In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Сяўцовыя

Від: Хрустан

Клікніце, каб павялічыць!
Lutz Lücker Аўтар: Lutz Lücker

Хрустан

Лацінская назва: Charadrius morinellus
Ангельская назва: Dotterel
Руская назва: Хрустан

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У гнездавы перыяд у абодвух полаў на грудзях тонкая белая паласа памiж шэра-карычневымi грудзьмi i рудым жыватом. Белыя шчака i брыво. Самка крыху большая за самца. У негнездавы час i маладыя светла-карычнявата-шэрыя са светлым падбрушшам. Голас: спакойнае, флейтавае «д’юр-д’юр», пры небяспецы — «юi». Даўжыня цела 20-27 см, размах крылаў 45-51 см.

Падвiды: не мае.

Біятоп: гнездавы: у гарах — вышэй мяжы лесу на голых скалах з купінамi скупой альпiйскай раслiннасцi. У тундры — на ўзвышшах у камянiстых раёнах. У паслягнездавы перыяд — паблізу ўзбярэжжаў, у плоскіх, адкрытых, без дрэў тэрыторыях, у стэпах з нізкай, моцна згрызенай расліннасцю або на салёных глебах, на чэзлых пасевах і ў нізінных стэпах.

Гняздо: у ямцы, высланай мохам, лішайнікамi i сцёбламi травянiстай раслiннасцi (на дне часта сухое лiсце кусцікаў), каля каменя або купiны раслiннасцi. D = 9-10 см, H = прыбл. 3 см.

Яйкi: 3 (2-4), авальныя, афарбоўка зменлівая: цялеснага колеру, алiўкава-карычневыя, аліўкава-зялёныя, шэра-алiўкавыя, чырвона-карычневыя альбо карычняватыя з цёмна-карычневымi або чырвона-карычневымі паверхневымі вялікімі плямамi і глыбокiмі нешматлікімі і шэрымі. Памеры: 41,0 х 28,5 мм (36,0-46,5 х 26,5-31,5 мм).

Арэал: разарваны, лакальна ў паўд.-цэнтр. Еўропе, Шатландыі, Скандынавiі, на Урале, у паўн. i цэнтр. Азiі.

Пералёты: пералётны (ІІІ) IV-V (VI), VIII (ІХ-X).

Месца зiмовак: басейн Міжземнага м., Б. Усход, Аравійскі п-аў, паўн. Афрыка.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны пад час міграцый від.

Падобныя віды

Крэчатка;