In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Савіныя

Від: Кугакаўка барадатая

Клікніце, каб павялічыць!
© Г. Міндлін Аўтар: © Г. Міндлін © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Кугакаўка барадатая

Лацінская назва: Strix nebulosa
Ангельская назва: Graet grey owl
Руская назва: Неясыть бородатая

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Велiчынёй амаль з пугача, але галава без «вушак», хвост больш доўгi i апярэнне больш шэрае. На «тварным дыску» канцэнтрычныя кольцы. На падбародку чорная пляма, вочы невялiкiя i жоўтыя (у адрозненне ад даўгахвостай кугакаўкі). Палюе і ўначы, i ўдзень. Голас: шлюбны «ху-ху-ху» нагадвае шэрую кугакаўку, але ў больш роўным тэмпе. Даўжыня цела 62-70 см, размах крылаў 130-158 см.

Пн) праз сiбiрскую тайгу да расiйскага Д. Усходу, на Пд — да Беларусi, паўн. Украiны, паўн.-ўсх. Кiтая i Сахалiна.

Біятоп:у глыбі спелых, вялікіх па плошчы дрэвастояў (асабліва ў рачных далінах, паблізу тарфянікаў, мохавых балот, вялікіх палян).

Гняздо:займае пасля іншых вялікіх птушак, асабліва драпежных (шулякоў і мышаловаў), часцей за ўсё ў цэнтр. частцы кроны каля ствала пад навісам галін, на вышыні 6-10 м. Перабудоўвае іх і высцілае дробнымі галінкамі (пераважна хваёвых дрэў). Пасля перабудовы: D = прыбл. 1 м, H = прыбл. 40 см. Часам уверсе паламанага дрэва або на зямлі.

Яйкі:3-5 (1-9), набліжаныя да авальных, падоўжаныя, белыя (звычайна матавыя). Памеры: 54,0 х 42,5 мм (49,0-58,5 х 39,0-45,0 мм).

Арэал:паўн.-ўсх. Еўропа,акрамя крайняй Пн (лакальна Беларусь, Украіна, Польшча), пояс паўн.-цэнтр. Азіі да Ціхага ак. і ад Аляскі да Каліфорніі і Вялікіх Азёр.

Пералёты:еўраазіяцкія папуляцыі аселыя або качуючыя (у некаторыя гады адбываюцца моцныя павелічэнні колькасці, тады качуюць крыху далей наПд ад гнездавога арэала), амерыканскія – аселыя або часткова пералётныя.

Месца зімовак:у Еўропе і Азіі — ў межах гнездавога арэала, у Амерыцы — ў межах гнездавога арэала і на Пд-У — да Вялікіх Азёр уключна.

Беларусь:рэдкі і спарадычна распаўсюджаны пераважна ў паўд.-зах. частцы краіны аселы від.

Падобныя віды

Кугакаўка даўгахвостая;