In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы

З кастрычніка 2013 г. за жывёламі Белавежскай пушчы падглядаюць «вочы»камер-фотапастак. Гэта стала магчымым дзякуючы праекту, які рэалізуе АПБ, нацпарк «Белавежская пушча» і Франкфурцкае заалагічнае таварыства. Агляды самых цікавых здымкаў шукайце штомесяц у гэтым раздзеле!

Пушчанскія зубры на самым вялікім графіці ў свеце 

Як ліса рыхтуе сані летам і як белавежскі зубр натхніў бразільскага мастака на самае вялікае графіці ў свеце? Новы агляд "Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы"!

Хто не пайшоў у школу з верасня? 

Кабанчыкі-падлеткі, зубраняты, гарэзлівыя ваўчаняты — сапраўдны дзіцячы садок у Белавежскай пушчы! А мы развітваемся з летам у запаведным лесе ў нашым вясёлым аглядзе.

Моладзь і лета 

Маленькія лосі, алені, жураўлі... Такое "зялёнае" лета у Белавежскай пушчы! Больш звяроў — у нашым штомесячным аглядзе.

Пра белавежскага Бэмбі і барсука сярод дня 

Сонечная куніца, дзённы шпацыр барсука і сапраўдны мульцік пра Бэмбі ў запаведным лесе — гэта чарговы агляд здымкаў з аўтаматычных фотакамер. Прыязджайце ў пушчу ўбачыць гэта на свае вочы!

Маленькія кабанчыкі, барсук і зялёная пушча 

Агляд жыцця жывёл запаведнага лесу: да пабачэння, вясна, і вітаем лета! 

Ліса — Шэрлак Холмс і журавель — настаўнік ёгі

Як жывуць звяры ў Белавежскай пушчы і як вясна крочыць па запаведнай зоне — праз "вочы" аўтаматычных фотакамер! Ад зуброў і ваўкоў — да сініцы і крумкача: тут усе! 

Белавежская вясна 

Рысь, кабанчыкі і Дзед Мароз. Чым жыве запаведны лес і як можна паехаць у Белавежскую пушчу валанцёрам? Агляд сакавіка 2016. 

Хто парапудзіў аленя? 

Радуемся вясне і яшчэ раз азірнемся на люты ў Белавежскай пушчы дзякуючы "Каналу дзікай прыроды"! 

То снег, то не снег. Зіма ў Белавежскай пушчы і ваўкі з ашыйнікамі 

Рысяня, мокры воўк і казуля, яка можа паслізнуцца. А яшчэ — гераіні прыродаахоўнага праекта для Белавежскай пушчы: ваўчыцы ў ашыніках! Цікавы агляд фота — тут.

Алень, барсук і "бясконцыя" кабанчыкі 

Як бадаецца алень і як барсукі шпацыруюць па Белавежскай пушчы ноччу? Чарговы агляд унікальных фотаздымкаў з запаведнага леса! 

Дэбют куніцы і казуля-рамантык 

Чарговы агляд з Белавежскай пушчы — гэта вялікая сям'я дзікоў, парачка ваўкоў, вечаровы лось, сонечная казуля і дэбют куніцы! Глядзім на жыццё дзікай прыроды разам! 

"Аліса ў краіне цудаў" і "Зорныя войны" Белавежскай пушчы 

А ў нас — восень і казачыныя падзеі ў запаведным лесе! Новы агляд фотаздымкаў з Белавежскай пушчы — гэта "Аліса ў краіне цудаў", казачныя алені, малютка малінаўка і нават "Зорныя войны"! Натхняйцеся і даведвайцеся новыя факты з жыцця жывёл - восеньскі агляд 

Развітанне з "пушчанскім" летам 

Парачкі аленяў, лісіц, зуброў і іншых жывёл развіталіся с летам і сустракаюць восень! Апошнія фотаздымкі ўлюбёнай пары года — у нашым аглядзе "Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы". 

Лета фотапастак-2015: ад калектыўных да індывідуальных "фотасесій" 

Лета ў Белавежскай пушчы — гэта кабанчыкі, злёткі ды ваўкі. Прапануем паглядзець чарговы агляд фотаздымкаў, атрыманых дзякуючы камерам-фотапасткам!

 

Лангуці кабанчыкаў ды пашпарт для рысі 

Што можа быць лепш, чым глядзець на рэдкія кадры з жыцця жывёл у запаведнай зоне Белавежскай пушчы?   Асабліва калі навокал — такая зеляніна! Прапануем чарговы агляд.

Вясна 2015: кабанчыкі, рысі ды казулі 

Маленькія кабанчыкі, грацыёзны самец рысі і рэдкая госця камер-фотапастак — казуля... Так мы завяршаем даволі ўдалы сезон вясна 2015 і пачынаем публікаваць фотаздымкі лета 2015 на "Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы". Апошнія фота — тут

Жураўлі, зубры і людзі 

Чарговы агляд фотаздымкаў з камер-фотапастак Белавежскай пушчы. Жураўлі, зубры, людзі і ўсё, што вы не паспелі паглядзець на працягу красавіка – тут!  

