In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Крычкавыя

Від: Рыбачка чорная

Клікніце, каб павялічыць!
© А. Клешчук Аўтар: © А. Клешчук © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Рыбачка чорная

Лацінская назва: Chlidonias niger
Ангельская назва: Black tern
Руская назва: Крачка черная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

У гнездавы перыяд амаль цалкам шэра-чорная (таксама i дзюба) з рознай інтэнсіўнасцю чорнага колеру, толькi крыючыя падхвосця белыя, а ногi карычнева-чорныя. Самка крыху святлейшая. У пераходным уборы белыя плямы. У няшлюбным уборы знiзу белаватая, зверху цёмна-шэрая з цёмнымi плямамi па баках цела каля асновы крылаў, а таксама з чорным верхам галавы. Маладыя з больш цёмнай спiнай, чым дарослыя ў няшлюбным уборы. Голас: даволi высокае «крiйе, кiрр, к’ерр, крек». Даўжыня цела 22-27 см, размах крылаў 61-68 см.

Падвіды:R. t. tridactyla — паўн. Атлантыка ад цэнтр.-паўд. Канады і паўн.-ўсх. ЗША на У праз Грэнландыю, зах. і паўн. Еўропу да паўн. часткі п-ва Таймыр і Паўночнай Зямлі; R. t. pollicaris — паўн. частка Ціхага ак. ад паўн.-ўсх. Сібіры, Камчаткі, Ахоцкага м., Курыльскіх а-воў праз Берынгава м. да Аляскі.

Біятоп:скалістыя ўзбярэжжы паўночных мораў. У раёне Паўночнага м. гняздзіцца таксама на плоскіх скалістых або пясчаных паверхнях, вельмі нізкіх скалах і нават на будынках. Можа гняздзіцца да 20 км ад мора. У паслягнездавы час — галоўным чынам над адкрытым морам, дзе трымаецца галоўным чынам на кантынентальным шэльфе.

Гняздо:у калоніі; звычайна на скальных паліцах, часта з іншымі птушкамі, напр., F. glacialis. Плоская кучка з вялікай колькасці водарасцей, травы, лішайнікаў, моху і невялікай колькасці пёраў, усё гэта перакладзена глеем і памётам. d =25-30 см, Н= прыбл. 15 см (да 1 м).

Яйкі:2 (1-3), шэра-зялёныя, жаўтаватыя, пясочна-карычневыя, карычнева-аліўкавыя або карычняватыя; глыбокія плямы — папялістыя, паверхневыя – карычневыя або чорныя. Памеры: 55,0 х 40,0 мм (47,0 –61,5 х 35,0-44,0 мм).

Арэал:разарваны; узбярэжжы Паўн. Галарктыкі, у Амерыцы на Пд да Ньюфаўндленда. У Еўропе — Ісландыя, Шпіцберген, Скандынавія, Кольскі п-аў, в-аў Вайгач, Новая Зямля, Брытанскія а-вы, Ірландыя, Данія, Германiя, Францыя, Іспанія, Грэнландыя.

Пералёты:пералётная або качуючая (III-V, (VIII) IX-X).

Месца зімовак:часткова ў межах гнездавога арэала, паўн. і цэнтр. Атлантыка паміж Еўропай і Амерыкай; зах. частка Міжземнага м. і Ціхі ак. на Пн ад Тропіка Рака.

Беларусь: вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Падобныя віды

Рыбачка белашчокая; Рыбачка белакрылая;