In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Качка-цыранка

Клікніце, каб павялічыць!
Дз. Якубовіч Аўтар: Дз. Якубовіч Дз. Якубовіч Аўтар: Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Качка-цыранка

Лацінская назва: Anas crecca
Ангельская назва: Teal
Руская назва: Чирок-свистунок

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Самая малая з нашых качак. Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з галавой іржавага колеру, працяглай зялёнай плямай збоку. Самка, маладыя і самец у негнездавы час папяліста-бурыя з аліўкавым адценнем, пры складзеных крылах бачна зялёная частка люстэрка. У палёце цёмная галава, светлы ніз, верх крылаў аднаго колеру (параўн. з 20). Голас: падае вельмі рэдка, хрыплае краканне; самец у гнездавы перыяд выдае звонкі кароткі свіст «храюк» або «кррейт»; самка — высокае, хрыплае краканне; пад час харчавання пераклікаюцца хуткім «ге-ге-ге». Даўжыня цела 31-38 см, размах крылаў 58-64 см. Самка меншая за самца.

Падвiды:А. с. crecca - Еўропа, Азiя; A. s. carolinensis - цэнтр. i паўн. частка Паўн. Амерыкi; A. c. nimia - зах. Алеуты.

Бiятоп:малыя вадаёмы са стаячай вадой, пасярод густой расліннасці, або далiны рэк па суседству з лясамi.

Гняздо:паблiзу ад вады пад прыкрыццем куста, вузкае i высокае чашападобнае з сухой травы; багатая высцiлка з чорна-шэрага пуху з белымi канцамi. D = 14 см, d = 12-15 см, H = прыбл.10 см, h =7-9 см.

Яйкi:8-12, звычайна з аднолькавымi канцамi, авальныя, бела-жоўтыя або шэра-жоўтыя. Памеры: 45,0 х 31,0 мм (41,0-50,0 х 30,0-36,0 мм)

Арэал:Еўропа i Азiя (акрамя Пд), Паўн. Амерыка.

Пералёты:III-V, VIII-XII.

Месца зiмовак:зах. i паўд. Еўропа, Каспійскае м., паўд. Азiя, паўн. i ўсх. Афрыка, Цэнтр. Амерыка i Пд Паўн. Амерыкi.

Беларусь:звычайны на гнездаваннi пералётны від, транзітны мігрант, зрэдку адзначаецца ў невялікай колькасці на зімоўцы.

Падобныя віды

Качка-чырка;