In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Крычкавыя

Від: Крычка-чэграва

Клікніце, каб павялічыць!
DickDaniels Аўтар: DickDaniels

Крычка-чэграва

Лацінская назва: Hydroprogne caspia
Ангельская назва: Caspian tern
Руская назва: Чеграва

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самая вялiкая з крычак, палёт павольны, як у чаек. У няшлюбным уборы верх галавы у белых рысках, канцы крылаў знiзу цёмныя (у каралеўскай крычкі — светлыя, а лоб чыста белы). Маладыя падобныя на дарослых у няшлюбным уборы, але з цёмнымi плямкамi на спiне i чорнымi на канцах крайнiх рулявых. Голас: гучнае «крре-i, скуеек», або «вiррi». Даўжыня цела 47-57 см, размах крылаў 125-145 см.

Падвіды:не мае.

Біятоп:марскія ўзбярэжжы і астравы, акрамя гэтага — вялікія кантынентальныя вадаёмы (таксама салёныя) ў акружэнні адкрытых ландшафтаў (стэпы, пашы, паўпустыні). Аддае перавагу чыстым і спакойным вадаёмам з плоскімі берагамі.

Гняздо:у калоніі або адзіночна; на пяску, гальцы, скалістым узбярэжжы або плоскай скале. Неглыбокая ямка, на дзюнах часта ў купіне раслін. Часцей без высцілкі або з вельмі скупой (сухая трава цi косткі рыб). d =15-27 см.

Яйкі:1-3, найбольш шырокія ў 1/3 даўжыні, крэмавыя або гліністыя (часта з ружовым цi карычневым адценнем), а таксама зеленаватыя; глыбокія плямы — шэрыя або бура-папялістыя, паверхневыя – ад светла- да цёмна-карычневых або чорных. Памеры: 64,0 х 44,5 мм (55,0-72,5 х 40,0-46,5 мм).

Арэал:разарваны; лакальна пашырана ў дэльце р. Эбро, на ўзбярэжжах Балтыкі, у раёне Крыма, на Пн Каспійскага м., Чырвоным м., М. Азіі, Персідскім заліве, Аравійскім м. і ад цэнтр. Азіі на Пд да Аўстраліі, Новай Зеландыі, ва ўсх. і зах. Афрыцы, Мадагаскар, Паўн. Амерыка.

Пералёты: (ІІІ) IV-V, VII-IX (Х). На Пд арэала — аселая, на Пн – пералётная.

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама басейн Міжземнага м., зах. ўзбярэжжы Еўропы, Аманскі заліў, узбярэжжы Індыі, трапічныя ўзбярэжжы зах. Афрыкі, Чырвонае м., даліна р. Ніл, Індакітай, Сундайскія а-вы, паўд. узбярэжжы Паўн. Амерыкі, Цэнтр. Амерыка.

Беларусь: рэдкі залётны у час міграцый від; халастыя птушкі часам сустракаюцца і летам.

Падобныя віды

Крычка рачная;