In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Савіныя

Від: Сава балотная

Клікніце, каб павялічыць!
© В. Юрко Аўтар: © В. Юрко © І. Бышнеў Аўтар: © І. Бышнеў © В. Баярын Аўтар: © В. Баярын © Кошкіна Аўтар: © Кошкіна

Сава балотная

Лацінская назва: Asio flammeus
Ангельская назва: Short-eared owl
Руская назва: Сова болотная

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Падобная да вушатай савы, але сустракаецца ў iншым бiятопе. Апярэнне больш жоўта-карычневае, нiз цела светлы (у палёце больш светлая, чым вушатая сава). Вочы жоўтыя, «вушкi» вельмі малыя, адразу над «брывамі». Часта сядзiць на зямлi. Актыўная ўвечары i ўдзень. Голас: шлюбны — «бу-бу-бу» i лопанне крыламi пад час палёту, позыў i асцерагаючы крык — у палёце нагадвае брэх сабакi «к’яў-к’яў», на зямлi краканне качкi i хрыпенне. Маладыя хрыпла пiшчаць. Даўжыня цела 34-42 см, размах крылаў 90-110 см.

Падвіды: A. f. flammeus — Еўропа, паўн. Азія, паўн. Афрыка, Паўн. Амерыка. Акрамя таго, вылучаюць яшчэ 9 падвідаў — усе ў Паўд. Амерыцы або на астравах Атлантыкі і Ціхага ак.

Біятоп: разнародныя ландшафты ад тундры праз стэпы да пустынь і гор. Аддае перавагу адкрытым тэрыторыям — рачныя даліны, балоты, берагі азёр, часам сухія стэпы і пасевы збожжавых, асаковыя і тарфяныя балоты (з групамі кустоў), прасекі, травяністыя тэрыторыі і верасовыя пустэчы, пясчаныя дзюны. У Еўропе даходзіць да 650 м в.у.м., у Арменіі — да 2350 м в.у.м.

Гняздо: на зямлі пад кустом, пад прыкрыццем звіслых галін або ў густой і высокай траве, асацэ або трыснягу. Свабодна ўкладзеная кучка з сухой травы або (у тундры) неглыбокая ямка сярод моху або зямлі, высланая кавалкамі рознай расліннасці. D = 35-50 см, h= 2-4 см.

Яйкі: 4-8 (у "мышыныя" гады — нават 10-16), з аднолькавымі канцамі, амаль акруглыя, часам авальныя, белыя. Памеры: 40,0 х 32,0 мм (36,0-43,0 х 28,0-33,0 мм).

Арэал: разарваны;Галарктыка (акрамя крайніх Пн і Пд), а таксама ізаляваныя папуляцыі па ўсёй Паўд. Амерыцы, Вялікія Антыльскія а-вы (Гаіці, Пуэрта-Рыка), Галапагосы і Паўднёвы в-аў з Сандвічавых а-воў, Фалкленды, Каралінскія і Гавайскія а-вы.

Пералёты: III-IV (V), IX-X (XI).Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя пералётныя. У некаторыя гады адбываюцца інвазіі (звычайна кожныя 3-4 гады).

Месца зімовак: у паўд. частцы гнездавога арэала, у зах. і паўд. Еўропе, М. Азіі, паўн. Афрыцы, паўд. і ўсх. Азіі, трапічнай Афрыцы, паўд. частцы Паўн. і Цэнтр. Амерыцы, на Антылах (Куба).

Беларусь:рэдкі на гнездаванні пералётны і часткова зімуючы від.

Падобныя віды

Сава вушатая;