In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Качка-мандарынка

Клікніце, каб павялічыць!
Mitten Аўтар: Mitten

Качка-мандарынка

Лацінская назва: Aix galericulata
Ангельская назва: Mandarin duck
Руская назва: Мандаринка

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самец у шлюбным уборы вельмі прыгожы, ярка ўбраны: на галаве чуб і ўпрыгожваючыя пёры па баках цела, накшталт веера, чырвоная дзюба. Самка і маладыя шэра-бурыя з шэрай дзюбай, вакол вока белае аблямаванне, якое пераходзіць у брыво. Самец у негнездавы час падобны да самкі, але з чырванаватай дзюбай. Голас: свіст «літ», хрыплае «квак». Даўжыня цела 41-49 см, размах крылаў 68-74 см.

Падвiды: не мае.

Бiятоп: вялiкiя кантынентальныя вадаёмы сярод дрэў або за травамi, якiя параслi лесам; узiмку — у прыморскай зоне.

Гняздо: на рознай вышынi ў дуплах нахiленых над вадой дрэў у лясах з густым падлескам. Значна радзей на зямлi ў паглыбленнi пад прыкрыццем ствалоў дрэў або iншай густой раслiннасцi.

Яйкi: 9-12 (14), ад чыста белых да крэмавых (колеру слановай косцi). Памеры: 51,0-37,0 мм (46,0-55,0 х 34,0-41,0 мм).

Арэал: Прыморскi край, усх. Кiтай, Курыльскiя а-вы, Сахалiн, Японiя, Тайвань, спарадычна ва ўсх. Манголii. Iнтрадуцыравана ў Англіі і Германіі, гняздзiцца ў апошні час таксама ў Галандыі, Бельгіі,Францыі, Даніі, Аўстрыі і Ірландыі.

Пералёты: паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя (III-V, X-XI). Птушкi, якiх адзначаюць у розных еўрапейскiх краiнах, хутчэй за ўсё раней захоўваліся ў заасадах або качуюць.

Месца зiмовак: Японiя, паўд.-ўсх. Кiтай, Тайвань.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.