In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Пастушковыя

Від: Драч

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Верабей Аўтар: © М. Верабей

Драч

Лацінская назва: Crex crex
Ангельская назва: Corncrake
Руская назва: Коростель

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Крылы, асаблiва ў палёце, іржавыя i кароткiя, дзюба светлая. Маладыя больш карычневыя, без шэрага колеру на галаве. Птушаняты ў чорным пуху з шэрай дзюбай. Голас: манатоннае, цвёрдае «чэччр-чэччр, чэччр», або «крэкс, крэкс...», якое кожны раз заканчваецца цiхiм «ум» (чуваць толькi зблiзку); асцерагае басовым «курр», позыў «тук, тук». Даўжыня цела: 24-30 см, размах крылаў 41-53 см.

Падвiды: не мае.

Бiятоп: вільготныя адкрытыя тэрыторыі каля стаячых вадаёмаў або берагі рэк, зараснікі трыснягу, маладыя лясныя пасадкі, нізкія кусты, лугi з высокай травой i групамi кустоў, а таксама сельскагаспадарчыя палi (рапс, метлюжковыя, канюшына, бульба — асабліва ў паслягнездавы перыяд); на забалочаных лугах нешматлiкi. У Альпах даходзіць да 1400 м в.у.м., а на Каўказе — да 3000 м в.у.м..

Гняздо: на зямлi (у месцы, у якім не выходзяць грунтавыя воды), пад купiнай травы, прыкрытае зверху заламанымі сцёбламі, радзей унутры куста. Чашападобнае з сухой травы або асакi з прымессю моху ў аснове i знешняй частцы. D = 12-15 см, d = 10-12 см, H = прыбл. 7 см, h = 3-5 см.

Яйкi: 8-12 (6-14, часам 18), крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом або авальныя з крыху завостранымі канцамі (вельмi рэдка з аднолькавымi канцамi). Белыя з ружаватым, жаўтаватым альбо жоўта-зеленаватым або папяліста-блакітным адценнем. Плямы падвойныя: глыбокiя папяліста-фiялетавыя, шэрыя або ружовыя, паверхневыя — iржава-карычневыя. Памеры: 37,0 х 27,0 мм (33,0-42,0 х 26,0-30,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пд і Пн), зах. i цэнтр. Азiя.

Пералёты: IV-V, VIII-X (ХІ).

Месца зiмовак: Афрыка на Пд ад Сахары i Мадагаскар. Частка папуляцый застаецца ўзiмку ў паўд. Еўропе i Азii, а таксама ў паўн. Афрыцы.

Беларусь: звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Курапатка шэрая;