In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Крычкавыя

Від: Рыбачка белашчокая

Клікніце, каб павялічыць!
© Т. Раманава Аўтар: © Т. Раманава © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Рыбачка белашчокая

Лацінская назва: Chlidonias hybrida
Ангельская назва: Whiskered tern
Руская назва: Крачка белощекая

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У гнездавы час афарбоўка цела цёмна-шэрая i чорная. Чорны верх галавы кантрастуе з белымi шчокамi. У палёце нiз крылаў амаль белы. Дзюба i ногi чырвоныя. У няшлюбным уборы птушка значна святлейшая, чорная патылiца пераходзiць у шэрую спiну (адсутнічае белая палоска на шыі, харктэрная для белакрылай рыбачкі), крылы, плечы, паясніца i хвост аднолькава афарбаваныя, хвост з большай выразкай, чым у чорнай і белакрылай рыбачак. У маладых спіна з карычневымi плямкамi кантрастуе з больш светлымi крыламi (у чорнай рыбачкі кантраст адсутнічае), а таксама шэрая паясніца. Голас: цвёрдае, хрыплае «скрія, шр’е, скiререк», кароткія «кік-кік». Даўжыня цела 23-28 см, размах крылаў 65-78 см.

Падвіды:з 6 падвідаў у Еўропе толькі Ch. h. hybridus - зах., цэнтр. i паўд. Еўропа, зах. Расiя, М. Азiя i Прыкаспiйская нiзiна да паўд. i цэнтр. Казахстана.

Біятоп:прэснаводныя вадаёмы (больш часта з чыстай вадой) з мноствам купін і зрослыміна паверхні раслінамі, рэкі (асабліва з павольным цячэннем), сажалкі і балоты. У паслягнездавы перыяд — у тых жа біятопах. У Арменіі месцамi гняздіцца да 2000 м в.у.м.

Гняздо:у калоніі (часта з іншымі відамі) або адзіночна;на плаваючых раслінах (напр., на скошаным трыснягу, белым i жоўтым гарлачыках), купінах плаваючых раслін або на вадзе (плаваючае) ў асяроддзi расліннасці. Плоская чаша з гніючых раслін. D = 10-18 см, d = 4,5-6,5 см, h = прыбл. 2,5 см.

Яйкі:3 (2-4), светла-блакітныя, зеленаватыя, папяліста- або ржава-аліўкавыя; глыбокія плямы — светла-шэрыя, паверхневыя – чорныя або карычневыя. Памеры: 39,5 х 28,5 мм (35,0-43,0 х 24,5-30,0 мм).

Арэал:разарваны; лакальна паўд., зах., цэнтр. і ўсх. Еўропа, паўд.-зах. і ўсх. Азія, Індыйскі субкантынент, Шры Ланка, Аўстралія, паўд. і ўсх. Афрыка, Мадагаскар.

Пералёты:паўднёвыяпапуляцыі аселыя, паўночныя– пералётныя (III-V, VII-X).

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама цэнтр. Афрыка на Пд ад Сахары, Чырвонае м., дэльта Ніла, Персідскі заліў, Індыя, Індакітай, Малайзiя, Інданэзія, Філіпіны, Новая Гвінея, Аўстралія.

Беларусь: рэдкі на гнездаванні пералётны від; упершыню адзначаны ў 1988 г.

Падобныя віды

Рыбачка чорная; Рыбачка белакрылая;