In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Казарка чырвонаваллёвая

Клікніце, каб павялічыць!
Tyler Brenot Аўтар: Tyler Brenot

Казарка чырвонаваллёвая

Лацінская назва: Branta ruficollis
Ангельская назва: Red-breasted goose
Руская назва: Казарка краснозобая

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Палавы дымарфізм адсутнічае. Чорна-белая з шыяй і бокам галавы каштанава-ржавага колеру. Маладыя больш светлыя, матава-карычневыя, без белай плямы за дзюбай. Голас: звонкія, прарэзлівыя, двухскладовыя выгукі «кік-лік, кік-віт, ці-кі». Даўжыня цела 53-56 см, размах крылаў 115-135 см. Самка нязначна меншая за самца.

Падвiды: не мае.

Бiятоп: узнятыя раёны тундры або лесатундры паблiзу ад вады; зiмуе на адкрытай прасторы ў салёных паўпустынях або стэпах недалёка ад кантынентальных вадаёмаў або марскiх узбярэжжаў.

Гняздо: у невялiкай калонii на абрывiстых берагах вадаёмаў (часцей за ўсё рачных далiн), якiя параслi кустамi, а таксама травянiстай раслiннасцю, адкрытае, з сухiх сцёблаў зялёнай раслiннасцi; выслана цёмным пухам (часам паглыбленне ў засохлай зялёнай раслiннасцi, на якiм ляжыць слой пуху). d = 19-25 см.

Яйкi: 3-6, зеленаватыя або бела-шэрыя з зеленаватым адценнем. Памеры: 63,2-70,0 х 44,5-47,5 мм.

Арэал:Пн Сiбiры ад п-ва Ямал праз Гыданскі п-аў і Таймыр да вусця р.Чатанга.

Пералёты: III-VI, IX. Далятае да ўсiх еўрапейскiх краiн.

Месца зiмовак: Пд Каспiйскага м., рэкi Сырдар’я, Тыгр i Еўфрат, рэдка — Чорнае м., Балканы, Турцыя. Часам у паўд. i ўсх. Еўропе (Вялiкабрытанiя, Галандыя). Адзiнкава ва ўсiх краiнах Еўропы.

Беларусь: вельмі рэдкі ў час транзітных міграцый від.