In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бакасавыя

Від: Стучок

Клікніце, каб павялічыць!
© Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Стучок

Лацінская назва: Lymnocryptes minimus
Ангельская назва: Jack snipe
Руская назва: Гаршнеп

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Найменшы з бакасаў. З кароткай дзюбай i павольным палётам, узлятае моўчкi. У палёце на спiне цёмныя плямы, хвост востра заканчваецца, без белага колеру. Голас: у токавым палёце i на зямлi глухое, рытмiчнае «локтогi», падобнае на тупат каня, пад час знiжэння хуткае «цiк-цiк». Даўжыня цела 17-23 см, размах крылаў 34-42 см.

Падвіды: не мае.

Біятоп: тайга і тэрыторыі, парослыя бярозамі і вербамі, мохавыя балоты, балоты вакол азёр і старыцы, таксама берагі заглееных марскіх заток. У паслягнездавы перыяд — балоты, тарфянікі, вільготныя лугі і пашы, берагі рэк і іншых вадаёмаў з цякучай вадой, плоскія (звычайна глеевыя) марскія ўзбярэжжы.

Гняздо: ямка ў сухім грунце, якая скупа выслана сухой травой або лісцем (у купіне травяністай расліннасці, часта ў нізкім кусце). d = 5-8 см, h = 2,5-5 см.

Яйкі: звычайна 4 (часам 3), грушападобныя, карычняватыя або карычнева-аліўкавыя з чорна-бурымі мазкамі. Памеры: 38,5 х 27,4 мм (35,0-41,5 х 25,5-30,5 мм).

Арэал: паўн.-ўсх. Еўропа і Сібір (акрамя крайняй Пн).

Пералёты: пералётны (ІІІ) IV-V, (VІІІ) IX-XI.

Месца зімовак: паўд.-зах. Скандынавія, Брытанскія а-вы, басейн Міжземнага м., зах. Еўропа, паўд. і ўсх. Азія, Усх. і паўн. Афрыка.

Беларусь: рэдкі на міграцыях і на зімоўцы від; у 1980-х адзінкавыя пары адзначаліся на гнездаванні на поўначы Беларусі.

Падобныя віды

Бакас; Дубальт; Слонка;