In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Галубіныя

Від: Туркаўка звычайная

Клікніце, каб павялічыць!
© В. Юрко Аўтар: © В. Юрко © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Туркаўка звычайная

Лацінская назва: Streptopelia turtur
Ангельская назва: Turtle dove
Руская назва: Горлица обыкновенная

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Стройная, верх карычнева-рыжаваты з чорнымi плямкамi, на баках шыi плямы з чорна-белых палосак, хвост чорна-белы, у палёце моцна закруглены. У маладых плямы на шыi адсутнічаюць, галава i шыя карычневыя. Голас: рытмiчнае, працяглае, мадуляванае «турр-урр-уррр-уррр». Даўжыня цела 26-32 см, размах крылаў 47-54 см.

Падвіды:S. t. turtur — Канарскія і Азорскія а-вы, Еўропа, М. Азія да Казахстана; S. t. arenicola — Балеарскія а-вы, паўн. Афрыка, паўд.-зах. Азія (да ўсх. часткі Казахстана і Персідскага залівана Пд); S. t. hoggara — Афрыка (Пн Сахары); S. t. isabellina — усх. Лівія, паўн. Егіпет.

Біятоп:ускрайкілясоў (перш за ўсё — лісцевых), меншыя дрэвастоі з густым падростам і падлескам, прырэчныя лясы. Аддае перавагу сухім сонечным адкрытым тэрыторыям з доступам да вады. Можа засяляць сады, пранікае ў сельскагаспадарчыя пабудовы, паселішчыі гарады. Падвід S. t. arenicola у Азіі далінамі рэк даходзіць да 2000 м в.у.м.. Астатнія падвіды — тыпова нізінныя (у Еўропе дасягае максiмальна да 500 м в.у.м.).

Гняздо:у развілцы галін каля ствала; часам у падросце або кустах (напр., цярноўнiку). Ажурны слой з пругкіх галінак. Можа быць з рэдкай высцілкай з карэньчыкаў, траў і лістоў. D = 15-24 см, H = 3-5 см, h = 2-3 см.

Яйкі:2 (1), з аднолькавымі канцамі, белыя з выразным бляскам. Памеры: 30,0 х 23,0 мм (28,0-32,0 х 22,0-25,0 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Пн), М. Азія, цэнтр. частка Азіі да паўн.-цэнтр. Кітая, паўн. і цэнтр. Афрыка.

Пералёты:IV-V, (VII) VIII-IX (X).

Месца зімовак:трапічная Афрыка.

Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Туркаўка кольчатая;