In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бакасавыя

Від: Кіркун малы

Клікніце, каб павялічыць!
© В. Пракапчук Аўтар: © В. Пракапчук © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Кіркун малы

Лацінская назва: Calidris minuta
Ангельская назва: Little stint
Руская назва: Кулик-воробей

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Падобны да белахвостага пясочнiка. У шлюбным уборы карычнева-шэры з белым жыватом i цёмнымi нагамi. У негнездавы час карычнева-ржавы колер адсутнiчае. На спiне белыя плямкi выкладваюцца ў лiтару «V». Апярэнне маладых нагадвае шлюбны ўбор дарослых, але з больш выразнай лiтарай «V» на спiне. Над вокам белае брыво. У палёце сярэдзiна паяснiцы i хваста цёмныя, па баках паяснiца белая, а бакавыя рулявыя шэрыя. Голас: вiбрыруючае «дюрр-дiрр-дiр, тiррю-тi-тi», у пералётных — «пiк-пiк-пiк-пiк». Даўжыня цела 12-16 см, размах крылаў 27-37 см. (параўн. з 243).

Падвіды:не мае.

Біятоп:берагі тундравых вадаёмаў, пад час пералётаў і на зімоўцы — галоўным чынам, марскія ўзбярэжжы, радзей берагі вялікіх кантынентальных вадаёмаў.

Гняздо:у сухой ямцы на зямлі або на купіне, скупа высланай рэшткамі сухіх наземных раслін (часам з прымессю лісця карлікавых вербаў), часцей пад прыкрыццем кусцікаў, чым на адкрытым месцы. D= 8-9 см.

Яйкі:(3) 4, авальныя да грушападобных з вострым вузейшым канцом, ад светла-аліўкавых да карычнева-аліўкавых або зеленавата-гліністых з папялістымі глыбокімі і цёмна-карычневымі або карычневымі паверхневымі плямамі. Памеры: 28,5 х 20,5 мм (27,0-30,5 х 19,0-22,0 мм).

Арэал:крайняя Пн усх. Еўропы і Сібіры да Чукоткі.

Пералёты:пералётны (V-VI, VIII-X).

Месца зімовак:галоўным чынам паўд. Азія (Індыя, Аравійскі п-аў), Афрыка (акрамя Сахары), Мадагаскар, а таксама ў Францыі на ўзбярэжжах Біскайкага заліва, Пiрэнейскі п-аў, на ўзбярэжжах Міжземнамор’я, у М. Азіі, Месапатаміі і на Пд Каспійскага м.

Беларусь: рэдкі, вядомы толькі ў час транзітных міграцый від.

Падобныя віды

Пясочнік белахвосты; Кіркун вялікі;