In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Сяўцовыя

Від: Каменешарка

Клікніце, каб павялічыць!
© П. Пінчук Аўтар: © П. Пінчук © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Каменешарка

Лацінская назва: Arenaria interpres
Ангельская назва: Tunstone
Руская назва: Камнешарка

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У шлюбным уборы шматкаляровая, іржава-чорна-белая, адносна нядоўгая, вострая дзюба i кароткiя жоўта-аранжавыя ногi. У негнездавы час i маладыя цёмна-шэра-карычневыя з белым сподам цела i горлам. У палёце ў абодвух уборах вельмi характэрныя плямы зверху на спiне. Пры пошуках ежы пераварочвае каменчыкi. Голас: шлюбны — флейтавае «гiва-гi-ва, гi-ве-кi-кi», позыў — праррэзліва i высока «цiкi, цiкi, рiрiрр». Даўжыня цела 21-25 см, размах крылаў 43-50 см.

Падвiды: у Еўропе толькi А. i. interpres — паўн. Еўразія, Грэнландыя, таксама Пн Аляскі, Пн арктычнай Канады; A. i. morinella — Пн Аляскі, большая частка арктычнай Канады.

Бiятоп: камянiстыя марскiя ўзбярэжжы, у некаторых раёнах сухая, камянiстая тундра. Пад час пералётаў і на зімоўцы — галоўным чынам марскія ўзбярэжжы (таксама пясчаныя і з воднымі раслінамі).

Гняздо: на адкрытым месцы ў неглыбокай ямцы, без высцілкі або скупа высланай лішайнікамі з прымессю некалькiх травiнак, лістоў i кавалкаў кары са сплаўляемых хваёвых дрэў. D = прыбл. 10 см, H = прыбл. 2-3 см.

Яйкi: 4 (3-5), авальныя або грушападобныя, светла-алiўкава-зялёныя альбо карычневыя з глыбокiмi шэрымi плямамi i буравата-чорнымi паверхневымi. Памеры: 40,5 х 30,0 мм (36,0-45,0 х 26,0-31,5 мм).

Арэал: паўн. ўзбярэжжы Галарктыкi.

Пералёты: пералётная (IV-VI, VII-X).

Месца зiмовак: зах. і паўд. Еўропа, паўд.-Усх. Азiя (ад Iндыi), паўн.-ўсх. і зах. ўзбярэжжы Афрыкі, Аўстралiя, Новая Зеландыя, Пд Паўн. Амерыкi, Цэнтр. i Паўд. Амерыка, астравы Атлантычнага i Цiхага ак.

Беларусь: вельмі рэдкі залётны пад час міграцый від.