In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Дзятлавыя

Від: Жаўна зялёная

Клікніце, каб павялічыць!
© М. Гулінскі Аўтар: © М. Гулінскі © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Жаўна зялёная

Лацінская назва: Picus viridis
Ангельская назва: Green woodpecker
Руская назва: Дятел зеленый

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Падобная да сiвой жаўны: верх аліўкава-зялёны з бачным у палёце жоўтым надхвосцем. У абодвух полаў чырвоная шапачка і чорны лоб. У самца чырвоная пляма на чорным «вусе». Маладыя больш светлыя, з больш выразнымі плямкамі зверху і з рыскамі знізу. Радужына вока шэрая. Голас: чысты і гучны рогат, які нагадвае ржанне каня: «клю-клю-клю-клю...» або «юх-юх-юх-юхюхюх» (у адрозненне ад сiвой жаўны танальнасць амаль аднолькавая), позыў «гі-йак», вельмі рэдка стукае. Даўжыня цела 31-35 см, размах крылаў 50-55 см.

Падвіды: P. v. viridis – большая частка Еўропы; P. v. sharpei – Пiрэнейскі п-аў і Пірэнеі; P. c. karolini — ад Італіі на Упраз Балгарыю, М. Азію, паўд.-зах. Туркменістан да паўн. Ірана.

Біятоп:Светлыя высакастволыя лясы (лісцевыя або змяшаныя), часцей іх прасветленыя ўскрайкі, рачныя даліны, парослыя высокімі лісцевымі дрэвамі (таполямі, вольхамі), групы дрэў сярод палёў, старыя паркі (нават у гарадах), на З арэала таксама сады, вінаграднікi, адкрытыя тэрыторыі з адзіночнымі дрэвамі і нават бязлеснае наваколле з сухастоем.

Гняздо: у дупле (звычайна лісцевага дрэва), звычайна бліжэй да сярэдзіны вышыні ствала (часта 1-5 м над зямлёй). У подсціле парахня, часам некалькі трэсак. Дыяметр адтуліны 6-8 см, глыбіня гнездавой камеры 25-50 см, шырыня 15-20 см.

Яйкі: 5-7 (3-9, вельмі рэдка 11), эліптычныя, падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя, з бачнымі порамі. Памеры: 31,0 х 23,0 мм (29,5-34,0 х 21,0-23,5 мм).

Арэал: Еўропа (акрамя Ірландыі), паўн., паўд.-ўсх. і М. Азія, Каўказ, Ірак, паўн. і зах. Іран, паўд.-зах. Туркменістан.

Пералёты: аселы. У межах арэала ўзімку качуе.

Месца зімовак: у межах гнездавога арэала.

Беларусь: рэдкі на З і вельмі рэдкі на астатняй часцы краіны аселы від.

Падобныя віды

Жаўна сівая;