In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Галубіныя

Від: Голуб вялікі

Клікніце, каб павялічыць!
© А. Несцераў Аўтар: © А. Несцераў © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Голуб вялікі

Лацінская назва: Columba palumbus
Ангельская назва: Wood pigeon
Руская назва: Вяхирь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Большы за iншых галубоў, з больш доўгiм хвастом, па баках шыi i зверху на крылах белыя плямы. Маладыя без плям на шыi, крыху больш цёмныя i з шэрай дзюбай. Голас: буркаванне самца пяціскладовае «гру-грух-гру-ру-ру», у шлюбным палёце або ўзлятаючы птушка часта лопае крыламi. Даўжыня цела 38-45 см, размах крылаў 71-80 см.

Падвіды:C. p. palumbus – Еўропа, цэнтр.-зах. частка азіяцкай Расіі; C. p. maderensis – Мадэйра (верагодна, знік);C. p. azorica – Азорскія а-вы;C. p. excelsa – паўн. Афрыка; C. p. iranica – паўд.-ўсх. Каўказ, Іран і паўд. Туркменістан; C. p. casiotis — ад Індыі да паўд.-ўсх. Еўропы.

Біятоп:акаймаванні высакастволых лясоў паблізу палёў і рачных далін, а таксама групы высокіх дрэў у сельскагаспадарчымландшафце, прырэчныя лясы, алеі сярод палёў, гарадскія паркі. У Альпах даходзіць да 1600 м в.у.м., на Каўказе — да мяжы букавых лясоў.

Гняздо:на высокім дрэве каля ствала, звычайна ў цэнтр. частцы кроны, радзей у кустах (напр., у стэпавых біятопах), на зямлі або пад пнём, зрэдку на гарышчах будынкаў або скалах, вельмі рэдка ў адтулінах будоўляў. Можа займаць гнёзды сарок і соек. Няшчыльна ўкладзеная куча галінак, якая прасвечваецца знізу, без высцілкі. D = 28-40 см, d = 10-14 см, H = 6-14 см, h = 3-5 см.

Яйкі:2 (1-3), з аднолькавымі канцамі, падоўжаныя, белыя з бляскам. Памеры: 41,0х30,0 мм (37,0-44,0 х 26,0-34,0 мм).

Арэал:Еўропа без крайняй Пн, М. Азія, Б. Усход і паўд. Азія да Бангладэш, Сярэд.Азіяі цэнтр. частка зах. Азіі, паўн.-зах. Афрыка.

Пералёты:III-IV, IX-X (XI). Папуляцыі з паўд. і зах. частак арэала аселыя.

Месца зімовак:у паўд. частках гнездавога арэала і ў Азіі на Пд ад яго межаў.

Беларусь: звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від. Некаторыя птушкі застаюцца на зімоўку.

Падобныя віды

Голуб шызы; Голуб-клінтух;