In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Птушкі Беларусі

беларускія, рускія, лацінскія назвы

Сямейства: Качыныя

Від: Лебедзь малы

Клікніце, каб павялічыць!
© В. Кашчэеў Аўтар: © В. Кашчэеў © Дз. Якубовіч Аўтар: © Дз. Якубовіч

Больш фотаздымкаў гэтага віда глядзіце тут

Лебедзь малы

Лацінская назва: Cygnus columbianus
Ангельская назва: Bewick`s swan
Руская назва: Лебедь малый

Голас можна праслухаць тут:

Апісанне

Падобны на лебедзя-клікуна, але меншы. Белы, жоўтая дзюба з чорным канцом (жоўтага колеру на дзюбе менш, чым у лебедзя-клікуна). Маладыя карычняватыя, дзюба матава-цялеснага колеру. Голас: трубіць насавое «анг, анг-хо», крыху ніжэй, чым у лебедзя-клікуна. Даўжыня цела 107-127 см, размах крылаў 175-211 см. Самка крыху меншая за самца.

Падвiды: C. c. bewickii — Палеарктыка; C. c. columbianus — Неаарктыка.

Бiятоп: азёры, а таксама разлiвы рэк у травянiстай або балоцiстай тундры; зiмоўкi ў вусцях рэк, прыбярэжных азёрах, а таксама марскiх затоках.

Гняздо: на купіне або сухiм грунце, у месцы з добрым аглядам. У выглядзе кола, галоўным чынам з моху; верхняя частка з сухiх водных раслiн, у высцiлцы, акрамя таго, пух або пер'е. D = 1 м, Н да 50-60 см.

Яйкi: 2-5, пераважна падоўжаныя або наблiжаныя да элiптычных, белаватыя (пад час наседжвання з'яўляюцца жоўта-карычневыя плямы). Памеры: 104,5 х 66,5 мм (99,0-114,0 х 64,5-70,5 мм).

Арэал:Пн Палеарктыкi ад п-ва Канін да вусця Калымы і в-ва Аджон і Чукоткі.

Пералёты: III-V, IX-XI.

Месца зiмовак: паўн.-зах. Еўропа (галоўным чынам Галандыя, Брытанскія а-вы і Ірландыя), лакальна паўд. Еўропа, узбярэжжа Каспiйскага м., паўд., цэнтр. i ўсх. Азiя.

Беларусь: вельмі рэдкі, залётны ў час міграцый від.

Падобныя віды

Лебедзь-шыпун; Лебедзь-клікун;