і зацвярджэнне гадавой тэхнічнай справаздачы Дырэктара, бюджэту, гадавога балансу і гадавой фінансавай справаздачы Дырэктара;
- унясенне ў Статут змяненняў і дапаўненняў у сувязі са змяненнем юрыдычнага адраса або са змяненнем заканадаўства;
- стварэнне і ліквідацыя мясцовых аддзяленняў, як з правамі юрыдычнай асобы, так і без іх, стварэнне і ліквідацыя рабочых групаў, клубаў сябраў АПБ;
- скліканне і арганізацыя правядзення З’ездаў АПБ;
- зацвярджэнне катэгорый сябраў, памераў, парадку і тэрмінаў выплаты узносаў, зацвярджэнне ўзораў сімволікі;
- прыняцце любых іншых рашэнняў, якія не адносяцца да кампетэнцыі З’езда.
Кантрольным органам АПБ з’яўляецца Рэвізійная камісія, якая абіраецца З’ездам тэрмінам на тры гады і рыхтуе справаздачы толькі для З’езда. Рэвізійная камісія АПБ:
- ажыццяўляе кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю АПБ, яе арганізацыйных структур АПБ і камерцыйных арганізацый, таксама і з долевым удзелам;
- разглядае гадавыя справаздачы ЦС, бюджэт, баланс, уносіць свае папраўкі і заўвагі; ажыццяўляе кантроль за вядзеннем дакументацыі ў АПБ;
- мае права патрабаваць ад кіраўнікоў, сябраў, супрацоўнікаў АПБ любыя дакументы, якія маюць адносіны да фінансавай дзейнасці АПБ.
Выканаўчым органам АПБ з’яўляецца Сакратарыят, працай якога і арганізацыі ўвогуле кіруе Дырэктар АПБ.
Рабочыя групы,
мясцовыя
аддзяленні,
Клуб “Рэдкая птушка”,
Клуб “Крылаты дазор”,
Клуб200 – арганізацыйныя структуры АПБ.
|