In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Бакасавыя

Від: Кулік-случок

Клікніце, каб павялічыць!
© Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава

Кулік-случок

Лацінская назва: Tringa totanus
Ангельская назва: Redshank
Руская назва: Травник

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Папяліста-карычневы з цёмнымi плямкамi на ўсiм целе. На крылах белае люстэрка (асаблiва добра бачнае ў палёце). Дзюба больш кароткая, чым у кулiка-шчогаля, чырвоная каля асновы i з цёмным канцом. Ногi чырвоныя, у маладых жаўтаватыя. Голас: «тлюі-хю-хю», шлюбны — гучнае i меладычнае «дiдлiйя-дiдлiйя-лiйя-лiйя», позыў «цью-цью-цью», асцерагаючы — «цьiк, гiб». Даўжыня цела 27-31 см, размах крылаў 47-65 см.

Падвіды: з 6 вылучаемых падвідаў 2 гняздзяцца ў Еўропе: T. t. totanus- Аркадскія і Шэтландскія а-вы, паўн. Скандынавія, на Пд да Пiрэнейскага п-ва, Італіі, Туніса, Турцыі і на У да зах. Сібіры; T. t. robusta — Ісландыя, Фарэры, магчыма, Шатландыя; T. t. ussuriensis — паўд. Сібір і Манголія на У да паўд. Маньчжурыі і Д. Усходу Расіі (верагодна, залятае ў Еўропу); зімуе ад усх. басейна Міжземнага м. і ўсх. Афрыкі праз Чырвонае м., Персідскі заліў і Аравію да зах. Індыі.

Біятоп:вялікія, рознага тыпу вільготныя і забалочаныя адкрытыя травяністыя тэрыторыі, лугі, забалочаныя берагі рэк, сажалак і азёр. У гарах даходзіць да 2300 м в.у.м. (Алтай), 3100 м в.у.м. (Арменія), 4000 м в.у.м. (Памір). У паслягнездавы перыяд аддае перавагу марскім узбярэжжам, эстуарыям, плыткім залівам, месцам з глеевымi берагамi.

Гняздо:у сухім месцы ў даволі глыбокай ямцы, пад прыкрыццем травы або невялікага кусціка (асабліва добра закрытае з бакоў, а часам таксама зверху з бакавым уваходам). Высцілка з сухой травы, укладзенай кругам, таўшчынёй прыбл. 2 см, часам з прымессю моху або без высцілкі. Можа ўтвараць гнездавыя калоніі. D = 10-12 см, H = 4-5 см.

Яйкі:звычайна 4 (выключна 8, верагодна, ад дзвюхсамак), грушападобныя да авальных, з сярэдне тупым вузейшым канцом, крэмавыя, жоўта-зеленаватыя або глініста-жоўтыя; глыбокія плямы карычнева-шэрыя, паверхневыя – карычневыя з вішнёвым адценнем, часта іх больш на шырокім канцы. Памеры: 44,5 х 30,5 мм (41,0-49,0 х 28,5-33,0 мм).

Арэал:большая частка Еўропы (у паўд., зах. і часткова цэнтр. – толькі лакальна), М. Азія і праз Азію шырокай паласой да Сахаліна.

Пералёты:III-IV (V), VII-X. Папуляцыі на З і Пд арэала – аселыя.

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Ісландыя, Брытанскія а-вы, паўд.-зах. Скандынавія, паўд. Іспанія і Францыя, Пд Каспійскага м., паўд. Азія, паўд.-ўсх. Філіпіны і Малайзiя, Афрыка (акрамя цэнтр. часткі).

Беларусь:адзін з найбольш звычайных пералётных і транзітна мігрыруючых відаў кулікоў.

Падобныя віды

Баталён; Кулік-шчогаль;