Як звяры нюхаюць вясну? 

Сакавік вачамі камер-фотапастак запомніўся нам безрогімі аленямі, 10-кілаграмовым барсуком і "завісшым" кажаном! Як жыццё ў лесе прачынаецца і як звяры нюхаюць вясну? Прапануем агляд першага месяца вясны!  

Пра страчаны рог, любімы рапс і коціка 

Віншуем з вясной і запрашаем пасмакаваць апошні месяц зімы ў фотаздымках з камер-фотапастак, якія ўсталяваны дзякуючы сумеснаму праекту АПБ, нацпарка "Белавежская пушча" і Франкфуртскаму заалагічнаму таварыству. Хто не заўсёды сачыў за новымі здымкамі ў сацыяльных сетках АПБ — прапануем наш агляд.  Канец зімы ў Белавежскай пушчы выдаўся даволі насычаным: з безрогім аленем, статкамі алянух і нават коцікам.  Глядзіце ўнікальныя фотаздымкі тут

Лісіцы, карагоды аленяў і "трыпціхі" 

Мы сабралі разам усе фотаздымкі "Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы", якія размяшчалі ў сацыяльных сетках у студзені. Ці бачылі вы наш "трыпціх" і карагод аленяў? Глядзіце поўны агляд тут

Дзікая прырода 2014: лепшыя сюжэты з камер-фотапастак

Напярэдадні новага года "Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы" правёў "Марафон цікавых фотаздымкаў з камер-фотапастак". Па просьбах нашых чытачоў мы сабралі марафон ў адзін агляд, каб было зручна яшчэ раз паглядзець непаўторныя сюжэты. Хутка шукайце свежыя фота зімы 2014-2015! А пакуль — агляд "Марафона"!

Белавежскі лістапад 

У апошні месяц восені камеры-фотапасткі парадавалі нашых чытачоў цікавымі здымкамі і відэасюжэтамі. Мы ўпершыню апублікавалі янотападобнага сабаку, нават зрабілі гэта 2 разы на працягу месяца! Таксама назіралі за сінхроннымі рухамі ваўкоў на відэа, разглядалі рага аленя і давадаліся, як доўга зубрыца корміць зубраня. Абагульняем лістапад 2014 у адзіны агляд.

Сачыце за "Каналам дзікай прыроды"! Абяцаем снежныя снежаньскія здымкі! 

11 кабанчыкаў за 9 секундаў і фотасесія рысі. Кастрычнік вачамі фотапастак 

Мінуў месяц, як на сайце АПБ з’явіўся «Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы». Кожны тыдзень мы знаёмім чытачоў з цікавымі фотаздымкамі, якія атрыманы з дапамогай камер-фотапастак, усталяваных у Белавежская пушчы. Гэта не мастацкія, але сапраўды ўнікальныя здымкі, якія паказываюць жыццё дзікай прыроды. Прыемна, што нашы чытачы таксама адзначылі гэтыя сюжэты. Фотаздымкі з Белавежскай пушчы – адны з самых папулярных у сацыяльных сетках АПБ! Акрамя «лайкаў», людзі дзеляцца сваімі эмоцыямі ад убачанага, сваім досведам і ўспамінамі ад уласных сустрэч з дзікімі жывёламі ў лесе. Дзякуй за гэта!

Цягам кастрычніка мы пісалі пра рысь, ваўкоў, дзікоў, лісіцу і гаспадара пушчы –зубраШто адбывалася ў пушчы ў кастрычніку? Чытайце ў нашым аглядзе

Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы 

З кастрычніка 2013 г. за жывёламі Белавежскай пушчы падглядаюць «вочы»камер-фотапастак. Гэта стала магчымым дзякуючы праекту, які рэалізуе  АПБ, нацпарк «Белавежская пушча» і Франкфурцкае заалагічнае таварыства.

30 камер прыносяць каля 600– 1000 фота і відэазапісаў кожны месяц, і часта радуюць унікальнымі кадрамі. Танцы журавоў, бойкі аленяў і іншыя цікавыя імгненні з жыцця жывёл не схаваліся ад камер, што спрацоўваюць на рух. Хочацца падзяліцца  вынікамі працы! Для гэтага на сайце АПБ з’явіўся блог «Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы». Тут мы будзем старацца знаёміць вас з цікавымі здымкамі жывёл. Шукайце свежыя фота з Белавежскай пушчы кожны тыдзень у сацыяльных сетках АПБ «ВКонтакте» і ў Facebook! Агульны агляд з фотапастак за месяц будзе з’яўляцца на сайце АПБ у блогу «Канал дзікай прыроды з Белавежскай пушчы».

Сёння ў Белавежскай пушчы водзяцца чатыры з пяці відаў вялікай еўрапейскай пяцёркі. У нацпарку ёсць зубр, лось, воўк і рысь, не хапае толькі мядзведзя. Так што паглядзець будзе на што, сачыце за блогам! Падрабязней пра праект – тут