In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Шыладзюбыя

Від: Хадулачнік

Клікніце, каб павялічыць!
© А. Сербун Аўтар: © А. Сербун

Хадулачнік

Лацінская назва: Himantopus himantopus
Ангельская назва: Black-winged stilt
Руская назва: Ходулочник

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Хударлявага выгляду птушка чорна-белай афарбоўкі, з вельмі доўгімі, чырванаватымі нагамі і доўгай, прамой дзюбай. У палёце спiна і крылы чорныя (таксама ад споду), ногі выступаюць далёка за хвост. Самец у гнездавы перыяд з чорным верхам галавы і шыі. Самка з карычневым адценнем, на галаве толькі шэры налёт. У маладых верх цела шэры. Голас: пранізлiвае, прарэзлiвае «кііп, кііп». Даўжыня цела 35-40 см, размах крылаў 67-83 см.

Падвіды:з 5 падвідаў у Еўропе толькі Н.h. himantopus - Францыя, Пд Пiрэнейскага п-ва, паўн. Афрыка, Мадагаскар, наУда Сярэд. Азii i паўн.-цэнтр. Кiтая, Тайваня, Iндыi i Iндакiтая.

Біятоп:плоскія берагі розных кантынентальных вадаёмаў – як салёных, так і прэсных, парослыя раслінамі дэльты, эстуарыі, месцы вакол заліваў і марскіх лагун або балот.

Гняздо:на невялічкім востраве або выступаючай з мелкаводдзя купіне, часам на сухім беразе да 200 м і далей ад вады, часта ў калоніях. Форма гнязда вельмі розная — ад неглыбокай ямкі свабоднай формы да добрага гнязда з багатай высцілкай з сухой расліннасці, колькасць якой залежыць ад вільготнасці асновы гнязда. D= 11-15 см.

Яйкі:звычайна 4 (3-5), грушападобныя да авальных з тупым вузейшым канцом, гліністыя або карычнева-гліністыя з бура-папялістымі або бура-чорнымі (часам шэрымі) плямамі. Памеры: 44,0 х 31,0 мм (41,0-47,5 х 29,0- 32,0 мм).

Арэал:разарваны: паўд. Еўропа, паўд. частка Азіі, Аўстралія, Малайзiя, Філіпіны, Новая Гвінея, Інданезія, Новая Зеландыя, Афрыка на Пд ад Сахары, цэнтр. частка Паўд. Амерыкі, Цэнтр. Амерыка і Пд ЗША.

Пералёты:паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя – пералётныя ІІІ- IV (V), VIII-IX (Х).

Месца зімовак:у межах гнездавога арэала, а таксама ў Афрыцы, на Мадагаскары, Б. Усходзе, у паўд. Азіі (Індыі, Індакітаі, Філіпінах, Інданезіі), Новай Гвінеі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.

Беларусь: вельмі рэдкі на гнездаванні пералётны від, якi ўпершыню з’явіўся ў 1990-х гадах.