In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бакасавыя

Від: Грыцук вялікі

Клікніце, каб павялічыць!
© С. Зуёнак Аўтар: © С. Зуёнак © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Грыцук вялікі

Лацінская назва: Limosa limosa
Ангельская назва: Black-tailed godwit
Руская назва: Веретенник большой

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Доўгая, прамая дзюба, аранжавая каля асновы i з цёмным канцом. Галава i перад цела ў шлюбным уборы карычнева-ржавага колеру, жывот паласаты. У негнездавы час шэры з белым жыватом. Хвост заканчваецца чорнай шырокай паласой, добра бачнай у палёце, на крылах вялiкае белае люстэрка. Голас: вельмi разнастайны: гучнае, крыклiвае «ціу-і-ціу», насавое «квіі-іт», каля гнязда ў палёце «верэцень-верэцень», або «аўдоціа-аўдоціа», або «рііта-рііта-рііта». Даўжыня цела 40-48 см, размах крылаў 68-82 см.

Падвіды: L. l. limosa – большая частка Еўропы; L. l. islandica – Ісландыя, Шатландыя, паўн. Нарвегія; L. l. melanuroides — ізаляваныя папуляцыі ва ўсх. Сібіры, Манголіі, паўн.-ўсх. Кітаі і на Д. Усходзе Расіі.

Біятоп: вільготныя лугі і балоты з купінамі асакі, вільготныя тарфянікі, травяністыя берагі азёр, прыгнечаныя стэпы. Пранікае на сельгастэрыторыі (асабліва на пашы, лугі, вільготныя палі).

Гняздо: у неглыбокай ямцы на выступаючай з вады купіне траў і асок або на культурных лугах на сухіх месцах, часта пад кустом, з бакоў пад прыкрыццем раслін. Чашападобнае, з невялікай колькасці лістоў асок, сцёблаў хвашчу, лісця або іншай расліннасці. У выключных выпадках гнёзды размяшчае на плыткай вадзе (глыбінёй 10 — 20 см), і яны ў выглядзе стажка са шчыльна ўкладзенага матэрыялу. D = 15-20 см, h = 2-7 см.

Яйкі: 3-4 (часам 5), авальныя або грушападобныя, аліўкава-зеленаватыя, аліўкава-бурыя альбо аліўкава-жоўтыя, часам цёмна-карычневыя. Глыбокія плямкі шэравата-карычневыя, паверхневыя – (даволі вялікія) карычневыя альбо аліўкава-карычневыя, звычайна іх крыху больш на шырокім канцы. Памеры: 54,0 х 38,0 мм (48,5-60,0 х 34,0-41,0 мм).

Арэал: Ісландыя, лакальна зах. Еўропа і ад цэнтр. і ўсх. Еўропы паласой праз Азію да Сахаліна і Камчаткі.

Пералёты: (ІІ) III-IV, VII-IX (Х).

Месца зімовак: у Еўропе — міжземнаморскія краіны, М. Азія, Месапатамія, паўд.-ўсх. Азія, Філіпіны, Малайскі арх., Аўстралія, паўн. і экватарыяльная Афрыка.

Беларусь: нешматлікі, але яшчэ месцамі звычайны пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Грыцук малы;