In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Леляковыя

Від: Ляляк звычайны

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Верабей Аўтар: © М. Верабей © В. Дамброўскі Аўтар: © В. Дамброўскі © В. Дамброўскі Аўтар: © В. Дамброўскі

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Ляляк звычайны

Лацінская назва: Caprimulgus europaeus
Ангельская назва: Nightjar
Руская назва: Козодой обыкновенный

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Лягчэй за ўсе вызначаецца вечарам або ўначы па голасе. У палёце сілуэт нагадвае драпежную птушку або зязюлю. Галава вялікая, з вельмі шырокай, як «пашча», дзюбай, вочы чорныя. У самца рулявыя з белымі канцамі і 3 белыя плямы на канцах крылаў. Маладыя падобныя да самкі. Голас: шлюбны — вечарам або ўначы неаднаразовае тарахценне «эрроэррорр», якое працягваецца некалькi хвiлiн. Акрамя гэтага выдае выгукi «крціт, куіт-куіт», хрыплае «хіік», ляпае крыламi. Даўжыня цела 25-28 см, размах крылаў 53-64 см.

Падвіды: з 6 падвідаў 2 распаўсюджаныя ў Еўропе: C. e. eurapeus – зах., цэнтр. і паўн. Еўропа на У да воз. Байкал; C. e. meridionalis – паўд. Еўропа, М. Азія, праз Украіну да Каўказа, паўн. Афрыка.

Біятоп: сухія, светлыя дрэвастоі, сасновыя бары, бярозавыя і таполевыя гаi, больш часта паблізу прасек, пералескаў, пагоркаў або палёў. У стэпах — дрэвастоі і пакрытыя кустамі тэрыторыі (таксама ў паўпустынях), бязлесныя схiлы гор. У Арменіі даходзіць да 2500 м в.у.м., на Каўказе — да 2200 м в.у.м. У Афрыцы на зімоўцы розныя біятопы — ад вільготных вечназялёных лясоў да сухіх зараснікаў акацый паблізу ўзбярэжжаў і на вышыні ад 1500 да 5000 м.

Гняздо: ямка без высцілкі проста на зямлі ў сухім месцы ў светлым лесе або на адкрытай тэрыторыі, часам у кусце або прыкрытае расліннасцю. Патрывожаны можа перанесці яйкі ў дзюбе на адлегласць да 150-200 м.

Яйкі: (1) 2, эліптычныя, падоўжаныя, з тупымі канцамі, бела-шэрыя або бела-жаўтаватыя. Глыбокія плямы — светлыя, шэрыя, папялістыя або з ліловым адценнем, паверхневыя – аліўкава-карычневыя, цёмна-карычневыя, зялёныя, жоўта-аліўкавыя або аліўкавыя. Размяшчэннем плям нагадвае мармур. Памеры: 31,0 х 22,0 мм (28,0-35,0 х 20,0-24,0 мм).

Арэал: Палеарктыка (акрамя У i Пн).

Пералёты: IV-V, (VII) VIII-IX (Х).

Месца зімовак: Афрыка на Пд ад Сахары, галоўным чынам усх. частка кантынента на Пн ад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Намібіі. Адносна нешматлікі на зімоўцы ў зах. Афрыкі і вельмі нешматлікі ў Індыі і Пакістане.

Беларусь:звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Падобныя віды

Сокал-пустальга; Зязюля звычайная;