In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бакасавыя

Від: Слонка

Клікніце, каб павялічыць!

Слонка

Лацінская назва: Scolopax rusticola
Ангельская назва: Woodcock
Руская назва: Вальдшнеп

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Найбуйнейшы з бакасаў. Спод цела ў хвалiстых цёмных папярочных палосах. Крылы ў палёце заканчваюцца акругла. Дзюба светлая, ногi жоўтыя. Голас: пад час токавага палёту ў змроку i перад свiтанкам высокае «тсiiк, тсiiк, тсiiк», пасля нiзкае хрыпенне «хорк-хорк-хорк». Даўжыня цела 33-38 см, размах крылаў 56-66 см.

Падвіды: не мае.

Біятоп: вільготныя дрэвастоі, звычайна лісцевыя або змяшаныя, з добра развітым падлескам, таксама хваёвыя дрэвастоі (напр., у Фенаскандыі). У Швейцарыі даходзіць да 2000 м в.у.м..

Гняздо: у лесе, ямка пад прыкрыццем галін або сухога галля, з высцілкай з напаўзгнілага лісця, парахні, травы і каташкоў асіны; часам ямка ў тоўстым слоі лістця. У некаторых частках арэала гняздзіцца ў адкрытых месцах (на палях, балотах, месцах, парослых верасам); у гэтых выпадках гняздо схавана сярод нізкай або сярэдняй вышыні расліннасці. D = 12-15 см, h высцілкі 2-3 см, H = 2-5 см.

Яйкі: 2-6 (звычайна 4), грушападобныя з тупым вузейшым канцом, светла-шэра-гліністыя, светла-ржава-гліністыя або ружова-карычневыя. Глыбокія плямы – папялістыя, iржава-папялістыя або фіялетава-папялістыя (светлыя); паверхневыя – бурыя альбо аліўкава-бурыя. Памеры: 44,0 х 34,0 мм (42,0-49,0 х 32,0-35,0 мм).

Арэал: разарваны, Еўропа (акрамя крайніх Пд і Пн), шырокай паласой праз Азію да Сахаліна і Японіі ўключна, а таксама Каўказ і Гімалаі.

Пералёты: III-IV, IX-XI. У паўд. і зах. частках арэала — аселая.

Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала; зах. Еўропа і Пд Вялікабрытаніі, Ірландыя, паўд. і ўсх. Азія, паўн. Афрыка.

Беларусь: вельмі шырока распаўсюджаны ў лясах, звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Бакас; Дубальт;