In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Спіс відаў

А Б В Г Д Е Ж З К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ю

А

Авяльга / Иволга обыкновенная / Oriolus oriolus
Самец амаль цалкам ярка-жоўты з чорнымi крыламi i часткай хваста. Самка i маладыя больш аднастайна афарбаваныя — зеленавата-жоўтыя, ад споду падоўжныя рыскi, крылы i... далей...

Аляпка / Оляпка / Cinclus cinclus
Чорна-карычневая з белым горлам i грудзьмi. Маладыя падобныя на дарослых (верх крыху святлейшы, ніз шэры). Голас: песня з не вельмi гучных шчэбету i свiстаў,... далей...

Амялушка / Свиристель / Bombycilla garrulus
Шэра-карычневая з вялiкiм чубам, на канцы хваста жоўта-чорная палоска. На крыле бела-чырвонае люстэрка. Самка менш кантрастная. Маладыя без люстэрка на крыле i чорнага горла,... далей...

Арабок / Рябчик / Bonasa bonasia
Крыху нагадвае курапатак, апярэнне стракатае на каштанаватым фоне; на галаве невялiкi чуб, дастаткова доўгi хвост, у палёце закруглены, з чорнай паласой i белым заканчэннем.... далей...

Арлан-белахвост / Орлан-белохвост / Haliaeetus albicilla
Птушка вельмi вялікіх памераў. Ад арла-маркута адрознiваецца больш кароткiм, клiнаватым хвастом. У маладых галава i хвост цёмныя, на працягу 4-6 гадоў галава робiцца больш... далей...

Арлец вялікі / Подорлик большой / Aquila clanga
Цяжка адрознiваецца ад малога арляца, таксама можна пераблытаць са стэпавым арлом i арлом-маркутом. Найлепшай вызначальнай рысай з’яўляюцца белаватыя плямы на надхвосці i некаторых крыючых... далей...

Арол стэпавы / Орел степной / Aquila nipalensis
Вельмi цёмны, ва ўсiх узростах хвост папярочна-паласаты. Можна пераблытаць з арлом-маркутом, ад якога адрознiваецца больш цёмным апярэннем i меншымi памерамi, а таксама з вялікім-арляцом... далей...

Арол-вужаед / Змееяд / Circaetus gallicus
Ад меншых за яго канюхоў i асаеда адрознiваецца вялiкай галавой. Палоска на грудзях i шыi ў светлых асобiн слаба бачная. Ногi папялістыя. Маладыя больш... далей...

Арол-карлік / Орел-карлик / Aquila pennata
Страйнейшы за канюха-мышалова, з больш доўгiмi крыламi i хвастом. Заўсёды прысутнічаюць белыя плямы рознай велiчынi. Лятае хутка i ўпэўнена, хапае птушак, якіх часта даганяе... далей...

Арол-магільнік / Могильник / Aquila heliaca
Буры з белымi плямамi рознай велiчынi на плячах. Гэтыя плямы звычайна адсутнiчаюць ў аднагадовых птушак. Палавую сталасць i дарослае апярэнне набываюць прыкладна ў 5... далей...

Арол-маркут / Беркут / Aquila chrysaetos
Вялiкi, буры драпежнiк з нагамi, аперанымi да пальцаў. Палавой сталасці дасягаюць прыблiзна на 5-м годзе. Пад час дасягнення сталасці аснова хваста цямнее, знiкаюць белыя... далей...

Арэхаўка / Кедровка / Nucifraga caryocatactes
Паводзінамі і велічынёй крыху падобная да сойкі. Адрозніваецца выразнай афарбоўкай: карычневая з мноствам кроплепадобных белых плямак i характэрным белым заканчэннем адносна кароткага хваста. У... далей...

Асаед звычайны / Осоед обыкновенный / Pernis apivorus
Апярэнне ад светлага да аднолькава цёмна-карычневага. На хвасце амаль заўседы бачныя папярочныя палосы, знiзу на крылах характэрны малюнак. Найбольш тонкі і доўгi хвост, у... далей...

* Тэксты апісанняў узяты з Палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы". — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000, пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.