In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бакасавыя

Від: Дубальт

Клікніце, каб павялічыць!
© В. Федасенка Аўтар: © В. Федасенка © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Дубальт

Лацінская назва: Gallinago media
Ангельская назва: Great snipe
Руская назва: Дупель

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Вельмi падобны да бакаса, маладыя не адрознiваюцца па знешняму выгляду. Дзюба больш кароткая i рысунак на галаве не такi кантрастны. У палёце зверху бачныя белыя крайнiя рулявыя. Узлятае моўчкi, ляцiць прама. Голас: пад час такавання на зямлi самец клацае дзюбай, клякоча, мурлыкае i выдае гук «бi-бi-бi». Даўжыня цела 27-31 см, размах крылаў 43-50 см.

Падвіды: не мае.

Біятоп: заліўныя лугі (звычайна паблізу рэк) з групамі кустоў, тарфянікі, забалочаныя тэрыторыі, тайга, на Пн – тундра (звычайна з бярозамі). У Скандынавіі пашыраны і вышэй за 1000 м в.у.м..

Гняздо: у неглыбокай ямцы ў даволі сухім месцы (звычайна на ўзгорачку). Часцей за ўсё добра схаванае сярод расліннасці. Высцілка даволі скупая з сухіх, укладзеных кругам траў і моху. D = 9-14 см, h = 2-3 см.

Яйкі: звычайна 4 (вельмі рэдка 3 або 5), авальныя да грушападобных, з больш павольна закругленым канцом, чым у бакаса, ад шараватых да палева-жоўтых, часам аліўкавыя або зеленаватыя; плямкі даволі вялікія: глыбокія – светла-шэрыя (галоўным чынам на шырокiм канцы), паверхневыя – карычневыя або карычнева-вішнёвыя. Памеры: 45,5 х 32,0 мм (41,0-49,0 х 26,0-33,5 мм).

Арэал: Скандынавія і паўн.-ўсх. Еўропа і паўн.-зах. Азія на У ад р.Енісей.

Пералёты: (ІІІ) IV-V, VIIІ-IX.

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, Судан, Эфіопія (па расійскіх звестках, таксама паўд.-зах. частка Каспійскага м. і Месапатамія).

Беларусь: нешматлікі пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Стучок; Бакас; Слонка;