In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бакасавыя

Від: Чырвонаваллёвік

Клікніце, каб павялічыць!
© В. Пракапчук Аўтар: © В. Пракапчук © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Чырвонаваллёвік

Лацінская назва: Calidris ferruginea
Ангельская назва: Curlew sandpiper
Руская назва: Краснозобик

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У шлюбным уборы ржавага колеру, у негнездавы час — шэра-карычневы з вельмi слаба вызначаным штрыхаваннем на грудзях i па баках цела. Жывот i паяснiца светлыя, зверху хвост у палёце цёмны. Дзюба загнута ўнiз (параўн. з 238). Голас: чыстае i мяккае «д’iррп, дюрiтiт, дiрiт». Даўжыня цела 18-23 см, размах крылаў 38-46 см.

Падвіды:не мае.

Біятоп:паўн. пагоркавая тундра ўздоўж паўн. узбярэжжаў Азіі з нізкай расліннасцю і групамі кустоў вярбы і гурбамі снегу; пад час пералётаў і на зімоўках — часцей марскія ўзбярэжжы, чым кантынентальныя вадаёмы, аддае ім перавагу, калі яны знаходзяцца пасярод лугоў і пашаў.

Гняздо:на невялічкіх пагорках, звычайна з паўд. экспазіцыяй (дзе няма снегу), у ямцы. Часта займае гнёзды з мінулых гадоў. Рэдкая высцілка з сухога моху, лішайнікаў або лісця вярбы. d= 8-9 см, h= 4-5 см. Можа ўтвараць гнездавыя калоніі.

Яйкі:4, падоўжаныя з вострымі канцамі або грушападобныя, светла-аліўкавыя або зялёна-аліўкавыя, з мноствам карычнева-чорных плям (звычайна на тупым канцы), часам з глыбокімі шэра-фіялетавымі плямамі. Памеры: 36,5 х 25,5 мм (33,0-40,0 х 25,0-26,5 мм).

Арэал:паўн. Сібір (ад п-ва Ямал — уключна — да Чукоткі) і Новасібірскіх а-воў.

Пералёты:пералётны — IV-V, VII- ІX (Х). Рэгулярна залятае ў Еўропу.

Месца зімовак:паўд.-ўсх. Азія, Малайзiя, Інданезія, Аўстралія, Афрыка (акрамя Пн і Сахары), Мадагаскар.

Беларусь: рэдкі, вядомы толькі ў час транзітных міграцый від.

Падобныя віды

Пясочнік ісландскі; Кіркун вялікі;